Мале́й 1 ’менш’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) — выраўненая форма вышэйшай ступені прыслоўяў на ‑ей у суплетыўных утварэннях (Бел. грам.₂, 1, 197; Карскі 2–3, 49). Да малы́ (гл.).
Мале́й 2 ’спакойны, флегматычны чалавек’ (глус., Янк. Мат.), мале́ева сту́па ’таўстуха’, мале́ева торба ’непаваротлівы, павольны чалавек’ (Нас.). Відавочна, утворана ад прыметніка ⁺памалы ’павольны’, ад якога засталося ў бел. мове прыслоўе памалу ’марудна, павольна’ (параўн. укр. пома́лий, чэш., славац. pomalý ’павольны’); аб суфіксе ‑ей гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98; Слаўскі, SP, 1, 87.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мах 1 ’адзін хуткі рух чым-небудзь у паветры’, ’промах’, ’вялікі кавалак, прастора (поля)’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Шат., Бяльк.), мсцісл. мах! махінь! махунь! ’пра лёгкае шпурлянне’ (Нар. лекс.), мах, махць! — для імгненнага руху (Сл. ПЗБ), ’умомант’, на махі ’ўзмахамі’, ’жэстамі (аб мове глуханямых)’ (ТС). Утворана ад дзеяслова маха́ць (гл.).
Мах 2, махі́, махе́ц ’вельмі вялікі, высокі чалавек’, махонец ’велікан’, ма́хоць, ма́хінь ’велічэзнасць’ (ТС). У выніку развіцця семантыкі лексемы мах 1 ’мах’ > ’вялікі мах’. Параўн. і дзеяслоў вы́махаць ’вырасці вялікім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мура́шка ’насякомае з атрада перапончатакрылых, Formicidae’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Зн., Яруш., Сцяшк., Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), мура́ш ’тс’ (ТСБМ, Нар. Гом.), мура́шкі ’месца, дзе многа мурашыных купін’ (Янк.), мура́шка‑пумпа́шка ’божая кароўка’, рус. арханг. мура́ш ’мурашыны цар’, ярасл. мураша́ ’усялякія дробныя кузуркі’, томск. мурашек ’мурашка’, кіргізск. мура́шка — аб нечым бурым, рыжым; польск. muraszka, muraśka ’мурашкі’ пашырыліся аж на Мазуры з бел. моўнай тэрыторыі (Зданцэвіч, Бел.-польск. ізал., 39). Утворана ад му́раха (гл.) пры дапамозе памяншальнага суфікса ‑ьk‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядні́ца 1 ’салодкая раса на лісцях дрэў і на траве, якую бяруць пчолы’ (віл., З нар. сл. і Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з мядовая расіца.
Мядні́ца 2 ’медны або эмаліраваны таз ці міска’, мыдні́ца, мыдны́ця ’тс’ (ТСБМ, Нас., Сл. Брэс., Шат., Касп., Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; маладз., карэліц., Янк. Мат.), ст.-бел. медница ’тс’ (Скурат, БЛ, 8, 12) запазычана са ст.-польск. miednica ’тс’. Да медзь (гл.). Ст.-рус. мѣдница, мѣдяница ’медная пасудзіна’ (XI ст.) існавала самастойна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клёц 1 ’зуб у баране’ (Нас., Касп., Мат. Гом., Мядзв., Нік., Няч.). Параўн. рус. (зах.) клец ’тс’. Да клёц 2. Семантычны пераход ’кавал дрэва’ > ’сук’ > ’зуб у баране’ (першасны варыянт — стваліна дрэва з тоўстымі сукамі). Гл. Хэнзель, Słowiańszcyzna, 26. Менш надзейная версія: да прасл. tolbCb. Гл. клыкі (Фасмер, 2, 249).
