Пу́дра1 (ТСБМ). Паводле Махэка (497), “еўрапейскае слова”, параўн. укр., рус. пу́дра, польск. puder, ням. Puder і г. д.; на Беларусь трапіла, хутчэй за ўсё, праз рускую мову з франц. poudre ’парашок, пудра’, што з лац. pulvis ’парашок’ (Р. скл. pulveris).

Пу́дра2 ’вятроўнік вязалісты (ці лабазнік вязалісты)’ (ТС), ’вазон (кветка)’: пу́дры такія высокія, цвітуць такім розавым, белым цветам (хойн., Мат. Гом.), пу́драчкі ’каляровыя рамонкі’ (уздз., Жд. 3). Відаць, да пудра1 з-за каляровага ці белага пылку, што пакрывае кветкі.

Пу́дра3 ’строгая вымова’, пудро́вка ’моцная прачуханка, чос’, пудрова́ць ’моцна лаяць, рабіць вымову’, пудрова́ць голову ’рабіць строгія вымовы і нават цягаць за валасы’ (Нас.). Сюды ж, відаць, пудры́цца ’узбіцца (пра падушку)’: падушка пудрыцца (віл., Сл. ПЗБ), што звязваюць з лат. pudra, pudrs ’куча, купа’, літ. pudénti ’тузаць, скубаць, рабіць пухкім’ (LKK 16, 143).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туз1 ‘старшая ў сваёй масці ігральная карта’ (ТСБМ, Нас., Пятк. 3, Бяльк., Янк. БП, Вруб.), перан. ‘таўсцяк; багаты чалавек, уплывовая асоба’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.): наеўся, як туз (рэч., Ліцв.). З польск. tuz, якое з с.-в.-ням. tûs, dûs ‘туз’; мяркуецца, што першапачаткова з ням. Daus ‘двойка’ ў гульні ў косці з двума вочкамі, параўн. ід. tejz, tojz ‘туз’, потым назва перайшла на гульню ў карты < ст.-франц. daus, франц. deux < нар.-лац. duōs ‘два’, ‘двойка’ (Брукнер, 585; Фасмер, 4, 115; Арол, 4, 114; ЕСУМ, 5, 669).

Туз2вымова, спагнанне з бойкай’ (Нас.): даць туза́ ‘моцна пабіць, адлупцаваць’ (Некр. і Байк.), параўн. укр. туз ‘удар, штуршок’, рус. валаг. туз ‘моцны ўдар’ (СРНГ), польск. tuzy ‘удары’, ‘бойка, лупцоўка’, ‘шышка’, poszedł z nim w tuzy ‘ўзяліся за ілбы’. Дэвербатыў ад ту́заць (гл.), магчыма, другасна набліжаны да папярэдняга слова (‘ход тузом’?). Сюды ж туза́нікі ‘частыя спагнанні’, туза́нка ‘лаянка з бойкай’, туза́ла, туза́н ‘строгі чалавек, які любіць спаганяць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разганяць — разагнаць (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набытая кім‑, чым‑н. у выніку такога руху; разбег. Узяўшы добры разгон, Якаў неўзабаве пачаў даганяць уцекача. Кулакоўскі. Конь закусіў цуглі, выцягнуў галаву і ляцеў стралой, набіраючы ўсё большы разгон. Машара.

3. Адлегласць ад аднаго пункта прасторы да другога. Ад Верхаянска да Алтая Які разгон, якая шыр! Тут для жыцця ўсяго хапае, О, наша матухна Сібір! Непачаловіч. // Разм. Не занятая нічым прастора; прастор. Бачу і чытаю іншыя скрыжалі — Credo нашых дзён: Вольныя пуціны, сонечныя далі, Без канца разгон. Колас.

4. перан. Шырыня, размах у дзеяннях, дзейнасці. Гаспадарка выйшла на добрую дарогу і набірала ўсё большы і большы разгон. Дуброўскі. [Антон Пятровіч:] — Ідзі да нас [на завод]. Там, брат, разгон! Ого-го, які разгон!.. Ваданосаў.

5. Разм. Строгая вымова; разнос, праборка. Даць разгон.

•••

З разгону — моцна разагнаўшыся, набраўшы скорасць.

У разгон — у роскідку (араць).

