сто, ста, ліч. кольк.

1. Лік і лічба 100. Сто дзеліцца на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 100. Сто працэнтаў. Павялічыць у сто разоў. □ Узяў мужык сто рублёў, сеў у панскую карэту і паехаў. Якімовіч.

2. Разм. Ужываецца для вырашэння вялікай колькасці ў значэнні: шмат, вельмі многа. Пытае Цімох разоў сто І марна адказу чакае. Колас.

3. У спалучэнні слоў «шмат», «некалькі» і пад. з старой склонавай формай «сот» ужываецца як назоўнік са значэннем: сотня. Грошай было шмат сот тысяч. Чорны.

•••

На ўсе сто — поўнасцю, цалкам. [Лініч:] — А ты, Змітрок, хлопец на ўсе сто. Нават з прысыпачкаю. І на працу звер. Я таксама такі, але мяне распаліць трэба. Савіцкі.

У сто крат гл. крат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супярэ́чнасць, ‑і, ж.

1. Становішча, пры якім адно (выказванне, думка, учынак) выключае іншае, не сумяшчальнае, не ўзгодненае з ім. Прагараваўшы ўсю ноч у роздумах і душэўных супярэчнасцях, хлопец заснуў толькі пад раніцу і прачнуўся позна. Кулакоўскі. Усё, чым .. [Васіль] жыў у гэты вечар, было поўна супярэчнасці. Мележ. // Неадпаведнасць, няўзгодненасць. [Паддубны] разважае аб тым, што супярэчнасць паміж розумам і пачуццямі трэба вырашаць шляхам свядомага іх спалучэння. Хромчанка.

2. звычайна мн. (супярэ́чнасці, ‑ей). У філасофіі — адносіны процілегласцей, уласцівых прадметам і з’явам прыроды і грамадства. Класавыя супярэчнасці. Унутраныя супярэчнасці. □ Першая сусветная вайна вельмі абвастрыла і выявіла найглыбейшыя супярэчнасці капіталістычнай сістэмы. «Звязда».

3. Выказванне або ўчынак, накіраваныя супраць каго‑, чаго‑н.; супярэчанне, пярэчанне. Нарэшце ў ім [Максіме] ўзяло верх простае пачуццё супярэчнасці. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́гуле, прысл.

1. Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае. [Палкоўнік:] — Тут сёння цяжка, а ўвогуле справы нашы ідуць вельмі добра. Новікаў. Федзя думаў аб тым, што Алесь і Валодзя ўвогуле добрыя хлопцы. Ваданосаў.

2. Заўсёды, ва ўсіх выпадках; зусім. [Стэфе] хацелася, каб свята ўвогуле не было. Савіцкі. Ніхто пабочны сюды не заглядваў — грамадзянскаму насельніцтву ўвогуле было забаронена хадзіць у лес. Няхай.

3. Ужываецца ў значэнні абагульняючага слова перад заключэннем, вывадам, падагульненнем. — Не, я больш не буду, — прыгубіўшы шклянку, адсунуў яе ад сябе Ваўчок. — Ды і ўвогуле ўжо хопіць, пара, мне здаецца, і па спачын. Хадкевіч.

4. у знач. пабочн. У цэлым, у выніку. [Люба:] — Не дрэнны, увогуле, хлопец, і далікатны і ўважлівы. Лынькоў. Увогуле — вячэра адняла цэлую гадзіну. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарня́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае цёмныя валасы і смуглы твар; з цёмнымі валасамі. Перад .. [Евай] стаяў незнаёмы чарнявы хлопец з бліскучымі цёмнымі вачыма. Колас. [Лёнік] зняў кепку,.. выцер далонямі мокрыя ад поту скроні, чарнявую галаву, твар. Марціновіч. // Чарнаваты, цёмны (пра валасы); смуглы (пра твар). Чарнявы, з тонкім носам і прыгожымі вусікамі твар лейтэнанта ажывіўся, у вачах мільганулі хітрыя іскрынкі. Мележ. Калі дзяўчына села і паправіла на галаве зблытаныя чарнявыя валасы, Святлана ўбачыла, што гэта — машыністка. Кулакоўскі. / у знач. наз. чарня́вы, ‑ага, м.; чарня́вая, ‑ай, ж. Алёшка ціха сказаў да чарнявага слова, і той пайшоў з хаты. Мікуліч. А там, за вечным ціхім снегам, Які не сходзіць з галавы, Дарожкі-сцежкі, што абегаў, Калі чарнявую лавіў. Семашкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

але́¹, злуч.

I. супраціўны.

1. Злучае процілеглыя члены сказа і сказы; адпавядае па знач. словам «а», «аднак», «наадварот».

