Рыбоі́д ’вадзяны жук’ (Сл. Брэс.). Фанетычны варыянт слова рыбае́д. Назва ўзнікла ў выніку народных уяўленняў аб тым, што жук харчуецца рыбай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)