хі́бнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Памылка, няправільнасць, недакладнасць.
2. Розніца паміж сапраўднай велічынёй чаго-н. і велічынёй, атрыманай пры вымярэнні; адхіленне ад зададзенай велічыні; недакладнасць (спец.).
Абсалютная х.
Адносная х.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цаўё, -я́, мн. цэ́ўі і (з ліч. 2, 3, 4) цаўі́, цэ́ўяў, н.
1. Верхняя частка ружэйнага ложа, на якой умацоўваецца ствол.
2. Доўгая тонкая частка чаго-н., звычайна дзяржання.
Ц. рыдлёўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
церабі́цца, цераблю́ся, цярэ́бішся, цярэ́біцца; незак.
1. Рабіць дробныя, частыя рухі, вызваляючыся ад каго-, чаго-н.; атрасацца.
Ц. ад камароў.
2. Чысціцца дзюбай (пра птушак).
|| зак. ацерабі́цца, ацераблю́ся, ацярэ́бішся, ацярэ́біцца (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чо́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
Дакранацца сваёй чаркай, бакалам і пад. да шклянкі, бакала каго-н. другога з добрымі пажаданнямі чаго-н.
|| зак. чо́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся.
|| наз. чо́канне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шасцідзесяціго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Тэрмін у шэсцьдзясят гадоў.
2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася шэсцьдзясят гадоў таму назад.
Адсвяткаваць чыё-н. ш. (шасцідзясяты дзень нараджэння).
|| прым. шасцідзесяцігадо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Еляк ’казадой’ (Сержп. Грам.), рус. елёк ’тс’. Як гэта асабліва бачна, паводле рускай формы, кантамінацыя з лялёк (рус. лелёк). Па паходжанню звязана з рус. алан. ёлак ’кажан’ (з фін.) (параўн. цытату з ТСБМ, 2, 574: «Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан», да чаго можна дадаць, што казадой гэта начная птушка з кароткай дзюбай і вялікім ротам). Формы з пачатковым л іншага паходжання. Гл. лелек.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаме́рыны ’адходы пасля выціскання соку або алею з чаго-н.’ (ТСБМ), ’адходы ад воску’ (глыб., рагач., З нар. сл., 208), ’цвёрдае нясмачнае мяса’ (драг., Нар. лекс., 223). Рус. пенз. жаме́рина ’кавалак макухі’, укр. жемери́ння ’жамерыны’. Утворана ад жамяра́ 1 (гл.) з суфіксам ‑ина, у мн. л. ‑ин‑ы; параўн. скалоціны, атрушыны, перажовіны і г. д. у значэнні ’адходы’ (Сцяц., Афікс. наз., 44). Гл. жмуха́, жаць 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камлы́га ’вялікі бясформенны кавалак, абломак цвёрдай масы, ком, глыба зямлі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Др.-Падб., Яшк.), зборн. камлы́жжа ’камякі мёрзлай зямлі’ (Яўс.; бялын., Янк. I; Нас.), камлы́жына ’сухі ком зямлі на раллі, не разбіты бараной’ (Мядзв.), камлы́шка ’тс’ (Бяльк.), камлы́жыць ’рабіць шар з чаго-небудзь мяккага’ (Нас.). Утворана, відавочна, ад камлаты (гл. камель 2) пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ыга (як касты́га < касцяны гузік; Сцяцко, Афікс. наз., 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́рцыя ’пэўная колькасць чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’луста хлеба’ (Нас.), ’чарка’ (Дразд.; Нас.; пін., Сл. ПЗБ), ’частка’ (Ласт.), по́рца ’тс’ (Федар.; Шат.), ’шклянка; невялікая шклянка на гарэлку’ (бяроз., Сл. ПЗБ; палес., З нар. сл.). Параўн. рус. порция ’пэўная колькасць, доза’, ’чарка гарэлкі’. Лацінізм, ад лац. portio ’частка’, у Ластоўскага (Ласт., 513) адзначаецца як запазычанне з франц. Імаверна, звязана з аптэкарскай тэрміналогіяй, адсюль магло засвоіцца непасрэдна з лаціны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пратэ́, протэ́ ’аднак, усё ж, таму’ (ТС). З укр. проте́ ’тс’, якое з прыназоўніка про- (гл. пра- 2) і займенніка то (гл. тое) (ESSJ, 1, 217). Параўн. польск. przeto ’таму’, чэш. proto ’таму што; для чаго, каб’, славац. preto ’таму, вось чаму’, в.-луж. přeto ’затое’, н.-луж. pśeto ’ўсё ж, таму’, што выводзяцца з *pro‑, *per‑ і *to (Шустар-Шэўц, 2, 1174; ЕСУМ, 4, 608).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)