Хлопец гаварыў па-беларуску, але з моцным польскім акцэнтам.

2. Злучае члены сказа і сказы з узаемным выключэннем.

Ты ведаеш, але казаць не хочаш!

3. Злучае сказы, у адным з якіх выказваецца неадпаведнасць таму, аб чым гаворыцца ў другім сказе.

Быў ён там ці не быў, напэўна ніхто не ведаў, але ж людзі называлі яго імя.

II. далучальны.

1. Далучае сказы і члены сказа, якія развіваюць, дапаўняюць або паясняюць выказаную ў папярэднім сказе ці словазлучэнні думку.

Кожны выбірае свой шлях да шчасця, але толькі яно не заўсёды даецца лёгка і проста.

2. Далучае члены сказа і сказы, звязаныя паміж сабой часавай паслядоўнасцю.

Яна зачыніла дзверы, але праз хвіліну хтосьці пачаў стукаць у іх.

3. Ужыв. ў пачатку самастойных сказаў пры рэзкім пераходзе да новай думкі і адпавядае злучніку «ды».

Нават і ён маўчаў...

Але што я кажу, — ён, напэўна, лепш за ўсіх разумеў нас.

4. у знач. наз., нескл., н. Пярэчанне, перашкода (разм.).

Ніякіх але!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарва́цца, -рву́ся, -рве́шся, -рве́цца; -рвёмся, -рвяце́ся, -рву́цца; -рві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Перастаць трымацца на чым-н., адарваўшыся, не ўтрымаўшыся, зваліцца (пра што-н. прымацаванае).

Дзверы сарваліся з завесаў.

2. Зваліцца, упасці адкуль-н., страціўшы апору.

С. з вяршыні гары.

С. з рыштаванняў.

3. Рвануўшыся, вызваліцца ад чаго-н.

Сабака сарваўся з ланцуга.

4. Хутка, імкліва пакінуць якое-н. месца.

Хлопец сарваўся з лаўкі і пабег.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сапсавацца ад рэзкага руху, рыўка, прыйсці ў нягоднасць пры няўмелым карыстанні (пра разьбу і пад.).

Разьба сарвалася.

6. Страціць самакантроль над сваімі паводзінамі, дзеяннямі.

С. і накрычаць на дзяцей.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Застацца нявыкананым, не адбыцца.

Сход сарваўся (разм.).

З языка сарвалася што ў каго (разм.) — сказаў не падумаўшы, паспешна.

Як з ланцуга сарваўся (разм., неадабр.) —

1) пра шумныя паводзіны, празмерную радасць каго-н., хто адчуў сябе на свабодзе;

2) пра паводзіны, учынкі чалавека, які страціў кантроль над сабой, перастаў сябе стрымліваць.

|| незак. зрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. зрыў, зры́ву, мн. зры́вы, зры́ваў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дво́е сущ. м.) два, род. двух;

дво́е бра́тьев два браты́; сущ. м. и ж. вместе взятыми, с сущ. общего рода, с сущ., употребляющимися только во мн., с сущ., обозначающими детей и детёнышей, с личными мест., мн.) дво́е, род. дваі́х;

их бы́ло дво́е: па́рень и де́вушка іх было́ дво́е — хло́пец і дзяўчы́на;

у нас дво́е дете́й у нас дво́е дзяце́й;

дво́е котя́т дво́е кацяня́т;

дво́е но́жниц дво́е нажні́ц.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аціля́кавацца ’надта марудзіць, абыякава адносіцца да справы’ (Янк. Мат.), ацялякаваць, ацялякавацца ’марудзіць’ (КСП), ацілягавацца ’марудзіць, нядбайна адносіцца да працы’ (КЭС, лаг.), ацялягвацца ’рабіць нешта павольна’ (мядз., Цыхун, вусн. паведамл.), аціляка ’марудная, павольная ў справе асоба’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Магчыма, запазычанне з літоўскай мовы, параўн. atsilìkti, atsiliẽkti ’адстаць, адставаць’, зваротны прыставачны дзеяслоў ад lìkti, liẽka ’аставацца, астацца’, крыніцай запазычання магла быць форма 3‑й ас. адз. л. atsiliẽka (адносна апошняй формы гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 209), параўн. аціляка, з пазнейшым расшырэннем адыменнай дзеяслоўнай асновы суфіксам ‑ва‑, параўн. прастарэка ’балбатун’ — прастарэкаваць ’гаварыць лухту, балбатаць’, варыянтнасць у корані слова тлумачыцца фанетычна: а замест і ў выніку прыпадабнення складоў, г замест к як вынік азванчэння ў інтэрвакальным становішчы, параўн. дыял. стага́н, ’шклянка’ і інш. У карысць такой версіі сведчаць і лінгвагеаграфічныя даныя, аднак яны не пярэчаць і іншай версіі: ацялякавацца ад целекаваты, у сваю чаргу ўтворанага ад вядомага з гаворак на беларуска-літоўскім паграніччы і паўночна-ўсходніх польскіх гаворак цяляк (cielak) цяля; дурнаваты, няразвіты хлопец’, раней таксама ’пастух цялят; гультай, разява’. Больш праблематычнай здаецца сувязь з полац. цюлёгаць ’квэцаць, рабіць абы-як’ (Садоўскі, вусн. паведамл.), польск. ciulać ’марудна і абы-як рабіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́ра1 ’паднімай!’ (БРС, КТС) — выклічнік з марской і будаўнічай тэрміналогіі. Укр. ві́ра, рус. вира ’тс’. Для марскога тэрміна Фасмер (1, 318) тлумачыць паходжанне з іт. virare ’паварочваць’. Бел. і ўкр. будаўнічы выклічнік мог прыйсці і з малд. а вира ’паварочваць’.

