удержа́ть сов.

1. утрыма́ць; (сдержать) стрыма́ць;

он е́ле удержа́л в рука́х ка́мень ён ледзь утрыма́ў у рука́х ка́мень;

ничто́ не могло́ удержа́ть его́ до́ма нішто́ не магло́ ўтрыма́ць яго́ до́ма;

он удержа́л во́зглас удивле́ния ён стрыма́ў вы́гук здзіўле́ння;

лошаде́й не уде́ржишь ко́ней не ўтрыма́еш (не стрыма́еш);

удержа́ть от необду́манного посту́пка стрыма́ць (утрыма́ць) ад неабду́манага ўчы́нку;

удержа́ть свои́ пози́ции утрыма́ць свае́ пазі́цыі;

удержа́ть в па́мяти утрыма́ць у па́мяці;

2. (вычесть) вы́лічыць, мног. павыліча́ць, павылі́чваць, утрыма́ць;

удержа́ть ава́нс вы́лічыць (утрыма́ць) ава́нс;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакаці́цца сов.

1. в разн. знач. покати́ться;

ка́меньі́ўся з гары́ка́мень покати́лся с горы́;

машы́на ~ці́лася — маши́на покати́лась;

хва́лі ~ці́ліся адна́ за адно́й — во́лны покати́лись одна́ за друго́й;

з вачэ́й ~ці́ліся слёзы — из глаз покати́лись слёзы;

рэ́ха ~ці́лася па цясні́неэ́хо покати́лось по уще́лью;

во́раг ~ці́ўся наза́д — враг покати́лся наза́д;

2. (катясь, удалиться) укати́ться;

мяч ~ці́ўся далёка — мяч укати́лся далеко́;

3. разг. повали́ться, упа́сть;

ён ~ці́ўся на даро́зе — он повали́лся (упа́л) на доро́ге

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Асі́лак ’міфалагічная істота, волат; чалавек вялікай фізічнай сілы’. Рус. сіб. осилок ’сілач’, польск. osiłek ’тс’ (паводле Карловіча «з Літвы»). Пра міфалагічных асілкаў гл. Л. Бараг, Беларуская казка, Мн., 1969, 71–91. Можна лічыць слушным аднясенне слова асілак да ўласнабеларускай лексікі (Курс суч., 147). Этымалагічна няясна. Сувязь з дзеясловам асіліць (параўн. ст.-польск. usilca ’гвалціцель, грабіцель’) няпэўная насуперак «відавочнасці» па прычыне няяснасці ў гэтым выпадку словаўтваральнага тыпу (словы на ‑ак з ‑ъкъ ці ‑окъ, якія ўтвораны ад дзеясловаў, не абазначаюць звычайна жывыя істоты, хаця параўн. некаторыя агентыўныя словы ст.-рус. съвѣдъкъ, рус. подпи́лок, напилок; ездо́к, едо́к, седо́к маюць іншы націск, а парабак, падробак — іншае словаўтварэнне). Іванаў–Тапароў (Бел. лекс., 59) звязваюць асілак з аслакамень’ і ўсёй індаеўрапейскай групай слоў тыпу ст.-ісл. hamarr ’молат’, ст.-іранск. asman ’неба’, ст.-інд. aśmanкамень’, што патрабуе ўдакладненняў. Мартынаў–Міхневіч («Маладосць», 1970, 7, 149) высоўваюць гіпотэзу пра сувязь слова асілак з балг. осил ’асцюк’, гоцк. ahs ’колас’, лічачы такое семантычнае развіццё паралельным бел. волат і валотка, ням. Riese ’волат’ і Reis ’парастак’, што выклікае пярэчанні, бо ў гэтым выпадку недастаткова тлумачыцца частка ‑іл‑, а памяншальная семантыка ‑ъкъ ці ‑окъ таксама патрабуе тлумачэнняў у сувязі з семантыкай ’волат’. Застаецца няясным пры гэтым, як тлумачыць выпадзенне элемента ‑t‑ (параўн. ‑ц‑ у асцюк).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаро́н ’млынавы камень’, жорны ’ручны млын’ (ТСБМ), жорваны ’жорны’ (Шатал., Мат. Гом., Янк. II). Рус. жёрнов, дыял. пск. жерён, жерон, пск., смал., калін., наўг. же́рн, жёрн, наўг. жерно ’тс’, укр. жо́рно, мн. жо́рна, польск. żarna, чэш. žernov, žerno, żerna, славац. žarnov ’тс’, балг. дыял. же́рка, жръ́ни ’млын’, жерновен камък ’жарон’, серб.-харв. жрвањ, жр̑ван ’жоран, жорны’, славен. žȓne, žȓnev ’ручны млын’. Ст.-слав. жрънъ, жрънъви ’млын’, ст.-рус. жърновъ, жорны. Прасл. *žьrnъ належала да наз. на ‑ŭ, у выніку пашырэння ўзнікла форма *žьrnovъ, адкуль у выніку метатэзы — жорваны. Аб гэтым гл. Фасмер, 2, 49, Экерт, УЗ Инст. слав., 27, 50. Прасл. *žьrnъ роднаснае балт. словам: літ. gìrna, мн. girnos ’жорны’, лат. dzir̃nus ’млын’, ст.-прус. girnoywis ’жорны’ (Фрэнкель, 163–164; Тапароў, E–H, 245–247; Траўтман, 89), а таксама словам іншых і.-е. моў: ст.-інд. grāvan‑камень для выціскання сомы’, арм. erkan, ст.-ірл. bráu, мн. broon, гоц. qairnus ’млын’, ням. Quirne ’жорны’. Гэтыя словы як падоўжанні з n Покарны (1, 477) далучае да і.-е. кораня g​er‑, g​ere‑ ’цяжкі’. Гл. яшчэ БЕР, 1, 537; Безлай, Posk. sv., 32; Скок, 3, 685–686; Ваян, Gr. comp., II, 1, 271; Бернштэйн, Чередования, 223; Сцяц. Словаўтв., 142; Аткупшчыкоў, Из истории, 231.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ска́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Вельмі цвёрды камень, які выкарыстоўваюць для выкрэсвання агню; крэмень. [Сымон] па скалцы крэсівам чок! чок! і іскру ў губцы раздзімае. Колас. У часе свайго дзяцінства я бадай што не бачыў, каб хто распальваў агонь запалкамі. Усе мелі пры сабе скалку, крэмень, крэсіва і цэру. Дубоўка.

