футбольны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да футбола. Футбольны сезон. ▪ Па тэлевізары перадавалі футбольны матч. Васілёнак. // Прызначаны для гульні ў футбол. Футбольнае поле. Футбольны мяч. ▪ Далі нашы спартсмены заяўку на футбольную форму — калі ласка, купілі і форму, і ўсё, што трэба са спортінвентару. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)