Вы́рабіць (БРС, Нас., Шпіл., Касп., Шат.), вы́робыты (поле) ’апрацаваць’ (палес., Выг. дыс.), вы́рабіцца ’выбрацца, вызваліцца’ (Янк. Мат., Шн., 2, Шат.), вырабля́ць ’дурэць, жартаваць’ (Шат.), вырабля́цца ’дурэць, сваволіць’ (Гарэц.). Гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проде́лыватьII несов.

1. (выполнять, совершать) прарабля́ць; (проводить) право́дзіць;

проде́лывать большу́ю рабо́ту прарабля́ць (право́дзіць) вялі́кую рабо́ту;

2. (показывать что-л.) разг. рабі́ць, вырабля́ць, вытвара́ць, пака́зваць;

проде́лывать шту́ки вырабля́ць (вытвара́ць, рабі́ць) шту́чкі;

проде́лывать фо́кусы рабі́ць (пака́зваць) фо́кусы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канструява́ць, ‑руюю, ‑руюеш, ‑руюе; незак., што.

1. Ствараць план, канструкцыю чаго‑н.; распрацоўваць канструкцыю і збіраць, вырабляць механізмы, машыны і інш. Канструяваць аўтамабілі. Канструяваць фізічныя прыборы. Канструяваць радыёпрыёмнік.

2. Кніжн. Ствараць у пэўным саставе. Канструяваць прэзідыум міжнароднага кангрэса.

[Ад лац. construere — будаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штукава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

1. Разм. Вырабляць, паказваць штукі (у 4 знач.); практыкавацца. Галоўным чынам.. [Сымонка] штукаваўся ў мастацтве такога роду: кракаў, як варона, кукаваў зязюляй, спяваў жаўранкам і заліваўся салаўём на розныя лады. Бядуля.

2. Зал. да штукаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валёнак (БРС), валінцы (Шн., 3). Рус. валенок, укр. валянки ’суконныя нагавіцы’, бел. ва́ленка, валёнка, ва́лянка ’хустка або шапка з воўны’ (КЭС). Да валены < валіцьвырабляць з воўны’. Параўн. Рудніцкі, 1, 301, 303; Шанскі, 1, В, 10.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вытвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм. Вырабляць, тварыць, вычвараць. [Раман:] — Здзекаваўся [князь] з людзей, забіваў іх бізунамі і такія вытвараў штукі, што ўрэшце і зямлі цяжка стала насіць яго. Колас. // Свавольнічаць, дурэць. [Васіль:] — Амелька, кінь ты жарты свае вытвараць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Прыдумаць многа чаго‑н. [Стэфа:] — З нашай тканіны ізаляцыю і шмат чаго іншага робяць. А з адыходаў плітку вырабляюць... Дакладней, будуць вырабляць, каб дахі на хаце крыць... [Мароз:] — Хм! Чаго толькі людзі не папрыдумваюць! Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Плённы. Сумесная праца з’яўляецца куды больш паспяховай (больш прадукцыйнай), чым адзіночная, і дае магчымасць вырабляць тавары значна лягчэй і хутчэй. Ленін.

2. Здольны даваць прадукцыю, ад якога атрымліваюць прадукты жывёлагадоўлі (пра сельскагаспадарчую жывёлу, птушку). Прадукцыйная жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэпарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

1. Вырабіць (вырабляць) прэпарат з чаго‑н. для даследавання, вывучэння. Прэпараваць птушку.

2. перан. Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) што‑н. для якой‑н. мэты, апрацаваць (апрацоўваць) што‑н. пэўным чынам. Прэпараваць аўтарскі тэкст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вычвара́цьвырабляць штукі, выдумляць, строіць жарты’ (БРС, Шат., Яруш., Некр., Янк. БФ; КЭС, лаг.). Магчыма, утварэнне ад пачвара (гл.) (< польск. poczwara) з дапамогай замяняльнай прэфіксацыі і, відавочна, калі меркаваць на значэнню, не без уплыву дзеяслова вытвараць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)