пла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Перамяшчацца ў розных напрамках па паверхні вады або ў вадзе, робячы адпаведныя рухі рукамі і нагамі (лапамі, плаўнікамі і пад.). [Кузняцоў] плаваў доўга, потым зноў адпачываў на траве і ўсё думаў, думаў... Капусцін. Гусі асцярожна спускаліся з берага і плавалі каля кустоў лазы і крушыны — паволі веславалі ружовымі лапкамі ў светлай вадзе. Даніленка. // Знаходзіцца на паверхні якой‑н. вадкасці, не апускаючыся на дно. Ля чорнай кладкі плавала Гусінае пяро. Пысін. // Мець здольнасць трымацца на паверхні вады або іншай вадкасці; не тануць. Корак плавае. Вучыцца плаваць. // Ехаць па вадзе на чым‑н. Плаваць на чоўне.
2. Разм. Служыць на судне. [Герасім Дзмітрыевіч] плаваў на ваенным караблі мінёрам. Б. Стральцоў.
3. перан. Плаўна перамяшчацца ў паветры (пра птушак, лятальныя апараты і пад.). Дробны каршачок плаваў над асіннікам. Чорны. // перан. Трымацца ў паветры або перамяшчацца пад уздзеяннем ветра. У блакітным небе плавалі пуховыя хмары. Гурскі. Раніцамі плавалі над свежай зямлёй туманы. Хведаровіч. // перан. Разыходзіцца, даносіцца (пра гукі, пахі). Павекі самі па сабе паволі плюшчацца, а мяккі звон-шум у паветры плавае, калыша. Мурашка.
4. перан. Разм. Выказвацца аб чым‑н. павярхоўна, блытана, не закранаючы сутнасці. Плаваць на экзамене. □ — А матэрыялісты лічылі, што матэрыя гэта... — не па сваёй саліднасці жаласлівым галаском пачаў «плаваць» Каралёў. Карпюк.
•••
Мелка плаваць — не мець дастатковых здольнасцей, сіл, ведаў у якой‑н. справе; займаць нязначнае службовае або грамадскае становішча.
Плаваць як сыр у масле — жыць у вялікім дастатку, у раскошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адо́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., каго-што.
1. Перамагчы ў барацьбе; асіліць. — Добра! — прамовіў генерал-палкоўнік. — Гэта па-гвардзейску. Сябе выратаваў і ворага адолеў. Мележ. // Вынесці ўсе цяжкасці, пераадолець перашкоды. [Бобрык:] — Калі чалавек ведае, што ідзе да вялікай мэты, то якая б ні была цяжкая дарога, ён не спыніцца, адолее ўсё. Дуброўскі.
2. Перасіліць, перамагчы ў сабе якія‑н. жаданні, пачуцці і пад. [Алешын:] Не маю сіл адолець я сумненні. Бачыла. [Аксіння] адолела, як магла, хваляванне, пачала развязваць клунак. Мележ. Атрымалася суха, ніяк не магла адолець [Вера] стомленасць і адчуванне страшнай адзіноты. Мікуліч. // Авалодаць усёй істотай (пра жаданні, пачуцці і пад.). Цела адразу адолела салодкая знямога. Быкаў. Клопаты зноў адолелі Андрэя. Шахавец.
3. Справіцца з чым‑н., асіліць якую‑н. справу. — Давай, Міцечка, пілу, — сказаў тата, паставіўшы ў снег сякеру, — адолеем гэта дрэва, ды пойдзем і мы дахаты на гарачую бульбу. Пальчэўскі. // Перамогшы цяжкасці ў вывучэнні, авалодаць, засвоіць. Адолець латынь. □ Тое, што за адзін год Міця адолеў два класы, параўняўшыся з Сюзанай, адбылося зноў жа не без яе дапамогі, хоць яна аб гэтым не ведае. Навуменка. [Змітрок:] Я цяпер столькі кніг па электрычнасці прывёз з горада, што змагу трымаць [экзамен] за інстытут, калі ўсе іх адолею. Губарэвіч. // Рухаючыся, прайсці, пераадолець які‑н. цяжкі шлях. Прысталі коні — хоць ты плач, Як гэты шлях адолець! Смагаровіч. // Разм. З цяжкасцю з’есці, выпіць што‑н. (звычайна аб вялікай колькасці). Адолець кацялок кашы.
