пусты́р, ‑а, м.
Незабудаваны, запушчаны ўчастак; пустка. Праехалі Варшаву па прыгожых вуліцах і па пустырах, дзе ляжыць у ярусах цэгла, мінулі будынкі і, урэшце, выехалі ў чыстае поле. Пестрак. Аралі за Крыніцай пясчаны пустыр — голы ўзгорак, зямля на якім адтала ўжо сантыметраў на дваццаць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Есці раніцай. Снедалі рана, як снедаюць звычайна перад дарогай. Брыль. Калі Антаніна прыйшла на поле, Надзя і Волька, выжаўшы ўжо соткі па паўтары, сядзелі на снапах і снедалі. Васілевіч. Маці з бацькам снедалі з намі ў ранні час. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
футбо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да футбола. Футбольны сезон. □ Па тэлевізары перадавалі футбольны матч. Васілёнак. // Прызначаны для гульні ў футбол. Футбольнае поле. Футбольны мяч. □ Далі нашы спартсмены заяўку на футбольную форму — калі ласка, купілі і форму, і ўсё, што трэба са спортінвентару. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчадро́ўкі, ‑ровак; адз. няма.
Разм. Тое, што і шчадрэц. Чытач нібы заходзіць у сялянскую хату, калі там святкуюцца каляды, шчадроўкі ці дзяды, ідзе ў поле ці на луг, каб паглядзець на купальскія ўрачыстасці або дажынкі. «Полымя». [Лялькевіч і Каваль] прыслухаліся да крокаў на вуліцы, да шчадровак. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Песчуга́, пешчуга, п пичуга, пышчуга ’пясчаная, камяністая глеба’ (маст., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; слонім. Жыв. сл.), п’янчуга ’пясчанае поле, на якім нічога не расце’ (пін., Нар. лекс.). Да пясок (гл.). Аб суф. ‑уга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 128–129.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́сіца 1 ’птушка лысуха, Fulica atra’. Да лы́сы (гл.). Птушка мае на ілбе белую лысіну. Гл. яшчэ лыска, лысоха ’тс’.
Лы́сіца 2 ’неўрадлівае поле’ (калінк., Выг.), ’непакрытае расліннасцю месца’ (маг., мін., Лемц.). Да лы́сы (гл.). Параўн. і лысіна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапаляві́ца ’пажарніца наземная, Calamagrostis epigeios (L.) Roth.’ (маг., Кіс.). Да пераполы ’пусты, дзікі, не засеяны’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’, переполянье ’палянка, вакол якой лес’ (XVII ст.) < пера- і полы (гл.); тады перапалішʼца — ’пажарніца, якая расце на неапрацоўваемым полі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ліва ’тое, што трэба палоць або што праполата’ (ТСБМ, Янк. 2, Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.). Ад палоць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’аб’ект ці вынік дзеяння’, напр., жаць — жаціва ’поле са збажыною’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́шань ’поле, узаранае вясною (другі раз) перад сяўбой збожжа’ (Нас., Касп., Бяльк., Дэмб. 1; Выг. дыс.; полац., Нар. лекс.; маладз., в.-дзв., мядз., Сл. ПЗБ; КЭС), лаг., шальч. мешані́на ’тс’ (Сл. ПЗБ), паўд.-пск., смал. ме́шань, ме́шень. Беларускае. Да мяша́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́цераб ’высека; выкарчаваная для пасеву зямля’ (БРС, Сцяшк., Яшк.), вы́церабы ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (Інстр. I). Польск. wytrzeba ’тс’. Ад выцерабіць (гл. церабіць). У іншых слав. мовах беспрыставачныя ўтварэнні, напр., рус. те́реб, укр. теребі́вля, польск. trzebież і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)