Тыне́ць ‘тлець, прэць’ (Юрч.), ‘гніць ад сырасці’ (Юрч. Сін.), тыне́нне ‘гніенне, прэласць’ (Юрч. СНЛ), параўн. серб. тѝњати ‘тлець, гарэць’, славен. tínjati ‘тлець’. Беларуска-паўднёваславянская ізалекса, што дае падставы для рэканструкцыі праславянскага дыялектызма *tinʼati ‘слаба гарэць’, звязанага з прасл. *tajati (Куркіна, Этимология–1986–1987, 76; Диал. структура, 153), гл. таяць. Запрудскі далучае сюды сціняці́цца ‘пакрывацца тонкім лядком, замярзаць’, сціняце́цьзрабіцца кволым, змарнець (пра гародніну)’, якія праз стадыю ‘сціскацца’ ўзводзіяцца да *tęti ‘біць, сячы’ (БЛ, 36, 58), параўн. сцінаць, сцяць (ЭСБМ, 13, 99, 112), што, дарэчы, можа быць звязана з *tinati ‘падразаць’ як тэрмінам падсечна-агнявога земляробства, гл. Куркіна, Культура, 67. Верагодна, да названага праславянскага дыялектызма прымыкае па форме балг. дыял. тиня́е ‘прапускае ваду (пра гляняны збанок)’, што ўзводзіцца да *tęti ‘цягнуць’ (Рачава, Этимология-2003–2005, 192). Адносіны паміж названымі паралелямі застаюцца да канца не высветленымі, параўн. сумненні Сноя (Бязлай, 4, 181). Для беларускага дзеяслова не выключана сувязь з тыня, тыніна ‘зараснік, забалочанае месца’, тынь1 ‘ціна, плесень’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; набі; -біты; зак.

1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці.

Н. цвікоў.

2. што. Напоўніць, напхаць чым-н.

Н. мяшок травой.

3. што. Прыбіць зверху да чаго-н. або ўдарамі насадзіць.

Н. абруч на бочку.

4. чаго. Разбіць у вялікай колькасці.

Н. шкла.

5. каго. Нанесці пабоі.

Нехта моцна набіў хлопца.

6. што. Ударамі прычыніць шкоду.

Н. гуз на лбе.

7. каго-чаго. Забіць вялікую колькасць (жывёл, птушак і пад.).

Н. качак.

8. што. Зарадзіць зброю з дула.

Н. стрэльбу.

9. Зрабіць узор асобым спосабам (спец.).

Н. рысунак на тканіне.

Бітком набіць (разм.) — напоўніць што-н. вельмі цесна, шчыльна.

Набіць вока (разм.) — набыць вопыт, уменне вызначыць што-н. адразу.

Набіць (наламаць) руку (разм.) — зрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой-н. справе.

Набіць сабе цану (разм.) — узвысіць сябе ў вачах іншых.

|| незак. набіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3, 6—9 знач.).

|| наз. набіва́нне, -я, н. і набі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 3, 8 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набы́ць 1, ‑бу́ду, ‑бу́дзеш, ‑бу́дзе; пр. набы́ў, ‑была́, ‑ло́; заг. набу́дзь; зак., каго-што.

1. Стаць, зрабіцца ўладальнікам чаго‑н. Набыць машыну. Набыць паліто. □ [Старшыня:] Летась паўтаратонку купілі, сёлета дзве жняяркі набылі, конную малатарню прыдбалі... Краўчанка. // Купіць. Крушынскі набыў цацку за дзесяць капеек і зайшоў у кнігарню. Бядуля. // Дастаць дзе‑н., раздабыць. Набыць пропуск. □ [Слаўка:] — Кожны, хто збіраецца ў атрад, павінен набыць цёплую вопратку. Новікаў.

2. Атрымаць, засвоіць. Набыць права. Набыць спецыяльнасць. □ Прафесію балетмайстра .. [Люлін] набыў адразу ж пасля вайны. Дадзіёмаў. [Лабановічу] хацелася пашырыць свой кругагляд, набыць тыя веды, якіх яму так бракавала. Колас.