4. Разм. Дакучаючы, пазбавіць спакою; замучыць. [Мікола:] — Як жа гэта выйшла, што калгасніцу куры і козы адолелі? Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабі́цца, раблюся, робішся, робіцца; незак.
1. (часцей ужываецца як звязка ў састаўным іменным выказніку). Станавіцца, прыходзіць да якога‑н. стану. Рабіцца вясёлым. □ Чалавек не нараджаецца майстрам, ён ім робіцца ў час працы. Мяжэвіч. Ногі дрыжалі, слабелі, рабіліся нейкія нежывыя, і.. [Косця] баяўся, каб хаця не ўпасці. Адамчык. Чым больш піла ўядалася ў дрэва, чым больш.. [Гушку] ўсё цяжэй рабілася пілаваць аднаму, тым спакайнейшы ён рабіўся. Чорны. / у безас. ужыв. Рабілася цёпла. □ Калі таялі рэшткі сіл І рабілася цёмна ўваччу — Песня сілы вяртала ўсім. Гілевіч.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбывацца; тварыцца, чыніцца. На шашы рабілася несусвеціца. Усю дарогу зацягнула дымам. Лынькоў. Сын .. нічога не адказаў, а пачаў прыглядацца да ўсяго, што рабілася ў хаце. Чорны. [Наталля:] — Не ведаю, што робіцца са мною, Алеся. То мне здаецца, што ў нас адно толькі жарты былі, то часамі так заходзіцца сэрца, што месца сабе не знаходжу. Скрыган. // Выконвацца, ажыццяўляцца. [Гаварушка] умеў адразу ўключыцца. У яго ўсё рабілася бягом. Лобан. Сын дырэктара буйнога крупаўскага завода, ён ніколі ні аб чым не турбаваўся.. Усё рабілася само сабой, дзякуючы грошам і імю. Шамякін.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Утварацца, паяўляцца. Калі.. [Зіна] ўсміхалася, на шчоках рабіліся ямачкі. Новікаў. // Вырабляцца з чаго‑н. Цэгла робіцца з гліны. □ Раскопкі сведчылі, што ў Друцку не раз бушавалі вялікія пажары. Гэта было звычайнай з’явай — усё ж пабудовы рабіліся з дрэва. Штыхаў.
4. Зал. да рабіць.
•••
Што яму (табе, мне і г. д.) робіцца — нічога з ім (табой, мной і г. д.) не здараецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улажы́ць сов.
1. (спать) уложи́ть;
2. (покрыть предметами поверхность чего-л.) уложи́ть, вы́ложить;
у. падло́гу плі́ткай — уложи́ть пол пли́ткой;
3. (расположить, разместить каким-л. образом, в определённом порядке или построить, складывая) уложи́ть;
у. тру́бы — уложи́ть тру́бы;
у. валасы́ — уложи́ть во́лосы;
4. перен., разг. (убить) уложи́ть;
5. (положить внутрь чего-л.) вложи́ть; засу́нуть, су́нуть;
у. кні́гу ў партфе́ль — вложи́ть кни́гу в портфе́ль;
у. ша́блю ў но́жны — вложи́ть са́блю в но́жны;
6. перен. вложи́ть;
мно́га сіл і сро́дкаў ~жы́ў ён у гэ́ту спра́ву — мно́го сил и средств вложи́л он в э́то де́ло;
у. гро́шы ў будаўні́цтва даро́гі — вложи́ть де́ньги в строи́тельство доро́ги;
у. у сло́вы і́ншы сэнс — вложи́ть в слова́ друго́й смысл;
◊ у. душу́ — (у што) вложи́ть ду́шу (во что)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ме́ра, ‑ы, ж.
1. Адзінка вымярэння. Меры даўжыні. Мера часу.
