Пасале́ня ’націна фасолі’. З пасоля < фасоля (гл.). Аб суфіксе ‑енЖ‑енне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кагадзе́й ’мянушка асобы, якая часта ўжывае ў гаворцы адпаведнае слова’ (мін., Сцяц. БНС). Да кагадзе (гл.), што датычыць словаўтварэння, то паводле Сцяцко, Афікс. наз., 220, ад прыслоўя суфіксам ‑ей, пры гэтым афікс накладваецца на фінальны галосны. Да структуры параўн. балазе, балазей, адносна фузіі галосных у аснове і суфіксе гл. Сцяцко, там жа, 295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупа́к ’грымак, кухталь’ (ТС). Да лупі́ць1 ’лупцаваць’. Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23–25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляну́цька ’гультай’ (Др.-Падб., Гарэц.). Да ляны́ (гл.). Аб суфіксе ‑ут‑ (+ ‑ька) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Малату́н, молоту́н ’брахун, балбатун’ (ТС). Да малаці́ць ’лапатаць’ (гл.). Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко (Афікс. наз., 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачаві́ла ’тушаныя чарніцы’, ’павідла’ (хойн., Мат. Гом.). Ад мача́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мача́ка ’мачанка’ (Янк. 2; карэліц., Нар. лекс.). Да мача́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млю́га ’млявы, слабы чалавек’ (зэльв., Жыв. сл.). Да млець (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моркут ’маркач’ (малар., Нар. лекс.). Да марка́ль, марка́ч (гл.). Аб суфіксе ‑ут гл. Сцяцко, Афікс. наз., 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыток ’мыйшчык’ (зэльв., Жыв. сл.). Да мыць (гл.). Аб суфіксе ‑ok гл. Сцяцко, Афікс. наз., 59–60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)