3. Стаць, зрабіцца якім‑н. Пакой зноў набыў свой натуральны выгляд. Мурашка. Пакрысе гаворка набыла тую лёгкасць, калі не трэба шукаць слоў — усё неяк прыходзіць само сабой, толькі не перашкаджай. Гаўрылкін. Паветра набыло свінцова-сіняваты колер. Хомчанка.

4. Заслужыць, здабыць; атрымаць. Набыць вялікае значэнне. Набыць актуальнасць. □ За апошнія дзесяцігоддзі рэвалюцыйны працэс набыў сапраўды сусветны размах. «Звязда». За паўтара года кіравання атрадам «Сокал», які потым вырас у брыгаду, камбрыг набыў у вобласці слаўнае імя — «Грозны». Брыль.

5. Разм. Захварэць чым‑н. Набыць туберкулёз. Набыць язву.

набы́ць 2, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. набыў, ‑была, ‑было; зак.

Разм. Тое, што і набыцца (у 1 знач.), толькі ўжываецца звычайна з адмоўем «не». [Наўмыснік:] — Я службовы чалавек быў калісьці: то па маёнтках за аратага быў, то раз у леснікі к пану ўбіўся, але доўга не набыў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.

1. Прабыць на службе, папрацаваць нейкі час. Міхал Міцкевіч, які адслужыў на панскай службе дваццаць год з хвосцікам, стаў прасіць у ляснічага Рачкоўскага лесу на хату. С. Александровіч. // Адбыць тэрмін вайсковай службы; скончыць служыць. Юстын ужо адслужыў у арміі, дэмабілізаваўся і зараз працаваў на заводзе. Няхай.

2. Службай адплаціць, адрабіць за што‑н. [Чорт:] — Бяры, дзед, яго [чарцяня] да сябе, няхай адслужыць за шкоду. Якімовіч. // Зрабіцца непрыгодным, перастаць адпавядаць свайму прызначэнню. — Шкада лагера, — уздыхнуў Жэнька.. — Але нічога... Сваё ён адслужыў і памірае са славаю, як герой. Шамякін.

3. Адправіць набажэнства. Усе думалі, што Гэлька загінула. Бацька хацеў ужо імшу адслужыць. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Зрабіцца фізічна слабым, нядужым. [Алесь:] — Мяне ранілі, я аслабеў, не магу ісці. Адамчык. У .. [Макса Вэла] аслабелі рукі і ногі, ён дрыжаў. Гамолка. // Страціць ранейшую душэўную сілу. Аслабець духам. Воля аслабела. // Страціць ранейшую палітычную і эканамічную магутнасць. // Стаць менш вострым на ўспрыманне, прытупіцца. Мне нават падумалася, ці не аслабелі ад пажылога ўжо ўзросту яго [Ціхона] заўсёды неспакойныя вочы? Паслядовіч.

