Кудзёры ’кліны ў куртцы’ (Серб., Малч.). Утворана ад кідкі з дапамогай суфікса ‑ер. Параўн. доўгі > даўжэр, густы > гушчар (Сцяцко, Афікс. наз., 100, 137). Параўн. яшчэ кідэры (гл.). Пры гэтым прыметнік кідкі меў значэнне, атрыманае ў спадчыну ад кідаць з яго ткацкімі дэнататамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кур’я́н 1 ’курыца з прыкметамі пеўня’ (ТС). Да кур 1 (гл.). Першапачаткова *куран (Сцяцко, Афікс. наз., 147).
Кур’я́н 2 ’дзіцячая гульня’ (ТС). Да курʼян 1 (гл.). Параўн. куры (гл.) — тая самая гульня. Ловяць з завязанымі вачыма. Каго зловяць, той «кур’ян» (ТС, 2, 254).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лахта́н ’верхняя адзежына (пінжак, паліто і г. д.), звычайна старая’ (слова ўжываецца з адценнем пагардлівасці) (міёр., М. Н. Крыўко, вусн. паведамл.). У выніку метатэзы з халтин ’тс’ (гл.), якое з польск. chałat ’балахон, паношанае адзенне’+ суф. ‑ан (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жні́вень ’8‑ы месяц года’. Рус. жневень ’іржышча’. Назва месяца, замацаваная ў 10‑х гадах XX ст. (Гіст. мовы, 2, 139) паводле с.-г. работы. Параўн. уст. в.-луж. žnjeńc ’жнівень’, ням. Erntemonat ’тс’. Адсубстантыўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ень (Сцяцко, Афікс. наз., 152).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калы́шка ’калыска’ (Сержп., Сержп. Грам., Сцяц. Афікс. наз., Янк. 2). Паралелі ў рус. смал., валаг., кур. і інш. гаворках колышка ’дзіцячая калыска, люлька’, ярасл. ’плецены кош’ і інш. Лінгвагеаграфія дазваляе кваліфікаваць разглядаемае слова як бел.-рус. ізалексу; этымалагічна — дэрыват ад колыхати (гл. калыхаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камяні́ца 1 ’каменны або цагляны будынак’ (Нас., Нік. Очерки, Сцяц. Нар., Гарэц.). З польск. kamienica ’тс’.
Камяні́ца 2 ’поле з камяністай глебай’ (ТСБМ, Яшк.), рэгіянальнае (магілёўскае) утварэнне, як і іншыя падобныя словы з лакальным значэннем (махаві́ца ’махавое балота’). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трупе́льня ‘морг’ (слуц., Нар. словатв.). Да труп (гл.). Утварэнне з суф. ‑ельн‑я са значэннем памяшкання (Сцяцко, Афікс, наз., 53), магчыма, народны эквівалент запазычанню трупярня (гл.). Параўн. рус. смал. трупе́льня ‘хата, дзе ставяць труну з нябожчыкам’ (1914 г., СРНГ), мертве́цкая, пако́йніцкая ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўту́ха 1 ’жоўтая афарбоўка скуры, вочных склераў і г. д.; хвароба, што яе выклікае’. З рус. желтуха ’тс’ або паралельна з ім. Параўн. укр. жовтяниця. Сцяцко (Афікс. наз., 124) адзначае непрадуктыўнасць тыпу назваў хвароб, прычым краснуха, відаць, утворана там, дзе красн.‑ азначала ’чырвоны’, таму трэба лічыцца з рус. уздзеяннем. Параўн. іншую назву гэтай хваробы жаўтачка (< польск.). Шанскі (1, Ж, 282) лічыць желту́ха ўласна рус. утварэннем, а бел. < рус.
Жаўту́ха 2 ’грыб зялёнка, Tricholoma flavovirens’ (Мат. Гом.), жовтушка ’нейкі ядомы грыб’ (камян., Жыв. сл., 188). Ад прыметніка жоўты (гл.) з суфіксамі ‑уха ці ‑ушка паводле пашыранай мадэлі назваў раслін, у тым ліку грыбоў (Сцяц., Афікс. наз., 124, 125).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухата́ ’сухасць’, ’вычарпанне, туга’ (Нас.), ’засуха, засуш’ (Барад.), ’хвароба’, ’турбота, клопат’ (Ян.), ’туга’ (Растарг.). Паводле Аткупшчыкова (Этимология–1984, 193), дакладная паралель літ. sausatà ’сухасць’. Дэрыват ад сухі (гл.) з суф. ‑ат‑а, параўн. з іншым варыянтам суфікса ў сухота, гл. (Сцяцко, Афікс. наз., 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяка́р ’сякерка’ (Барад.), ’сякач’ (Жд. 2), се́кар ’тс’ (Сл. Брэс.). Ад сячы (гл.) з малапрадуктыўным суф. ‑ар, які ўтварае назоўнікі са значэннем ’прадмет, пры дапамозе якога выконваецца дзеянне’ (Сцяцко, Афікс. наз., 30; Вярхоў, Наз., 49), што, магчыма, сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне слова сякера, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)