У разгоне (у знач. вык.) — пра тых, хто разасланы, адасланы куды‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тата́рын ’прадстаўнік аднаго з народаў цюркскай моўнай групы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Федар. 4), тата́р ’тс’ (ушац., Полымя, 2001, 3), тата́ры ’народ, асноўнае насельніцтва Татарстана, а таксама некаторыя іншыя народнасці цюркскай моўнай групы’, гіст. ’цюркскія, мангольскія і некаторыя іншыя плямёны Залатой Арды’ (ТСБМ), ’спецыяльныя вайсковыя фарміраванні ў ВКЛ (“казакі, а менавіта татары”)’ (Arche, 2008, 1–2, 89), ст.-бел. татаринъ, татарынъ ’татарын’ (1340 г., КГС), сюды ж татарчу́к ’татарскае дзіця’ (Некр. і Байк.), ’татарын’ (Сл. ПЗБ), татарва́ зборн. ’татары’ (там жа), тата́ршчына ’нашэсце татар’ (ТС), тата́рскі прым. (ТСБМ, Некр. і Байк.), тата́рсʼкі ’тс’ (Вруб.). Укр. тата́ри́н, та́та́р ’тс’, рус. тата́рин, польск. Tatar, Tatarzyn, чэш. Tatar, славац. Tatár, славен. Tatar, серб.-харв. Tàtar, макед. татар, балг. тата́рин, ц.-слав. татаринъ. Запазычанне з цюркскіх моў, дзе тат. татар ’татарын’, тур. Tatar ’тс’, манг. та́тар ’тс’, чув. тутар ’тс’, чагат. татар ’жыхары краіны, што на поўначы ад Кітая’, ст.-цюрк. tatar ’мангол’, магчыма, звязанае з манг. tatari, калм. tatṛ ’той, у каго іншамоўная вымова’ (Фасмер, 4, 27; Анікін, 539). Пачатковы кампанент цюркскага слова tat‑ першапачаткова значыў ’іранец’ (ЕСУМ, 5, 527).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кары́ць1 ’ачышчаць дрэва ад кары’ (Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 3., КЭС., лаг.). Сувязь з лексемай кара (гл.) відавочная. Аднак цяжка вызначыць тып гэтай сувязі. Прасл. koriti мае другасныя значэнні і значэнне, зафіксаванае на ўсх.-слав. глебе (укр. корити, рус. корить), не мае адпаведных паралелей у іншых славянскіх мовах. Аднак калі прасл. koriti разглядаць як карэлят да čьrtǫ črěsti (?) ’рэзаць’, то значэнне ’ачышчаць дрэва ад кары’ можна разглядаць як першаснае, а kora як ’штосьці зрэзанае’.