2. Народная назва адзінкі ёмістасці для чаго‑н. сыпучага, якая раўнялася прыблізна пуду збожжа; пасудзіна, якой мералася што‑н. сыпучае. Мера мукі.
3. Тое, чым вымяраюць што‑н.; мерка, крытэрый. Вымяраць кожны свой крок высокай мерай ідэалаў камунізма — такое патрабаванне ленінскай навукі кіравання будаўніцтвам новага грамадства. «Звязда».
4. Велічыня, ступень. Аканом меў дачыненні да Сімонавых спраў у такой жа меры, як Сімон да спраў Дгебуадзе. Самуйлёнак. // перан. Вызначаны рубеж, граніца. Мера цярплівасці.
5. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго‑н. Прыняць меры. Вышэйшая мера пакарання. □ Папярэджанне, вымова, штраф на некалькі працадзён былі частымі мерамі ўплыву на нядбайнікаў. Дуброўскі.
•••
Квадратныя меры — меры плошчы.
Кубічныя меры — меры аб’ёму.
Лінейныя меры — меры даўжыні.
Метрычная сістэма мер гл. сістэма.
Без меры — а) у вялікай колькасці, вельмі многа; б) у вялікай ступені, бязмерна.
Ведаць (знаць) меру гл. ведаць.
Канца-меры няма гл. няма.
Мера і вера — дакладна. — А колькі табе, Андрэй, [за малатарню] плаціць? — запытаўся Юзік у Пошты. — У мяне мера і вера: пуд у дзень давай. Крапіва.
Не ў меру — больш, чым трэба.
Ні ў якой меры — ніяк, ніякім чынам.
Па меншай меры — не менш чым. [Галчанаў:] — Цяпер я быў бы па меншай меры дырэктарам завода. Васілёнак.
Па меры сіл (магчымасцей) — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.
Перабраць меру гл. перабраць.
Поўнаю мераю (плаціць) — столькі ж, колькі было атрымана.
У адной меры — без змен.
У меру — дастаткова. [Цімафей Міронавіч] убачыў жанчыну пакору і звярнуўся да яе тонам у меру строгім, але такім, які даваў зразумець, што .. усё ідзе па-ранейшаму. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́басць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан слабага. Слабасць зроку. Слабасць здароўя. □ Такім чынам, неабходнасць шукаць знешняга рынку зусім не даказвае слабасці капіталізму, як любяць паказваць справу народнікі-эканамісты. Ленін.
2. Недахоп або ўпадак фізічных сіл; недамаганне. Валодзю рабілася ўсё горш і горш. Кружылася ад слабасці галава, і ён баяўся, што ўпадзе з каня. Хомчанка. Уклаў [Сташэвіч] у сцірту апошні сноп, і калі разагнуўся — пацямнела ўваччу, млявасць і слабасць прайшлі па ўсім целе і спыніліся ў грудзях каля сэрца. Чарнышэвіч.
3. Адсутнасць цвёрдай волі; маладушнасць. [Таццяна:] — Даруй, Тарас Іванавіч, за слабасць: Я ратаваць хацела нашу справу і выдала цябе. Глебка. [Надзя] раптам заплакала і, прыкрыўшы твар рукамі, хуценька выбегла ў сенцы, нібы саромеючыся людзей за гэтую нечаканую сваю слабасць. Лынькоў.
4. Недасканаласць, недахоп, слабае, месца. [Каліноўскі:] — Тое, што.. [маніфест] абвяшчае волю і роўнасць і перадае былым прыгонным сялянам зямлю зараз жа, а не праз доўгія гады, як гэта робіць цар, і без выкупу, чаго цар не робіць, у гэтым яго сіла.. Але маніфест мае і свае слабасці. Якімовіч.
