гласа́рый, ‑я, м.

Тлумачальны слоўнік малавядомых і ўстарэлых слоў да якога‑н. тэксту, звычайна старажытнага.

[Лац. glossarium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глыбокапаважа́ны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі паважаны (ужываецца звычайна пры афіцыйным звароце да каго‑н.). Глыбокапаважаны таварыш!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншаро́дзец, ‑дца, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцыйная назва прадстаўніка нярускай народнасці, звычайна ўраджэнца ўсходняй ускраіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зніце́ць, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца тонкім, кволым (звычайна пра націну, сцёблы некаторых раслін). Бульбоўнік зніцеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадрыга́л, ‑а, м.

Невялікі лірычны верш, які змяшчае ў сабе камплімент, звернуты звычайна да жанчыны.

[Фр. madrigal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Лясная паўднёвая птушка атрада вераб’іных, якая корміцца звычайна нектарам кветак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кафэшанта́н, ‑а, м.

У капіталістычных краінах — кафэ з эстрадай для выступленняў, звычайна пошлага, непрыстойнага характару.

[Ад фр. café chantant — кафэ са спевамі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муфло́н, ‑а, м.

Дзікі горны баран сямейства пустарогіх, які звычайна сустракаецца на астравах Міжземнага мора.

[Фр. moufflon ад іт. muffolo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неф, ‑а, м.

Спец. Выцягнутая ўдаўжкі, звычайна прамавугольная, частка памяшкання, аддзеленая радам калон або слупоў.

[Фр. nef.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́езд, ‑у, М ‑дзе, м.

Бязвыезнае (звычайна вымушанае) жыццё на адным месцы. Падпіска аб нявыездзе.