флі́гель, ‑я, м.

Жылая прыбудова пры галоўным будынку, а таксама невялікі дом на двары вялікага будынка. [Гендарсан] памалу злез з брычкі, кінуў лейцы ў рукі Кірылу Вераб’ю, нешта буркнуў яму і пайшоў у свой флігель. Чарнышэвіч. У двары, за вуглом асабняка, стаяў прысадзісты флігель, у якім свяціліся ўсе чатыры акны. Хацкевіч.

[Ад ням. Flügel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заклю́ка ’памылка пры ўцягванні ніткі ў бёрда’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. клюка ’дэталь ярма ў форме кручка’, ’вочап у студні’ і г. д. Рус. заклюка ’частка ворыва выгнутай формы’, укр. заклю́кати ’заблытаць’. Укр. дзеяслоў дае верагодную падставу для тлумачэння бел. заклюка як аддзеяслоўнага бязафікснага наз. ад *заклюкаць ’заблытаць’, клюканешта загнутае’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насурні́ць ’нахмарыць’: нешта насурніла, каб дошч ні пайшоў (Мат. Маг.). Цёмнае слова. Найбольш верагодная сувязь з дыял. сур ’смецце’ (Нас., Бяльк.), су́рный ’засмечаны’, сурінка ’парашынка’ (Нас.), аднак семантычны пераход ’смецце’ > ’воблачнасць’ цяжка абгрунтаваць тыпалагічна. Дапушчэнне сувязі з сурміло ’непрыветны, змрочны чалавек’ (ТС), магчыма з *сурніло, застаецца толькі здагадкай, што патрабуе далейшага вывучэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыро́стак ’малады парастак расліны’ (ТСБМ), ’тое, што прырошчана’ (Ласт.), прыро́станы ’прырослы’ (ТС), сюды ж прыро́сток ’прыток ракі, ручая’ (Клім.). Да прырасці́, гл. расці; параўн. рус. дыял. приро́сток ’цяля’, укр. приро́сток ’прыплод’, славен. prirástek ’прырост’, балг. прира́стъкнешта прырослае, адростак’ і пад. Паводле БЕР (5, 731), агульнаславянскія аддзеяслоўныя ўтварэнні, спецыфічныя для асобных славянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысе́брыцца ’прымазацца, прыстаць збоку да чаго-небудзь ці якой-небудзь справы і нешта атрымаць ад гэтага’ (Нас., Янк. 3.), прысе́рбіцца ’тс’, прысябры́цца ’прысуседзіцца’ (Байк. і Некр.), ’паддобрыцца’ (Сл. Брэс.), прысябрава́цца ’падсесці’ (шальч., Сл. ПЗБ). Рус. паўн.-зах. присе́бри́ться, приси́бриться ’далучыцца, прысуседзіцца’; укр. присе́рбитися ’прысуседзіцца, прымазацца, прычапіцца’. Прэфіксальны зваротны дзеяслоў ад ся́бар, ся́бра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыця́гавіч, прыцягваў ’тоўстая вяроўка для ўціскання снапоў, сена на возе’ (смарг., Шатал.; Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пры- цягаваць, прыцягваць (гл. цягаць) з суф. ‑іч, ‑іца. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 44–45. Параўн. рус. притяговалышк ’тс’, притягуш ’вяроўка, якой звязваецца, увязваецца нешта’, балг. притягапка ’рубель, уціскаючы сена пры дапамозе вяроўкі’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Судо́м наз. ’нешта нядобрае, непрыемнае’: судом ее возьмі (ТС). Верагодна, да ўкр. судо́ма ’сутарга, курч’, судо́мити ’курчыць, зводзіць сутаргай’. Украінскае слова, на думку Варбат (Этимология–1981, 21–22), працягвае прасл. *sǫdoma, якое з і.-е. *som‑dhə‑m, дзе *som‑ > *sǫ‑, корань ‑dhə‑ (гл. дзець) і суф. ‑m‑. Аб іншых версіях гл. несудомны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

святы́, -а́я, -о́е.

1. Надзелены боскай сілай, вышэйшай дасканаласцю і чыстатой.

Святая Тройца.

Святая вада.

2. у знач. наз. святы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м., свята́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж. У хрысціян: чалавек, які ўсё жыццё прысвяціў служэнню богу і рэлігіі, а пасля смерці прызнаны царквой нябесным заступнікам веруючых.

Абразы са святымі.

3. перан. Бездакорны ў сваім жыцці, паводзінах, высокамаральны.

Не такі ён с., як здаецца (не такі бязгрэшны).

4. Прасякнуты высокімі пачуццямі, узвышаны, чысты, высакародны (высок.).

Святая любоў да Радзімы.

5. Сапраўдны, запаветны, выключны па сваёй важнасці, велічны.

С. абавязак дзяцей — паважаць бацькоў.

Святая святых (высок.) — пра нешта самае дарагое, велічнае.

|| наз. свя́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў нейкай колькасці.

Набралася поўная хата людзей.

2. чаго. Знайсці ў сабе ўнутраныя сілы, магчымасці.

Н. смеласці.

3. звычайна безас. Напоўніцца чым-н.

Набралася вады.

4. чаго. Нацярпецца, перажыць, адчуць.

Н. гора.

5. чаго. Набыць, атрымаць нешта (звычайна непрыемнае).

Н. хваробы.

6. чаго. Пераняць, навучыцца чаму-н.

Н. вопыту.

7. чаго. Запасціся, назапасіць (іншы раз з адмоўем; разм.).

Грошай не н.

8. чаго і без дап. Напіцца гарэлкі, віна (разм.).

Ды ты ўжо недзе набраўся.

|| незак. набіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—4, 6 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капо́т 1, ‑а, М ‑поце, м.

1. Уст. Жаночае хатняе плацце шырокага пакрою з рукавамі і разрэзам спераду. На сляпой цяпер быў старамодны капот у доўгіх жоўтых палосах, на нагах — сандалі. Бядуля. // Доўгі кафтан. Абрам у доўгім чорным капоце, які блішчэў на грудзях ад заношанасці, стаяў сярод майстэрні і на пальцы сукаў суравую нітку. Пестрак.

2. Адкідная металічная накрыўка ў машынах, механізмах, якая ахоўвае іх ад пылу, вільгаці і інш. Капоты на дзвюх машынах былі падняты; нешта ладзячы, шафёры корпаліся ў маторах. Шахавец. [Лёнька] падышоў да сваёй паўтаратонкі, рэзка адкінуў капот і, нырнуўшы да матора з галавою, пачаў там нешта бразгаць гайкамі і ключамі. Краўчанка.

[Фр. capote.]

капо́т 2, ‑а, М ‑поце, м.

Тое, што і капатаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)