5. Разм. Схільнасць, цяга да каго‑, чаго‑н. Шахматы — мая слабасць. □ Хоць патуранне было і шкодна з педагагічнага боку, і Лабановіч гэта ведаў, але падолець гэту сваю слабасць не мог ніякім чынам. Колас. Саша больш за ўсіх ведаў пра слабасць сябра, які дужа любіў паспаць. Васілёнак. Трэба сказаць, у Зоі была слабасць.. да людзей незвычайных. Арабей. // Пра таго (тое), хто (што) выклікае да сябе чыю‑н. сімпатыю, з’яўляецца прыхільнасцю каго‑н. Аднойчы я чуў, як [сусед] прызнаваўся бацьку: «Коні, — кажа, — гэта мая слабасць, мая хвароба. Калі ўбачу статнага, добрага каня, я губляю спакой...». Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аслабець, саслабець, аслабнуць, саслабнуць, абяссілець, знясілець, знясіліцца, занядужаць, абнядужаць, знядужыцца, змагчыся, занемагчы, знемагчы, абнемагчы, абнемагчыся, знемагчыся, акволець, стаміцца, утаміцца, прытаміцца, затаміцца, натаміцца, змарыцца, замарыцца, задыхацца, зверадзіцца, уверадзіцца, пераверадзіцца, змардавацца, спрацавацца, нарабіцца, перарабіцца, запарыцца, падарвацца, надарвацца, надламацца, падкасіцца, нацягацца, знябыцца, здарожыцца, прыстаць, прытупацца, прыбіцца, зацягацца, здацца, здаць, дацца, знібыткавацца, страціць сілы □ выбіцца з сілы, выбіцца з сіл, збіцца з ног, зваліцца з ног, не чуць рук
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
для, прыназ. з Р.
Спалучэнне з прыназоўнікам «для» выражае:
Аб’ектныя адносіны
1. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, для якіх што‑н. робіцца, прызначаецца. [Аксіння] жыла для дачкі, для яе не шкадавала нічога — ні сіл сваіх, ні здароўя. Шамякін. Анежка ўвесь час наглядала за Алесем і адзначала ўсё для сябе. Броўка.
2. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, у дачыненні да якога мае значэнне, сілу тая ці іншая з’ява, якасць, стан і пад. Для мяне камунізм — Не ікона, А праўда жыцця, без якой Я не даражыў бы сягоння Зямлёй. Танк. Для дружбы шчырасць даражэй за ветлівасць. Брыль. Спрэчкі былі гарачыя, бо для некаторых само пытанне было, так сказаць, цікавым і важным. Лынькоў.
3. Ужываецца пры абазначэнні неадпаведнасці, несуразмернасці якой‑н. з’явы, падзеі, якасці і пад. з кім‑, чым‑н. Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку. Лынькоў. Махнач падхапіўся залішне спрытна для сваёй камплекцыі. Шамякін.
Мэтавыя адносіны
4. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння. Ставяць новыя хаты і гумны, Ладзяць скрыпкі пад новыя струны Для вяселля, Для песень, Для славы. Танк. Для перагавораў вязні выбралі Паўла і некалькі іншых, як і ён, давераных таварышаў. Брыль. // Паказвае на прызначэнне прадмета ці асобы. Цэбар для вады. Абсталяванне для завода. Дапаможнік для настаўнікаў. □ Паход на вёску Ганусы ставіў пытанне аб назначэнні асобнага начальніка для партызан: іх было ўжо каля двух дзесяткаў. Колас.
Прычынныя адносіны
5. Ужываецца пры абазначэнні прычыны, падставы якога‑н. дзеяння; адпавядае па знач. прыназоўніку «з-за». Падмаглі жанчыны, якія гуртком сядзелі ля суседняй хаты і падышлі да нас для цікавасці. Пестрак.
•••
Для адводу вачэй гл. адвод.
Для прыліку гл. прылік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакаві́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае шмат соку. Такое высокае і сакавітае кепскае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны. Пянкрат. Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары: Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны. І сакавітыя чарніцы З прыемным водарам лясным. Жычка. // Водарны, духмяны. Нашто тое лета, калі няма жніва, калі на пасецы не раяцца пчолы, не пахнуць у садзе чырванабокія сакавітыя малінаўкі?.. Кулакоўскі. // Апетытны, смачны, не сухі. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч. Паслядовіч.