Клёц 2 ’тоўстае бервяно’ (Нар. сл., Сцяшк.). Укр. кльоц ’калода’, польск. kloc ’тс’. Запазычанне праз польскае пасрэдніцтва з с.-в.-ням. kloz ’тс’ (Слаўскі, 2, 230; ЕСУМ, 2, 472).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Корх ’мера даўжыні на шырыню далоні, кулак’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., ЭШ). Укр. корх, рус. корх ’тс’ (Фасмер, 2, 340). Аднак, зыходзячы з бел. прыкархнуць ’прытуліцца, заснуць’, рус. прикорхнутися ’нахіліцца, сагнуцца’, можна меркаваць, што першасным значэннем для корх было ’нешта сагнутае, скурчанае’ (> ’кулак’). Калі прыняць гэту гіпотэзу, мэтазгодна суаднесці корх з рус. корг ’кулак’, корга ’крывое дрэва’ (гл. корга). Фрыкатыўнае г магло перайсці ў х. Іншыя спробы этымалогіі зусім ненадзейныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́цы 1 ’кароткі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Касп., Бяльк.). Укр. куций, рус. куцый ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Экспрэсіўны варыянт да *кусы (укр. кусий ’куцы’, балг. къс, серб.-харв. ку̑с, польск. kęsy, чэш. kusý, в.-луж. kuši, н.-луж. kušy ’тс’) (Бернекер, 601; Міклашыч, 128). Гэта версія даволі надзейная, бо дапамагае зразумець абмежаванае распаўсюджанне куцы і тое, што кусы і куцы знаходзяцца, за выключэннем укр. кусий, у дадатковай дыстрыбуцыі.
Ку́цы 2 ’чорт’ (Сержп. Грам.). Гл. куцы 1. Параўн. куртаты 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ківа́ць ’рухаць, пахістваць, падаваць знакі галавой, пальцамі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Грыг., Гарэц., Яруш., Сержп., Бяльк.). Укр. кивати, рус. кивать ’тс’, ст.-слав. покывати ’паківаць’, балг. кивам, славен. kívati ’ківаць’, польск. kiwać, чэш. kývati, славац. kývať, в.-луж. kiwać, н.-луж. kiwaś ’тс’. Прасл. *kyvati — ітэратыўная форма ад kъvati (ст.-слав. къвати). Суадносілася з лац. ceveo ’віляю’. У апошні час атрымала яшчэ адну індаеўрапейскую паралель: асец. gīwyn ’мучыцца, трэсціся’. Гл. Фасмер, 2, 228; Абаеў, 1, 520; ЕСУМ, 2, 428.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́йка 1 ’лаянка’, ’вымова’ (Нас.), укр., рус. лайка ’тс’, ’буркун, сварлівы’. Да ла́яць, ла́яцца (гл.). Утворана, як бойка, сварка і інш. Аб суф. ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46–48.
Ла́йка 2 ’жэрдка ў ёўні для прыціскання снапоў’, ’жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі’ (воран., Шатал.). Відавочна, у выніку перастаноўкі й ∼ л. Параўн. малар. ялка ’елка, яліна’ (Нар. лекс.), бых. яллё ’шост, які выкарыстоўваўся пры плаванні на лайбах і берлінах’ (Рам., 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лакта́ць ’хлябтаць’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Касп.), ’многа і прагна піць’ (Сл. паўн.-зах.; міёр., Нар. сл.), рус. лактаць, ’хлябтаць (аб жывёлах)’, ’піць (аб чалавеку)’, лактаць ’смактаць’. Інтэнсіў да лакать, якое з прасл. lokali ’хлябтаць’, параўн. лат. lakai, laki, літ. lakti, магчыма, ст.-грэч. λάπτω ’ліжу, хлябчу’, арм. lakem ’ліжу’ — усе да і.-е. гукапераймальнай асновы *laku∼. Гл. больш падрабязна: Траўтман, 149; Бернекер, 727; Фасмер, 2, 514; Махэк₂, 338; Скок, 2, 314; Слаўскі, 5, 151–153.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)