Ля́таць, лята́ць ’лётаць’, ’хутка хадзіць’, ’скакаць (пра вавёрку)’ (Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Форма з націскным ля‑ пад уплывам польск. latać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нестрыва́лы ’нястраўны’: Нестрывалае нешта зьеў (Касп.). Відаць, да стравіць ’ператравіць (пра страўнік)’, гл. страва, ці не пад уплывам стрываць ’сцярпець’ (гл. трываць)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капу́н ’вельмі марудлівы чалавек’ (Пан. дыс.; міёр., З нар. сл.: ТСБМ), капуньпра варушэнне, капанне (мсцісл., Нар. лекс.), да капа́цца, капашы́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карачава́ты ’моцна скрыўлены, пакрыўлены, крывы, пакручаны (пра дрэва)’ (Нар. лекс.) (гл. карачкі і карачун у значэнні ’крывое дрэва’, гл. таксама карачу наваты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сцел ’пастух’ (паўн.-усх., КЭС). Да пасці (гл.). Суфікс ‑еЛу як у рус. петел ’певень’ Пра ‑ц‑ (якое З ‑Т‑) гл. пастыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераха́джвацца (піріхаджывыцца) ’не несціся пэўны час (пра курыцу)’ (Юрч.). Да пера- і хадзіць (гл.), г. зн. не сядаць у гняздо, каб несціся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызвадзі́ць (прізвади́ть) ’вырабляць’ (Дабр.). З рус. производить ’тс’. Паводле Карскага (1, 267), вынік змяшэння прыставак про- (гл. пра-) і пры‑ (гл. пры‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабяні́ца (рабені́ца) ’сорт вялікіх груш’ (ТС). Ад рабы (пра словаўтваральны тып гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110). У аснове матывацыі ляжыць афарбоўка груш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сусноўка (пра слабога, хілага): радзіўся, мой хлопчык, дык адзін чар быў, сусноўка (Наша слова, 1992, 13 мая). Няясна (з су- і снаваць!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра- — прыйменная прыстаўка з градацыйным значэннем (гл. празелле, прарадзіма і пад). Агульнаславянскае, за выключэннем палаб. і н.-луж., параўн. рус., укр., ст.-рус., ст.-слав., балг., серб.-харв. пра, польск., чэш., славац., славен. pra‑. Прасл. *pra‑. Звязана чаргаваннем галосных з дзеяслоўнай прыстаўкай і прыназоўнікам *pro‑. Падаўжэнне галоснага адбылося, як мяркуе Сольмсен (KZ, 35, 468), на канцы слова па рытмічных прычынах. Роднаснае літ. prõ, прыназ., ст.-інд. prā‑ побач з prō‑, лац. prō ’перад’, ст.-в.-ням. fruo ’рана’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 400; Вальдэ-Гофман, 2, 364; Фасмер, 3, 351; ESSJ, 1, 205 і наст.).

Пра- — прыназоўнік і прыстаўка. Рус. про, про-, укр. пропра’, ст.-рус. про, про- ’дзеля’, ст.-слав. про‑, балг. про-, серб.-харв. про-, славен. pro‑, чэш. pro ’для’, pru‑. Праслав. pro, pro‑. Звязана аблаўтам з pra‑ (гл. папярэдні артыкул). Роднаснае ст.-прус. pra‑ ’цераз, для’, praпра, пера-’, літ. pra‑ ’тс’, грэч. προ ’перад’, πρα‑, лац. pro‑ (prō), гоц. fra‑, нова-в.-ням. ver‑ ’пера-, за-’, ст.-інд. pra‑ ’перад, за-’ і г. д. (Траўтман, 229; Вальдэ-Гофман, 2, 364 і наст.; Фасмер, 3, 370; ESSJ, 1, 216 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)