На́лля ’гурт’: Наляцела налля дзяцей (паст., Сл. ПЗБ), нальля ’пра таго, хто нагла і неадступна лезе ў шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’навала, напасць’ (ушац., Нар. сл.). Відаць, з *нагля, гл. наглы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапа́ная ’карцёжная гульня, у якой мяняюць карты для складання пар, і калі адна карта можа быць няцотнай, лішняй, таго, хто застаецца з ёй, называюць свінкай’ (Нас.). Дзеепрыметнік ад лапаць ’хапаць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бінда́лік 1 ’медаль’ (Нас.). Таго жа паходжання, што і біндалікі 1: < польск. bindalik ’пояс, стужка і г. д.’.
Бінда́лік 2 ’чалавек з бяльмом’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з біндаво́кі ’бяльматы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́рацень ’гоні’ (Жд., 2, Яшк.), вераце́нь ’загон’ (Сцяшк. МГ). Параўн. вератні́к ’частка поля’ (Касп.); ’доўгі загон’ (Яшк., Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і вераце́я (г. зн. звязана з *vьrtěti: *vertьnь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пагі́белька ’нізкае месца’ (Мат. Гом.). Да гібаць ’гнуць’ (гл.) з суф. ‑ель‑к‑ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 98). У семантычных адносінах цікавы прыметнік гібкі ’багністы’ (Сл. ПЗБ) таго ж кораня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скіро́ўваць несов.
1. направля́ть; повора́чивать; см. скірава́ць 1;
2. (на што, да чаго, куды) перен. направля́ть, склоня́ть, клони́ть (к чему, куда);
ён ~вае размо́ву да таго́, каб... — он кло́нит разгово́р к тому́, что́бы...
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аптымісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Прасякнуты аптымізмам, жыццярадасны. Але, нягледзячы на такое гарэнне і завіруху ў думках, пасля таго як убачыў таполі і раку, да.. [Шыковіча] вярнулася звычайная аптымістычная здольнасць любавацца навакольным: зімой, дрэвамі, жанчынамі, дзецьмі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвы́клы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным. З таго часу прайшло столькі год. Зараз, як тады ў дзяцінстве, зноў пачынаеш здзіўляцца і радавацца самаму, здавалася б, звычайнаму, абвыкламу. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блазнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
Разм. Строіць з сябе блазна (у 2 знач.), дурэць; гаварыць глупствы, недарэчна жартаваць. Ад таго, што на іх ніхто не глядзеў, у Мікалая з Іванам адпала ахвота блазнаваць. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Хвароба, пры якой у тканках і поласцях цела збіраецца вадкасць.
2. Разм. Запоўнены вадкасцю мазоль. Гарэлі далоні, у сяго-таго нават пакрыліся вадзянкамі. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)