2. перан. Разм. Поўны сіл, здароўя, энергіі (пра чалавека). Перад самай вайной цётка прыязджала да нас у госці з нейкай сакавітай і гладкай рагатухай. Карпюк. // Яркі, свежы, поўны (пра вусны, рот). Смяяліся яе [Гаецкай] сакавітыя вусны, выпешчаныя шчокі — то з’яўляліся, то знікалі сімпатычныя ямачкі на іх. Шамякін. // Прыемны, поўны задавальнення. Паміж двума сакавітымі пацалункамі Сімон пачуў такую лічбу, ад якой яму стала холадна. Самуйлёнак.
3. перан. Каларытны, насычаны спалучэннем яркіх фарбаў. Сакавітыя фарбы пейзажу.
4. перан. Трапны, вобразны (пра мову, словы і пад.). Сварыліся [шляхта] на сакавітай беларускай мове, хоць называлі яе мужыцкай, часта ўстаўляючы словы «пане» — ды так, каб яно гучала праз нос. Пестрак. Калі плытагон выходзіць у сплаў, дарога абяцае яму сустрэчы... Яны то радасныя, з сакавітымі кпінамі і блазенскім рогатам, то гаркава-маўклівыя. Карамазаў.
5. перан. Гучны, звонкі, прыемны (пра гук, голас і пад.). Ад Еўніч і Старыцы яшчэ чулася іх гамонка, а часам і жніўная песня, у якой высока лунаў, ведучы яе, чый-небудзь сакавіты голас. Хадкевіч. Мужчыны смяяліся, і смех самога расказчыка быў такі сакавіты і гучны, што конік, стрыгучы вушамі, нават без пугі пачаў хутчэй перабіраць нагамі. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тачы́ць 1, тачу, точыш, точыць; незак., што.
1. Рабіць вострымі рэжучую частку, лязо чаго‑н. з дапамогай тачыла, бруска і пад. Тачыць нож. □ Адшукаўшы ў сенцах заржавеўшую сякеру, .. [Захар] пайшоў да Дзяніса Пляцінскага, узяў у яго брусок і, прыстроіўшыся пасярод хаты, пачаў тачыць сякеру. Чорны. // Надаваць патрэбную форму (пра ногці). // Рабіць прыдатным для карыстання (пра аловак).
2. Вырабляць што‑н. з дрэва, металу і пад., надаючы патрэбную форму зрэзваннем знешніх або ўнутраных слаёў матэрыялу на такарным станку. Тачыць ручкі. Тачыць шахматы. □ Сядзеў бы я і сёння ў курнай хаце, Тачыў бы верацёны пры лучыне. Грахоўскі. // без дап. Працаваць на такарным станку. Тачыць на станку.
•••
Лясы тачыць — займацца пустымі размовамі.
Тачыць зуб (зубы) — тое, што і вастрыць зуб (зубы) (гл. вастрыць).
Тачыць нож на каго — задумваць зло супраць каго‑н.
тачы́ць 2, тачу, точыш, точыць; незак.
1. што. Грызучы, праядаючы, рабіць дзіркі ў чым‑н., пашкоджваць што‑н. (пра насякомых, грызуноў). Было чутно, як недзе пад ложкам шашаль тачыў бервяно. Чыгрынаў. Мерзнуць мільёны мурашак, і мільёны іх на лета вясной точаць зямлю, — вылазяць з норак і паўзуць з таго боку, дзе сонца, уверх па дрэве... Пташнікаў. / Пра дзеянне вады, ветру. Па вуліцах ліліся жвавыя раўчукі, яны тачылі снег і, прабраўшыся да ракі, ліліся ў яе з высокага берага тысячамі маленькіх вадаспадаў. Чарнышэвіч. І ўсё ж Дняпро, амаль зусім адступіўшы ў летняе рэчышча, не можа супакоіцца і ляніва точыць нізы берага... Караткевіч.
2. перан.; каго-што. Неадступна мучыць, паступова пазбаўляючы сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.). Яго [Адама Блецьку] тачыла думка, што ўсё тут добра было толькі тады, калі ў яго было сваё ўласнае аселішча. Чорны. Не было ні дня, ні гадзіны, каб помста і нянавісць не тачылі яго [Багуцкага] сэрца. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)