Ві́ра2 ’выкуп за забітага чалавека’ (БРС). Укр. віра, рус. вира ’тс’, ст.-рус. вира ’штраф на карысць князя за забойства вольнага чалавека’ (з XII ст.), чэш. уст. vira ’грашовы штраф за забойства (у старарускім і старагерманскім праве)’. Міклашыч (392), Уленбек (AfslPh, 15, 492), Праабражэнскі (1, 85) лічаць гэта запазычаннем з германскіх моў; параўн. ст.-в.-ням., с.-в.-ням. vër‑geld (узята толькі першая частка слова), н.-в. ням. Wergeid ’віра’, гоц. wair ’мужчына’, ст.-ісл. verr ’тс’. Аднак, відавочна, маюцца цяжкасці з вакалізмам кораня. Хутчэй за ўсё лексема віра з’яўляецца роднаснай да літ. výras ’мужчына, мужык, муж’, лат. vīrs ’мужчына’, прус. wijrs, ст.-інд. vīráḥ ’мужчына, герой’, лац. vir ’мужчына, муж, мужык’, яшчэ ст.-інд. vāiram ’віра, варожасць’.

Ві́ра3 ’частаванне старэйшых таварышаў, якое наладжвае хлопец, дасягнуўшы сталага ўзросту’ (Бяльк.) звязана з літ. výras ’мужчына, мужык, муж’, лат. vīrs ’(дарослы) мужчына’. Да віра2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяхо́та: на пяхо́ту ’пехатой, пешшу’ (Цых.), ’род войска’ (ТСБМ, Ласт.), пях́отай ’пешшу’ (валож., Жыв. сл.), пяхо́там ’тс’ (Жд.), пехото́м ’тс’ (ПСл), пяхто́м ’тс’ (Сцяшк. Сл.), укр. піхо́та ’пяхота’, рус. пехо́та ’тс’, польск. piechota ’хаджэнне пешкі; пешае войска’, чэш. pěchota ’пешае войска’. Прасл. дыял. *pěxota, вытворнае ад *pěxъ ’пешы’ (Фасмер, 3, 254), гл. пехата. Відаць, не можа разглядацца асобна ад славен. pehóta ’стома’, якое Бязлай (3, 21) параўноўвае з харв. дыял. pijèhati ’дыхаць, храпці’. Тады, відаць, першапачаткова гукапераймальнае, параўн. чэш. pěch ’трамбоўка’, pěchovati ’трамбаваць, піхаць’. Банькоўскі (2, 546) прапануе выводзіць з *pěxъ ’павольнае і мернае апусканне таўкача ў ступе’, што адлюстравалася ў пех ’чалавек, якога трэба папіхаць да справы’ (Нас.), чэш. pěchem ’паволі’, балг. пех ’марудны, цяжкі’ і звязана з пхаць, піхаць (гл.). Па семантычных і фармальных прыкметах цяжка выводзіць з і.-е. *pēd‑s, параўн. і.-е. *pēd‑ ’нага, ступак’, параўн. Махэк₂, 446; Варбат, Этимология–1971, 18. Гл. таксама пешы (ш < х, параўн. пе́хам ’пешкі’, гл.). У значэнні ’род войска’ запазычана праз польскую з чэш. pěchota або непасрэдна з рус. пехо́та, што замянілі ў XVIII ст. германізм інфантэрыяісп. infantería, ад infanteхлопец, пахолак, які пешкі суправаджаў рыцара на кані’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)