Рыбоі́д ’вадзяны жук’ (Сл. Брэс.). Фанетычны варыянт слова рыбае́д. Назва ўзнікла ў выніку народных уяўленняў аб тым, што жук харчуецца рыбай.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прыглушы́цца, ‑глушыцца; зак.
1. Стаць менш чутным, гучным. Каля залітага вадой мастка пачалі нечым драўляным стукаць, і раптам вадзяны шум прыглушыўся і ўпаў на ніжэйшыя тоны. Чорны.
2. перан. Аслабець, зменшыцца (пра адчуванне, пачуццё). Недзе прыглушыўся боль, калі яго вочы глянулі на зоры. Пестрак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
хва́ля, -і, мн. -і, хваль, ж.
1. Вадзяны вал, які ўтвараецца ад гайдання паверхні вады.
Хвалі залівалі бераг мора.
2. Хістальны рух у фізічным асяроддзі ці электрамагнітным полі (спец.).
Электрамагнітныя хвалі.
Гукавая х.
3. перан., чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі.
4. перан., чаго. Узмоцнены рух, праяўленне чаго-н.
Х. дэманстрацый.
Х. мітынгаў.
|| прым. хва́левы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Вадаві́к ’вадзяны дух’ (Шпіл. Моз.). Да вада. Параўн. лесавік ’лясны дух, лясун’; рус. водовик ’усякая жывёліна, што жыве ў вадзе’. Параўн. вадзянік 1.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вуды́р ’гнойны нарыў, прышч’ (Нас.); ’вадзяны пузыр’ (КЭС); ’болька пры апёку або націску на мазоль’ (Бір. Дзярж.). Гл. ваўдыр (відавочна, вудыр < вуўдыр < ваўдыр).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вадаме́ры, вадаме́рнікі ’мошкі ў выглядзе павукоў з доўгімі нагамі’ (КЭС; Інстр. II), вадаме́рка ’тс’ (КТС). Рус. водомерка ’Hydrometra, даўганожка, вадзяны павук’. Да вада і мераць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ну́трыя ’вадзяны пацук’ (ТСБМ). Запазычанне, відаць, праз рус. ну́трия ’тс’ з ісп. nutria ’выдра’ (< лац. lutra ’выдра’), перанос назвы адбыўся на тэрыторыі Чылі (Махэк₂, 403).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ *Пу́кавадзь, пу́ководзь ’разуха-асака’ (ТС). Першапачаткова, відаць, *пу́коваць, вытворнае ад пуковаты ’з вялікай колькасцю пукоў’ (гл. пук 3) з азванчэннем канцавога зычнага (пад уплывам вада, вадзяны!).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вадзя́нкі 1 ’сані для падвозкі вады’ (Юрч.). Ад прыметніка вадзяны ’прызначаны для вады’. Форма pluralia tantum тлумачыцца аналогіяй з сані.
Вадзя́нкі 2 ’драўляная пасудзіна, якой чэрпаюць ваду з вядра’ (ДАБМ, 815). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзяны́ ’прызначаны для вады’. У ДАБМ слова прадстаўлена як адзінкавая назва на тэрыторыі Міншчыны. Форму множнага ліку можна тлумачыць як вынік аманімічнага адштурхоўвання: вадзя́нка ’пасудзіна’, — вадзя́нка ’хвароба’. Магчыма, таксама аналогія з іншымі назвамі посуду pluralia tantum (ночвы і пад.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Вадзяні́ца ’гарлачык, Nymphaea L.’ (КЭС). Суфіксальны дэрыват ад прыметніка вадзяны́ ’які знаходзіцца ў вадзе’. Форма жаночага роду тлумачыцца ўплывам роду назоўніка расліна (або аналагічнага): вадзяная расліна < вадзяніца.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)