Пахме́лкі ’частаванне пасля хрэсьбін’ (чач., Мат. Гом.), по́хмелкі ’другі дзень хрэсьбін’ (Ян.). Рэгіяналізм. Адназоўнікавае ўтварэнне з суф. ‑к‑i (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 243) і прыстаўкай па‑. Да па‑ і хме́лле < хмель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клача́нка1 ’мятая салома’ (Мат. Гом.). Ад клычыць1 (гл.). (П. Сцяцко, пісьмова). Суфікс ‑анка характэрны для аддзеяслоўных утварэнняў (Сцяцко, Афікс. наз., 28–29).

Клача́нка2 ’палатно, вытканае са зрэб’я’ (Сцяшк., Жд. 3). Гл. клочча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыдзі́на ’тонкая жэрдка’ (Нас., Касп.). Рус. гом., кур. жиди́нка, смал. жидчи́нка ’тс’. Відаць, ад прыметніка жыдкі з суф. ‑іна, як асаві́на ’асовая паляна’ (аб гэтай мадэлі Сцяцко, Афікс. наз., 107–108). Прыметнік у знач. ’тонкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скацу́к ‘блыха’ (Сцяшк.; карэліц., Шатал., ЛА, 1). Да скака́ць, скочыць з суф. ‑ук, які ўтварае назвы жывых істот паводле ўласцівага ім дзеяння (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 78); ‑ц‑, відаць, экспрэсіўнага паходжання або пад уплывам пацук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ілгу́н, ілгу́ння ’непраўдзівы чалавек, выдумшчык, хлус’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Нас., Яруш.). Рус. лгун. Утворана ад ілгаць (гл.) з суф. ‑ун паводле мадэлі маўкун, гаварун, вяртун, ядун і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 68). Параўн. ілжэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тапа́ч, топа́ч ’той, які тоне’: е дуб топач (ТС). Рэдкае ўтварэнне з суф. ‑ач (прыдае значэнне выніку дзеяння, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 32) ад тапіць1, параўн. топля́к ’патанулая калода’, то́пленікі ’затанулыя ў вадзе лесаматэрыялы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Трапуга, трыпу́га, тырпу́га, тэрпуха́ ‘мянташка’, сюды ж трэпуга́ты, тырпу́жыты ‘мянціць’ (Сл. Брэс.). Мясцовае ўтварэнне ад трапаць1 з рэдкім суф. ‑уга, магчыма, з першаснага ‑уха, які часцей ужываецца пры называнні прадметаў дзеяння (Сцяцко, Афікс, наз., 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́льнік ’араты’ (смарг., Шатал.). Утворана ад ралі́ць (гл.) пры дапамозе суф. ‑нік, што стварае назву асобы па занятку, параўн. пі́льнік ’той, хто пілуе’, жа́тнік ’той, хто жне’ (Сцяцко, Афікс. наз., 54), параўн. польск. rolnik ’сельскагаспадарчы рабочы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ралю́х ’загон’ (Сл. Брэс., Лексика Пол.), ’частка ўзаранага поля’ (Лексика Пол.), ’склад пры аранні’ (пін., Нар. лекс.). Імаверна, створана ад ралля1/роля (гл.), што азначае прадмет паводле прызначэння, падобна як свінюх ’свінарнік’ (Сцяцко, Афікс. наз., 175).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамі́зна ’прамы шлях’ (Нас.). Да прамы (гл.) з суф. ‑ізна, аб якім гл. Карскі, 28 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 41. Сюды ж прамава́ць ’ісці напрамкі, напрасткі’ (гом., Нар. лекс.). Гл. таксама Куркіна, Этымалогія–1968, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)