2. Зменшыцца ў сіле свайго выяўлення. Парадзела група, у якой быў Каляда, аслабеў агонь супраціўлення. Гурскі. [Пракоп:] — Апошнія паведамленні зараз будуць. Можа што пра марсіянскую касмічную лабараторыю скажуць. Нешта сігналы ў апошні час аслабелі. Шыцік. Шпарка трацячы свядомасць, .. [Кастусь] прабег колькі крокаў, і хада яго адразу аслабела. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сквалы́га ‘скнара, жмінда’ (ТСБМ), ‘скнара, ганебны скупец’, сквалы́жнік ‘тс’, сквалы́жны ‘скупы’, сквалы́жнічаць ‘быць скнарай’ (Нік. Очерки). Рус. сквалы́га ‘скнара, скупы’, дыял. скалы́га ‘тс’, сквиля́га ‘тс’, укр. сквиря́га ‘тс’. Збліжаецца з рус. скулить ‘скавытаць, ныць’ (Трубачоў у Фасмер, 3, 636), што з улікам варыянтаў дазваляе ўзвесці да кораня *skval‑/*skūl‑/*skoul‑, якому роднасныя ст.-ісл. skjol ‘укрыццё’, с.-в.-ням. schûlen ‘быць скрытным, таемнічаць’, швед. skyla, нарв., дац. skjule ‘прыкрываць, хаваць’, што да і.-е. *(s)keu‑ (Новое в рус. этим. 1, 209). Каламіец (ЕСУМ, 269) збліжае ўкраінскае і рускае словы з гукапераймальным укр. скви́рити ‘плакаць, скавытаць’, рус. кви́литься ‘скардзіцца, нудзіцца’. Калі насуперак Новое в рус. этим. (208), што дапускае запазычанне слова з рускай мовы, лічыць яго ў беларускай мове арганічнай з’явай (пра што сведчыць фіксацыя Нікіфароўскім), то натуральным было б вывядзенне з кволіцца ‘жаліцца на слабасць, ныць’ (гл.), перан. ‘прыкідвацца бедным’, параўн. скволе́ць ‘аслабець, зрабіцца слабым’ (Нас.), да словаўтварэння параўн. маталыга (гл.). Збліжэнне з рус. шкулить ‘збіраць грошы тайна’ (гл. шкеліць) і іншыя версіі (гл. Фасмер, 3, 636; Новое в рус. этим., 208–209) падаюцца неверагоднымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

1. Прыняць нерухомае, устойлівае становішча; прымацавацца. Дэталь добра замацавалася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць пастаянным, трывалым, устойлівым. Навыкі замацаваліся. Дружба замацавалася.

3. Трапіўшы куды‑н., застацца там, зрабіўшы сваё становішча трывалым, надзейным. У Тэнгры чалавек прыйшоў, каб тут павек замацавацца. Дубоўка.

4. Утрымацца на занятай пазіцыі, арганізаваўшы абарону. Група, як кажуць ваенныя, асядлала.. дарогі і.. замацавалася. Кулакоўскі.

5. Застацца за кім‑, чым‑н., зрабіцца прыналежнасцю каго‑, чаго‑н. (пра назву, імя, мянушку і пад.). Так і замацавалася за Лішкам.. мянушка, так і заставалася за ім больш за год. Пальчэўскі. Паступова сярод духавенства галоўную ролю пачаў адыгрываць епіскап горада Рыма, за якім замацавалася назва папа рымскі. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палягчэ́ць, ‑эе; зак.

1. Стаць лягчэйшым па вазе. Ісці было не цяжка: ліпавыя лапці не абцяжарвалі ног, і клункі за плячыма даўно палягчэлі. Пальчэўскі. [Антось:] — А што, калі палову ўсяго гэтага зараз з’есці? Рукзак адразу палягчэе, і я доўга есці не буду хацець. Бяганская.

2. безас. Стаць, зрабіцца лягчэй у матэрыяльных адносінах. І дзед бабульцы гаварыў, Зрабіўшы выгляд строгі: — Нам палягчэе жыць старым: Кандрат наш стаў на ногі... Смагаровіч. // Стаць лягчэй, лепш (пра паляпшэнне самаадчування, настрою і пад.). Мне не толькі не палягчэла, стала яшчэ горш: дранцвелі ногі, рукі, шчымеў увесь бок. Адамчык. Пакуль Сонцаў вёў машыну па платформе, яму здавалася, нібы ён вісіць у паветры.., таму, калі танк сеў на трывалы непадатны грунт, на душы адразу палягчэла. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тро́нуцца1 ‘звар’яцець’ у фразе: тро́нуцца з ума, з розуму тронувся (палес., гродз., маг., гом., віц., ЛА, 2, Жд. 1, Ян., Юрч. Сін.; пух., Сл. ПЗБ), тро́нутый ‘ненармальны’ (кобр., ЛА, 2). З рус. тронуться (з розуму). Аналагічна ва ўкраінскай мове — тро́нутісязрабіцца трохі ненармальным, псіхічна хворым’ (ЕСУМ, 5, 646).