Кары́ць2, укр. корити, рус. корить, чэш. kořiti ’пакараць’, славац. korit sa ’пакарацца’, в.-луж. korić ’пакараць’, польск. korzyć ’карыць’, балг. коря ’тс’, макед. кори ’тс’, серб.-харв. ко̀рити ’тс’, славен. koriti ’тс’: koriti sę ’спрачацца’. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац. carināre ’здзекавацца’, ірл. caireвымова, знеслаўленне’. Параўн. з апошнімі ст.-слав. корити ’знеслаўляць’, славац. koriťsa ’здзекавацца’, рус. коритись ’тс’. Семантычныя адрозненні двух радоў дзеясловаў вымушаюць нас дапусціць ідэю аб суіснаванні аманімічных дзеясловаў koriti1 і koriti2, якія, напрыклад, ва ўсходнеславянскіх мовах поўнасцю зліліся. Тады, магчыма, рэфлексацыі koriti1 са значэннем ’пакараць’ і адпаведна koriti sę1 ’спрачацца’ можна суаднесці з літ. kãras ’вайна’, гот. harjis ’войска’ (супраць Фрэнкель, 220 і Трубачоў, Эт. сл., 11, 76–77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слабо́да ‘свабода, воля, вольнасць’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Сержп., Мал., Ян., Янк. 1, Выг., Сл. ПЗБ, ТС), ‘свабода’, ‘адпачынак’ (Сл. ПЗБ), слабода і слабада ‘воля, вольнасць’ (Пятк. 2), слобо́да ‘свабода’ (ТС). Укр. слобода́, рус. дыял. слобо́да, ст.-рус. слобода, чэш. дыял. sloboda, славац. sloboda, серб.-харв. слобо̀да, славен. slobóda, балг. слобода́ ‘тс’, макед. слобода. Паводле БЕР (6, 884–886), ужо прасл. *sloboda. Супраць праславянскага характару Фасмер (3, 672–673), таму што засведчаныя прыклады ўсе даволі познія. З *svoboda (гл. свабода) у выніку дысіміляцыі vb > lb; гл. Фасмер, там жа; Гуер у Махэка₂, 597; Міклашыч, 332; Праабражэнскі, 2, 322–323; Младэнаў, 591; Сольмсен, РФВ, 49, 51. Трубачоў (История терм., 171) дапускае магчымасць пераходу v – l на стадыі існавання v як сананта . Борысь (Czak. stud., 44) на падставе харв. чак. sloba ‘свабода’, якое выводзіцца з *svobа ‘тс’, мяркуе, што дысіміляцыя павінна была адбыцца вельмі рана, пакуль захоўвалася білабіяльная вымова v. Іншыя аўтары лічыліся з уплывам кораня *slav‑ (гл. слава, славянін), гл. Атрэмбскі, LP, 1, 143; таксама *slabъ (гл. слабы), гл. Брандт, РФВ, 24, 184; ЕСУМ, 5, 305–306. Карскі (1, 341) сумняваецца ў фанетычным характары змены і далучаецца да меркавання Брандта, адзначаючы даўні яе характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ня1 ’гарачы, запальчывы чалавек’ (ТС), пеня́цца ’крыўдзіцца’ (чач., Мат. Гом.), пеня́ць ’скардзіцца’ (лудз., Сл. ПЗБ). Укр. пеня́ ’напасць, бяда; прыдзірлівы чалавек’, пеня́ти ’наракаць’; рус. пе́ня, пеня́ ’дакор, нараканне’, пеня́ться ’крыўдзіцца, наракаць’; ст.-рус. пенявымова, дакор, папрок’, пеняти ’скардзіцца’; польск. pienia, pieniacz, pieniaka ’суцяга, зваднік’, pieniąc się ’зваднічаць’, чэш. pěnivý ’ўзбуджальны’, pěniti ’кіпець (пра кроў, жоўць)’, ’шалець, лютаваць’, в.-луж. pěnić so ’тс’, славен. pẹ́niti se ’злавацца на каго-небудзь’. Да прасл. *pěna, гл. пе́на. Утварылася пры дапамозе суф. *‑ja, які наслаіўся на асноўнае *‑n‑a > *nʼa, параўн. *tonʼa (< topnʼa) — tonǫti, соня < sopnʼasъpati. Семантыка лексемы стаіць бліжэй да зах.-слав. (уключаючы і славен.), а пеня́ць — да рус. моўнай тэрыторыі, хаце ў ст.-рус. мове пеня — ’спрэчка, судовая справа’, таму можна меркаваць, што гэтае значэнне — адно са старажытных, з якога пазней развілася сема ’пакаранне, штраф’. Фасмер (3, 233) мяркуе, што апошняе прыйшло з польск. мовы. Булыка (Лекс. запазыч., 84) таксама мяркуе, што ст.-бел. пеня ’пеня’ (1392 г.) паходзіць са ст.-польск. pena (якое з XVI ст.) < лац. poena ’пакаранне; штраф; пакуты’. Можна, аднак. дапусціць, што гэтае падабенства лац. і слав. лексем — вынік больш ранніх генетычных сувязей.

Пе́ня2, пе́на ’штраф’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), пе́нія ’пеня’ (Юрч. СНЛ). Да пе́ня1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́йнічаць несов.

1. де́йствовать;

дз. самасто́йна — де́йствовать самостоя́тельно;

у го́радзе ~чала падпо́льная арганіза́цыя — в го́роде де́йствовала подпо́льная организа́ция;

2. (быть в исправности) де́йствовать, рабо́тать;

машы́на не ~чае — маши́на не де́йствует (не рабо́тает);

3. (владеть) де́йствовать;

спры́тна дз. вёсламі — ло́вко де́йствовать вёслами;

4. (оказывать влияние) де́йствовать, влия́ть;

вымо́ва на яго́ не ~чае — вы́говор на него́ не де́йствует (не влия́ет);

5. (чым на што) подверга́ть де́йствию (чего что);

дз. святло́м на раслі́ну — подверга́ть расте́ние де́йствию све́та;

дз. на свой страх і ры́зыку — де́йствовать на свой страх и риск;

дз. на не́рвы — де́йствовать на не́рвы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Буза́1 ’падонкі, мут, асадак; азаддзе’ (БРС, Нас., Касп., Яруш., Бяльк.), ’бруд, мут на вадзе’ (КЭС, лаг.), ’пустазелле сярод зярнят’ (Шат.). Укр. буза́ ’татарскі напітак з проса; бруд у нямытай авечай шэрсці; асадак у вадкасці’. Рус. буза́ ’напітак; мутная вадкасць; дрэнны суп; мутная вада ў рацэ; іл, гразь і г. д.’. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тат. buza ’напітак з проса і да т. п.’ < перс.; Локач, 31). Міклашыч, 25; Бернекер, 105; Фасмер, 1, 232; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21; Шанскі, 1, Б, 214–215. Шмат значэнняў у выніку метафарызацыі. Параўн. буза́2.

