паўзмро́чны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім асветлены, цемнаваты. Ачуўся .. [Язэп] у сырым паўзмрочным сутарэнні. Гуло ў скронях, і балюча было павярнуць галаву. Асіпенка. Гэта быў невялікі паўзмрочны пакой з замураванымі больш як да паловы вокнамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасмыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Зрабіць сутаргавы, нервовы рух; сутаргава перакрывіцца. Плечы ў маці перасмыкнуліся, як ад нечаканага дотыку халоднага. Шамякін. Перад вачыма дзяўчыны заскакалі нейкія кругі, твар яе балюча перасмыкнуўся. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надса́днік ’талакнянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надсаднай ’увярэднік балотны’. Відаць, да надсадны ’сумны, цяжкі’ (Ян.), параўн. рус. надсаднобалюча, сумна’ і надсадная трава ’нейкая лекавая расліна’, надсадка ’тс’, саднить ’шчымець’, досада ’прыкрасць’; усё да садзіць (Фасмер, 1, 531), параўн. размоўнае надсадзіць ’надарваць, нашкодзіць’, надсада ’надарванасць, хвароба ад цяжкай работы’, пра гэта ж сведчыць і ілюстрацыя да слова: Натсаднікяк бруснічнік, ат почак (Сл. ПЗБ, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́вер, ‑у, м.

Разм. Халодны паўночны пранізлівы вецер. Хмурна. Золка. Вецер-сівер Да касцей праймае. Колас. Толькі першыя замаразкі ды калючы паўночны сівер сведчылі аб набліжэння недалёкай зімы. Якімовіч. Вільготны сівер балюча біў у твар рэдкімі шрацінамі граду. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збянтэ́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Прыйсці ў замяшанне; разгубіцца, атарапець. Лабановіч трохі збянтэжыўся. Само слова «Ядвіся» балюча адгукнулася ў сэрцы, і назіральны Турсевіч гэта заўважыў. Колас. Каваль, убачыўшы гэтага чалавека ля жорнаў, спачатку на момант збянтэжыўся, збялеў і закалаціўся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

1. каго (што). Звесці ўніз усіх, многіх.

П. дзяцей з ганка на двор.

2. каго (што). Адвесці на другое месца ўсіх, многіх.

П. коней убок.

3. што. Пра сутаргу: раптоўна і балюча скараціць мышцы.

Сутарга пазводзіла ногі.

4. каго-што. Звесці куды-н., злучыць, аб’яднаць у што-н. усіх, многіх.

П. палкі ў дывізію.

5. каго-што. Знішчыць, перавесці ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

П. лясы.

6. перан., каго. Збіць з правільнага шляху ўсіх, многіх.

Гэта такія сябры пазводзілі хлопцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́рсткі ’хуткі, жвавы’ (ТСБМ, Некр.), гарачы, прыткі’ (слонім., Арх. Бяльк.), ’запальчывы’ (калінк., Мат. Гом.), ’які балюча рэагуе на заўвагі ці парады’ (докш., Янк. Мат.; Янк. 1, Шат., Ян.), ’наравісты (пра жывёлу)’ (чэрв., Сл. ПЗБ), по́рскі ’хуткі’ (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё, да порскаць (гл.) пад уплывам семантыкі ’незадаволена рэагаваць’; ’фыркаць’, што суадносіцца і са значэннем ’пырхаць’, параўн. літ. pùrst ’пырх’, укр. порски́й ’хуткі, жвавы (пра каня)’, порськи́й ’тс’, гл. ЕСУМ 4, 528.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. каго-што і без дап. Калоць, праколваць чым‑н. вострым, напаленым. // Балюча кусаць. Пчолы жыгаюць. // Апякаць. Крапіва жыгае босыя ногі.

2. Бліскаць (пра маланку, агеньчык і пад.). За акном жыгалі маланкі, сцены ўздрыгвалі ад грому. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́пікі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Насміханне, кпіны. Шмат было і такіх, для каго гэты кубак кавы і лустачка хлеба былі адзіным падмацаваннем. З такіх звычайна кпілі панскія і купецкія дзеці. Пра гэтыя іх кепікі найбольш балюча і злосна думаў Данік. Брыль.

•••

Строіць кепікі гл. строіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невыме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не паддаецца вымярэнню, вельмі вялікі. Я пераводжу позірк на акно. За ім — невымерная глыбіня чыстага неба, ажно ўваччу балюча робіцца ад яго яркай блакітнасці. Шамякін. Калі Дзямід Сыч вярнуўся па папялішча роднай вёскі, сэрца яго ўздрыганулася ад невымернай жальбы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)