Тро́нуцца2 ‘пачацца (пра вайну)’ (Юрч. СНЛ), ‘сапсавацца, растаць (пра зімовую дарогу)’ (лун., Шатал.), тро́нутыса ‘тс’ (Сл. Брэс.), тро́нуць ‘крануць, зачапіць, рушыць’ (ТС), ‘злёгку зачапіць’ (Юрч. Сін.; віц., ЛА, 3), ‘параніць жарабя (пра воўка)’ (ТС). Параўн. укр. трону́ти ‘крануцца, зварушыць’, трога́ти ‘кранацца, варушыць, непакоіць, назаляць’, рус. тро́нуться ‘рушыцца, крануцца’, ‘расчуліцца’, тро́нуть ‘дакрануцца’, ‘зачапіць’, ‘рушыць (у дарогу, з месца)’, ‘папсаваць, крануць, прымарозіць’, сюды ж балг. тро́гвам ‘кранаю’. Надзейнай адзінай этымалогіі няма (Фасмер, 4, 104): супастаўляюць з лат. treksne ‘ўдар, поштурх’, ст.-ісл. þreka ‘сціскаць, давіць’, ст.-англ. đracu ‘націск, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 230), ст.-лат. trieksne (XVII ст.) ‘бунт, мяцеж’ (Каруліс, 2, 426); з лац. tergeō, ‑ēre ‘мыць, чысціць’, гоц. þaíeko ‘дзірка’ (Петр, BB, 18, 285). Рускае слова выводзяць з тро́пнуть ‘топнуць’, тропа́ть ‘таптаць’ (Трубачоў, Дополн.). Гл. яшчэ Чарных, 2, 263–264; ЕСУМ, 5, 646.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набі́ць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; заг. набі; зак.

1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці. Набіць цвікоў. Набіць калкоў.

2. што. Напоўніць, напхаць чым‑н. Свежым сенам сяннік гаспадыня набіла. Зарыцкі. Селі [старцы], адпачылі, люлькі тытунём набілі. Якімовіч. // Разм. Сабраўшыся ў вялікай колькасці, запоўніць. Народ густа набіў калідор. Мікуліч. Людзей найшло.. Набілі клуб — не дыхнуць. Пташнікаў.

3. што. Прыбіць зверху да чаго‑н. Набіць палатно на падрамнік.

4. што. Ударамі насадзіць. Набіць абруч на бочку. Набіць сякеру на тапарышча.

5. чаго. Разбіць у вялікай колькасці. Набіць шкла. □ Крыніцу назвалі «Тры браты», а каб пра гэта было ўсім вядома, набілі дробненькіх каменьчыкаў і па свежым тынку зрабілі надпіс. Дубоўка.

6. каго. Нанесці пабоі. Пачуўшы Цімкаў плач, выйшла з хаты бабка. Яна думала, што хто набіў хлопчыка. Кулакоўскі. Аканома набілі і прагналі з плантацыі. Караткевіч.

7. каго-чаго. Забіць вялікую колькасць жывёл, птушак і пад. Набіць качак. Набіць зайцаў.

8. што. Зарадзіць зброю з дула. Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу. Колас.

9. што. Зрабіць узор асобым спосабам. Набіць рысунак на тканіне.

10. што. Зрабіць балючае пашкоджанне ўдарамі, трэннем. Набіць гуз. Набіць мазалі.

•••

Аскому набіць — тое, што і аскому нагнаць (гл. нагнаць).

Бітком набіць — напоўніць што‑н. вельмі цесна, шчыльна.

Набіць вока — набыць вопыт, уменне вызначыць што‑н. адразу.

Набіць кішэнь — займець вялікія грошы, зрабіцца багатым.

Набіць (наламаць) рукузрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой‑н. справе.

Набіць сабе цану — узвысіць сябе ў вачах іншых.

Набіць цану — тое, што і нагнаць цану (гл. нагнаць).

Ногі набіць — тое, што і ногі адбіць (гл. адбіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)