Ве́та ’забарона, адмена якіх-небудзь рашэнняў’ (КТС, БРС). Паводле Крукоўскага, Уплыў, 80, запазычана з рус. мовы. У старабеларускіх помніках не адзначана; дзеяслоў ветовати ’пратэставаць, заяўляць’ (з XVI ст.) паходзіць са ст.-польск. wetować < лац. veto ’не дазваляю, забараняю’ (Булыка, Запазыч., 61; Брукнер, 607).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́бар ’выдзяленне якога-небудзь прадмета ці інш. з рада падобных; магчымасць такой аперацыі’, укр. вибір, рус. выбор, польск. wybór, чэш. výběr, славац. výber, каш. vœbǒr. Утворана ад вы́браць (гл. браць) бязафіксным шляхам. Вы́бары ’абранне, галасаванне’ хутчэй за ўсё з рус. выборы ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натальмаху́ ’няёмка, нязручна’: Ехаў натальмаху (Сцяшк. Сл.), трымаць натальмаху ’не датыкаючыся (да чаго-небудзь)’ (Сцяц.). Няясна, магчыма да тыльма ’бабка ў каня’, на тальмах (ехаць) ’ледзь трымаючыся (ехаць)’, параўн. (ехаць) на запятках ’прычапіўшыся ззаду (ехаць)’; або да польск. дыял. tylma ’ледзве, амаль’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́шта ’штосьці’ (Гарэц., Касп., Шат.), нѣшта ’тс’ (Грыг., Нас.), не́шта ’нешта; чамусьці’ (Янк. 1, Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.), не́што ’тс’ (Сл. ПЗБ), не́шчо ’штосьці; чамусьці; неяк, як-небудзь’ (ТС), памянш. не́штачка (Некр., Янк. 3.). З не- (нѣ‑) і што (шчо), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ашу́шак, ошу́шокъ ’кусок хлеба’ (Серб.), ошушэк (зах.-палес., Вешт., 393). Ад асушак (шляхам прыпадабнення с да ш), гл. Лекс. Палесся, 121; да фанетыкі і семантыкі параўн. балг. шу́шка ’крышка, малая колькасць чаго-небудзь’; згодна з Младэнавым, 696, з су́шка (ад сух ’сухі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёмасць, ма́емасць, ма́імысьць ’рэчы, прадметы, каштоўнасці, якія знаходзяцца ў чыім-небудзь уладанні’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Бяльк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне ад маёмы, маімый ’наяўны, той, што ёсць’ (Бяльк.), як вядомы, знаёмы і суф. ‑асць. Сюды ж навуковы тэрмін — новаўтварэнне (калька) маёмасны ’звязаны з уладаннем’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накале́снік ’воз (сена)’ (жытк., Мат. Гом.), рус. уральск. наколёсник ’невялікі воз (сена)’. Да калёсы ’воз’, параўн. каляснік ’воз (сена і інш.)’, літаральна ’колькі змяшчаецца на калёсы’, тая ж мадэль — навільнік ’колькасць чаго-небудзь, што змяшчаецца на вілы, можна ўзяць на вілы’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляшчо́тка1 ’расшчэпленая палка для сціскання чаго-небудзь’ (Нас.), ’ільнамялка’ (Мат. Гом.). Да клешчыць (гл.). Утварэнне на ‑отка (Сцяцко, Афікс. наз., 62).

Кляшчо́тка2 ’трашчотка’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Кантамінацыя папярэдняга з трашчотка.

Кляшчо́тка3 ’ляшчоткі’ (ТСБМ, Бяльк.). Гл. кляшчотка1 і ляшчоткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парасо́н ’прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыяламі; стрэшка над чым-небудзь’ (ТСБМ). Праз польск. parasol ’тс’ з італ. parasole ’тс’ (para‑ ’абараняць’, sole ’сонца’) (Брукнер, 395). Канечнае ‑н, відаць, пад уплывам сонца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перані́шпарыць ’перапароць, перашукаць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і нішпарыць (гл. ны́шпарыць), якое ў выніку перастаноўкі зычных першага складу з шні́парыць ’шнырыць; шукаць якую-небудзь ежу, прынюхваючыся’ (гл.), магчыма, у выніку збліжэння з мышкава́ць ’вынюхваць, падкрадвацца’, нішкам ’цішком, употай’, нішкаваць ’вынюхваць, падкрадвацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)