укармі́цца, укорміцца; зак.

Стаць сытым, адкарміцца; ад’есціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урэгулява́цца, ‑люецца; зак.

Стаць урэгуляваным, поўнасцю ўладзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гладзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Стаць роўным, гладкім. Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.

2. Расправіць складкі, адпрасавацца. Плацце добра выгладзілася.

3. Разм. Стаць сытым, гладкім, раздабрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяскро́віцца, ‑віцца; зак.

1. Стаць бяскроўным, страціўшы многа крыві; пабляднець. Нейкае імгненне.. [Пыжык] стаяў нібы скамянелы. Твар пабялеў, губы абяскровіліся. Шыловіч.

2. перан. Стаць слабым, нежыццяздольным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажыві́цца, ажыўлю́ся, ажы́вішся, ажы́віцца; зак.

1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім.

Чалавек ажывіўся, павесялеў.

Гутарка ажывілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю.

Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш актыўным, дзейным.

Сход ажывіўся.

Работа ажывілася.

|| незак. ажыўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ажыўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Палюдне́цьстаць прыгажэйшым’ (Сл. ПЗБ), палю́дзяць ’пабыць сярод паважаных і разумных людзей’ (Нар. сл.). Гл. вы́люднець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашарсьці́цца ’перайначыцца, стаць іншым’ (віл., Нар. сл.). Да пера- і тарасіцца ’мяняць шэрсць, поўсць’ < шэрсць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыста́кі ’прымы’ (ветк., Мат. Гом.). Да прыста́ць < стаць (гл.), хаця заканчэнне слова няяснае. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбуйні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца; зак.

Стаць менш буйным, раздзяліцца на менш буйныя адзінкі.

Гаспадарка разбуйнілася.

|| незак. разбуйня́цца, -я́ецца.

|| наз. разбуйне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разла́савацца, -суюся, -суешся, -суецца; -суйся; зак. (разм.).

1. Стаць вельмі ласым; паспрабаваўшы смачнага, захацець яшчэ.

Р. мёдам.

2. перан. Тое, што і разахвоціцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)