*Пу́кавадзь, пу́ководзь ’разуха-асака’ (ТС). Першапачаткова, відаць, *пу́коваць, вытворнае ад пуковаты ’з вялікай колькасцю пукоў’ (гл. пук3) з азванчэннем канцавога зычнага (пад уплывам вада, вадзяны!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)