по́чва ж.

1. гле́ба, -бы ж.;

2. перен. гле́ба, -бы ж., грунт, род. гру́нту м.; (основание) падста́ва, -вы ж.;

на по́чве (чего) на гле́бе (падста́ве) (чаго);

подгото́вить по́чву (для чего) падрыхтава́ць гле́бу (грунт) (для чаго);

не теря́ть по́чвы под нога́ми не губля́ць гру́нту пад нага́мі;

стоя́ть на твёрдой по́чве стая́ць на цвёрдым гру́нце;

вы́бить по́чву из-под ног вы́біць гле́бу (грунт) з-пад ног;

нащу́пывать (зонди́ровать) по́чву нама́цваць (зандзі́раваць) гле́бу (грунт).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апаўзці, асесці.

Грунт асунуўся.

2. Паволі апусціцца, зваліцца.

Чалавек асунуўся на зямлю ад слабасці.

3. перан. Схуднець, змарнець.

Ён з выгляду пастарэў, асунуўся.

|| незак. асо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заілі́ць, ‑ліць; зак., што.

Запоўніць, несці пяском, ілам і пад. Змыты з адхону грунт заіліў дно канала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затраве́лы, ‑ая, ‑ае.

Зарослы травой. Якавенка выскачыў з машыны, прайшоў .. наперад, мацаючы ботамі падатлівы затравелы грунт. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазы́бвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Зыбацца час ад часу. Зараснікі сталі радзейшымі, грунт пад нагамі пазыбваўся. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асклі́злы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Аслізлы. Пастаяў [Макоўчык] хвіліну панура, павольна пайшоў уніз, упіраючыся абцасамі ботаў у асклівлы грунт. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

землясо́с, ‑а, м.

Машына для земляных работ, якая пры дапамозе магутнай помпы вымае і перамяшчае разрэджаны вадою грунт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тло1 ’тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’прах, попел, тлен’ (Нас.), тлё ’гніль, парахно’: бадай сена да тлём стала (гом., Рам. 8). Аддзеяслоўны назоўнік ад тлець (< *tъlěti) ’гніць; паціху гарэць’ (гл.) з семантыкай ’вынік працэсу’; сюды ж, відаць, і тля ’?’: нехай цебе тля тлиць (Нас.) у значэнні суб’екта дзеяння (’агонь’?).

Тло2 ’аснова’ (Сцяшк.), ст.-бел. тло ’дно’ (пач. XVII ст., КГС). Укр. тло ’аснова’, рус. дыял. тло ’дно, аснова’, стараж.-рус. тьло ’зямля, грунт, падлога’, польск. tło ’фон; грунт; под у печы’, н.-луж. tło ’падлога, паласа зямлі, краіна’, в.-луж. tło ’падлога’, чэш. дыял. tlo, tla ’дашчаная столь’, славац. tlo ’столь’, славен. tlò, tlàгрунт, зямля; падлога’, серб.-харв. тло̏ ’тс’, макед. тлогрунт’, ст.-слав. тьло. З прасл. *tьlo ’дно, аснова, грунт’, роднаснага да *stьlati ’рассцілаць, слаць’. Далей роднаснае да літ. tìlė ’дошчачка з насцілу ў лодцы; палена, шчапа’, tìlės ’дашчаны насціл на дне чаўна’, tìltas ’мост’, pãtalas ’пасцель’, лат. tals, tale ’выбельванне (лёну)’, tilts ’мост’, прус. talus ’падлога’, ст.-в.-ням. dilla, dili ’маснічына’, ст.-ісл. þelгрунт, аснова’, ст.-ірл. talam ’зямля’, лац. tellūs ’тс’, грэч. τηλίᾱ ’дошка для гульні’, ст.-інд. talam ’раўніна’ на падставе і.-е. *tel‑ ’плоскі’, ’рассцілаць’ (Борысь, 634; ЕСУМ, 5, 584; Фасмер, 4, 65; Брукнер, 571; Махэк₂, 645; Бязлай, 4, 186; Каруліс, 2, 406–407).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вя́зкі, ‑ая, ‑ае.

Клейкі, ліпкі, цягучы. Вязкі грунт. Вязкае масла. □ Пачынаецца нізіна. Зямля стала вязкай, усюды купіны, .. шмат вываратняў. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

керн, ‑а, м.

1. Парода, грунт, якія бяруць пустацелым інструментам для пробы.

2. Тое, што і кернер (у 2 знач.).

[Ням. Kern.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)