шчыльнае шарападобнае цельца ўнутры ядра большасці клетак эўкарыёт. Складаецца з рыбануклеапратэідаў — папярэднікаў рыбасом. Звычайна ў ядры адно Я., радзей некалькі ці шмат (у рыб). Пры мітозе Я. звычайна распадаецца і фарміруецца нанава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКТРЫ́НА (лац. doctrina),
сістэматызаванае вучэнне (звычайнафілас., паліт., ідэалаг.), звязная канцэпцыя, сукупнасць тэарэт. ці паліт. прынцыпаў, напр., ваенная дактрына. Тэрмінам Д. звычайна карыстаюцца пры абазначэнні поглядаў з адценнем схаластычнасці і дагматызму. Фармальнае, некрытычнае прытрымліванне пэўнай Д. наз. дактрынёрствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВА́Л,
выцягнутае ўзвышша з плоскай або злёгку пукатай вяршыняй і спадзістымі схіламі без выразнага падножжа. Адносная выш.звычайна некалькі дзесяткаў метраў, часам да 150—200 м, значна расчлянёны, звычайна ўкрыты лясамі. Бываюць тэктанічнага, эразійнага, ледавікова-акумулятыўнага і інш. паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВА́Л,
найбольш нізкае і даступнае месца ў грэбені горнага хрыбта або масіву, якое служыць звычайна для зносін паміж суседнімі рачнымі далінамі. Шырокія пласкадонныя і глыбока апушчаныя П., якія маюць важнае трансп. значэнне, наз. горнымі праходамі; праз іх звычайна пракладзены ўючныя сцежкі, часам аўтадарогі ці чыгункі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НАЎКА (ад польск. konew збан, кубак),
у беларусаў і інш.еўрап. народаў невялікая драўляная, радзей метал. або ганчарная пасудзіна (звычайна конусападобнай формы з ручкай), якая служыла для зачэрпвання і пералівання вадкасцей. Выкарыстоўвалася таксама як кубак для пітва, у такім выпадку мела больш падоўжаную, звычайна цыліндрычную форму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПААЗЕ́Р’Е,
тэрыторыя з вялікай колькасцю азёр (звычайна больш за 2%). Характарызуецца своеасаблівымі рысамі рэльефу і азёрамі аднолькавага паходжання — ледавіковага, тэрмакарставага, карставага і інш.Звычайна ў П. маляўнічыя ландшафты, якія часта вылучаюцца ў буйныя рэкрэацыйныя зоны. Пояс П. цягнецца праз Еўропу ўздоўж межаў паазерскага зледзянення, на Беларусі прадстаўлены Беларускім Паазер’ем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗБУРЭ́ННЕ матэрыялаў, кінетычны працэс дэградацыі (пашкоджання) матэрыялаў, які працякае пад уздзеяннем нагрузкі і завяршаецца раздзяленнем аб’екта на часткі. Бывае Р. крохкае і вязкае (пры статычным нагружанні), стомленаснае (пры паўторна-пераменным — цыклічным нагружанні).
Крохкае Р. пры статычным расцяжэнні звычайна суправаджаецца вельмі малымі (раўнамернымі) пластычнымі дэфармацыямі, узнікае раптоўна і развіваецца практычна імгненна (звычайна шляхам адрыву). Вязкаму Р. пры статычным расцяжэнні папярэднічае вял. пластычная дэфармацыя, напр., у мяккай сталі на ўзоры ўтвараецца шыйка. Стомленаснае Р. метал. матэрыялаў пры паўторна-пераменным (цыклічным, выпадковым) нагружанні працяглы час развіваецца без прыкметнай макрапластычнай дэфармацыі і звычайна заканчваецца імгненным даломліваннем узору. Працякае шляхам развіцця стомленаснай шчыліны ў яго небяспечным сячэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЫТ,
1) транспартная адзінка пры сплаве лесу. Складаецца з пучкоў бярвён. Аб’ём рачных і азёрных П. (звычайна чатырохвугольных) больш за 25 тыс.м³, марскіх (цыгарападобных) — каля 1,5 тыс.м³.
2) Прымітыўнае судна са звязаных бярвён. Звычайна мае насціл з дошак. Выкарыстоўваюць для суднарамонтных работ, наплаўных мастоў, прычалаў, паромаў і інш., а таксама плавання па рэках і ў моры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЫ́ПАК,
намнажэнне несартаваных абломкаў скальных горных парод, якое ўтвараецца ў выніку скочвання або саслізгвання разбуранага выветрываннем абломкавага матэрыялу на стромкіх схілах (ухіл звычайна больш за 30%). Звычайна маюць форму конуса даўжынёй дзесяткі і сотні метраў з расшыранай асновай, каля падножжа схілаў іншы раз утвараюць шлейфы. Магутнасць намнажэння да дзесяткаў метраў. Развіццё асыпку улічваецца пры буд-ве горных дарог, ліній электраперадач і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЦМАН (Naucrates ductor),
рыба сям. стаўрыдавых. Пашыраны ў адкрытых трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Невял. групамі звычайна трымаецца каля акул, дэльфінаў, чарапах і інш.; робіць з імі далёкія міграцыі.
Даўж. да 70 см, звычайна каля 30 см. Афарбоўка сінявата-белая з 5—7 цёмна-сінімі шырокімі папярочнымі палосамі. Луска дробная, цыклоідная. На хваставым сцябле скурыстыя кілі. Кормяцца дробнай рыбай, ракападобнымі, магчыма, рэшткамі корму «гаспадароў».