2. Тлушчавая кропля на вадзе, у страве. На паверхні [малака] — жоўтыя скалкі, як маленькія сонцы. Ермаловіч. А тлустая ж.. [капуста], з баранінай. Скалкі плаваюць наверсе. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спады́спаду, прысл.

Знізу, з ніжняга боку. Памачыў [Тараска] пёрка ў тут і намазаў кошцы лапкі спадыспаду, самыя лапкі. Юрэвіч. Пад гарой вялізны камень, сівы ад моху і мокры спадыспаду. Асіпенка. // З-пад чаго‑н. Але вось спадыспаду я выцягнуў яшчэ адну кніжку — «Зямлю» Кузьмы Чорнага. Лобан. // перан. З самых глыбінь чаго‑н. Я сядзеў, успамінаў бацьку, і аднекуль з сярэдзіны, спадыспаду, з самай душы, лезла, кралася думка: майму бацьку ўсё ж будзе лягчэй, чым дзядзьку Яўмену. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наско́чыць, ‑скочу, ‑скочыш, ‑скочыць; зак.

1. З ходу, з разгону наткнуцца на каго‑, што‑н. Адна за адной загарэлася некалькі машын, два танкі наскочылі на міны. Мележ. — Не паспеў ты адысці ад нас, як жняярка наскочыла на камень. Кавалёў. // перан. Нечакана сустрэць каго‑, што‑н., натрапіць на каго‑, што‑н. Наскочыць на засаду. □ У любой вёсцы па гэты бок шашы можна было наскочыць на фашыстаў. Новікаў. У полі, за балотам, танкі наскочылі на варожую абарону. Шамякін.

2. Раптоўна накінуцца, напасці на каго‑н. [Палікар] адным махам наскочыў на фашыста і грукнуў яго вобземлю. Чорны. Жартачкі будуць дрэнныя, калі раз’юшаны звер наскочыць на чалавека. С. Александровіч.

3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.). Калі праз гадзіны дзве наскочылі сюды партызаны — Еўнічы дагаралі. Хадкевіч. Раздумваць доўга не было часу — маглі наскочыць з гарнізона. Шахавец. // перан. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца і г. д. (пра вецер, мяцеліцу і пад.). Наскочыў мароз. □ З поўначы сівер наскочыў сухі. Купала.

4. Разм. Хутка надысці, настаць (пра час, пару года). За якіх тыдні паўтара пасля Пятра магло наскочыць жніво. Гартны.

•••

Наскочыла каса на камень гл. каса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рубі́н, ’каштоўны камень чырвонага колеру’ (ТСБМ). Рус. руби́н, польск. rubin, чэш. rubín, серб.-харв. ру̀би̑н, балг. руби́н. Ст.-бел. рубинъ са ст.-польск. rubin < ням. Rubin < познелац. rubinus ’рубін’ < ruber або rubeus ’чырвоны’ < і.-е. *reudh‑, роднаснага да руды, гл. (Брукнер, 466; Фасмер, 3, 511; Булыка, Запазыч., 288).

Рубі́н2, рубі́ха ’драўляны брусок з насечкамі для качання бялізны’ (Касп.). Ад рубіць ’сячы’ (гл.) са словаўтваральным значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’. Падобныя ўтварэнні з суфіксам ‑ін‑ (аднак, жаночага роду): лупіна, адбоіна ’адбіты кавалак’ і інш., з суфіксам ‑іх‑а (‑ых‑a): жаць (жмуць) — жмыха (магілёўскі рэгіянальны, нерэгулярны тып).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыбра́ць сов.

1. (красиво одеть) наряди́ть, разряди́ть, убра́ть; (придать нек-рую нарядность) принаряди́ть, приоде́ть; прибра́ть;

2. (придать более красивый вид) укра́сить, разукра́сить, убра́ть; (немного украсить) приукра́сить;

3. (привести в порядок) убра́ть, прибра́ть;

п. у пако́і — убра́ть (прибра́ть) в ко́мнате;

4. (унести) убра́ть;

п. са стала́ — убра́ть со стола́;

5. убра́ть, прибра́ть, приня́ть; устрани́ть;

п. ка́мень з даро́гі — убра́ть (приня́ть) ка́мень с доро́ги;

6. (урожай) убра́ть;

п. з по́ля — убра́ть с по́ля;

п. да рук — прибра́ть к рука́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

быль, ‑і, ж.

1. Тое, што сапраўды было, адбывалася, у адрозненне ад выдумкі, небыліцы. [Нікодым:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў. Машара.

2. Расказ, апавяданне аб праўдзівым здарэнні. Круглы год шумяць над Юркавай магілай высокія клёны. З пакалення ў пакаленне будзе перадавацца быль пра яго кароткае, але яркае жыццё. Курто. І зноў палілася старая быль пра камень: — Гэта было даўно, яшчэ пры паншчыне. Пестрак. Быль як смала, а небыліца як вадзіца. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)