Буза́2 ’рачны і азёрны іл; гразь; разведзеная гліна; твань з травой на дне вадаёма, гразкае балота’ (Яшкін), буза́, бузяна́е балота (полац., гл. Талстой, Геогр., 192), рус. (пск.) буза́. Перанос назвы ежы, напіткаў на геаграфічныя аб’екты. Параўн. буза́ ’астаткі вадкасці; напітак буза; адходы’. Падрабязней Талстой, Геогр., 192 (там і некаторыя семантычныя паралелі). Гл. таксама Макіенка, Зб. Ларыну, 102. Паводле Нік. Очерки, 103, адсюль паходзіць бузава́ць, ’пэцкаць, муціць, тускліць; мяць, псаваць адзенне’ (БРС, Бір. Дзярж., Бяльк., Касп., Шат.), буза́ніць. Але параўн. і бузава́ць ’біць’.

Буза́3 ’скандал’ (БРС). Рус. буза́ ’тс’, укр. буза́рус.?). Не вельмі яснае слова. Па адной версіі, метафарызацыяй з буза́ ’напітак’ (так Трубачоў, Дополн., 1, 233; супраць Шанскі, 1, Б, 215). Шанскі, там жа, мяркуе, што буза́ ’скандал’ < польск. buza ’лаянка, вымова’ (падрабязней гл. пад бузава́ць ’біць’). Ад буза́ ’скандал’ утворана бузі́ць, рус. бузи́ть (гл. Трубачоў, Дополн., 1, 233; наўрад ці ёсць сувязь з англ. арго boose ’моцны напітак’, boosy ’п’яны’, аб гэтым Трубачоў, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́ра, ‑ы, ж.

1. Адзінка вымярэння. Меры даўжыні. Мера часу.

2. Народная назва адзінкі ёмістасці для чаго‑н. сыпучага, якая раўнялася прыблізна пуду збожжа; пасудзіна, якой мералася што‑н. сыпучае. Мера мукі.

3. Тое, чым вымяраюць што‑н.; мерка, крытэрый. Вымяраць кожны свой крок высокай мерай ідэалаў камунізма — такое патрабаванне ленінскай навукі кіравання будаўніцтвам новага грамадства. «Звязда».

4. Велічыня, ступень. Аканом меў дачыненні да Сімонавых спраў у такой жа меры, як Сімон да спраў Дгебуадзе. Самуйлёнак. // перан. Вызначаны рубеж, граніца. Мера цярплівасці.

5. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго‑н. Прыняць меры. Вышэйшая мера пакарання. □ Папярэджанне, вымова, штраф на некалькі працадзён былі частымі мерамі ўплыву на нядбайнікаў. Дуброўскі.

•••

Квадратныя меры — меры плошчы.

Кубічныя меры — меры аб’ёму.

Лінейныя меры — меры даўжыні.

Метрычная сістэма мер гл. сістэма.

Без меры — а) у вялікай колькасці, вельмі многа; б) у вялікай ступені, бязмерна.

Ведаць (знаць) меру гл. ведаць.

Канца-меры няма гл. няма.

Мера і вера — дакладна. — А колькі табе, Андрэй, [за малатарню] плаціць? — запытаўся Юзік у Пошты. — У мяне мера і вера: пуд у дзень давай. Крапіва.

Не ў меру — больш, чым трэба.

Ні ў якой меры — ніяк, ніякім чынам.

Па меншай меры — не менш чым. [Галчанаў:] — Цяпер я быў бы па меншай меры дырэктарам завода. Васілёнак.

Па меры сіл (магчымасцей) — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.

Перабраць меру гл. перабраць.

Поўнаю мераю (плаціць) — столькі ж, колькі было атрымана.

У адной меры — без змен.

У меру — дастаткова. [Цімафей Міронавіч] убачыў жанчыну пакору і звярнуўся да яе тонам у меру строгім, але такім, які даваў зразумець, што .. усё ідзе па-ранейшаму. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)