Ла́хта1чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лахтаць < лахаць 1 (гл.).

Ла́хта2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм. лахтовиналастовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лярва, ля́рвіна ’лічынка’ (чэрв., КЭС), ’распушчаная жанчына’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., Юрч. Фраз. 1), ’гультай, абібок, вялікая гультайка’ (Юрч. Фраз. 1, міёр., Нар. словатв.), ’бесхарактарная, мягкая натура’ (Мядзв.). Запазычана з польск. larwa ’лічынка, зародыш’, ’прывід’, ’брыдкі чалавек, асабліва жанчына’, ’страшыдла’, ’распусніца’, якое з лац. lārva ’прывід, страшыдла, вампір’, ’шкілет’ < Larēs ’Лары, духі — захавальнікі дамашняга ачагу, дзяды’. Значэнне ’лічынка’ — з франц. larve ’маска’ < ’той, хто хавае сваё сапраўднае аблічча’ (Слаўскі, 4, 53; Кюнэ, 72). Сюды ж лярвёнак ’пазашлюбнае дзіця’ (Нас.), а таксама ля́рва — забабонны тэрмін? (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маге́ра1 ’кікімара’ (мсцісл., З нар. сл.) з’яўляецца, відаць, кантамінацыяй з традыцыйнай назвы жаночай істоты дамавіка — ма́ра́ (гл.) і меге́ра (гл.).

Маге́ра2 ’неахайны, някемлівы чалавек’ (Янк. 2). Няясна. Магчыма, звязана з чэш. валаш. mega, megal, megaňa ’непаваротлівы, няўклюдны’, славац. mego ’тоўсты, як бочка, грубіян’, якія таксама няясныя (Махэк₂, 358). Янкоўскі (2, 101) выводзіць ад маге́рка ’лямцавая ці суконная шапка’.

Маге́ра3 ’гарэлка’ (жлоб., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з ням. mager ’худы, бедны, посны’ ці ад прозвішча прадпрымальніка, які гнаў гарэлку. Не выключана сувязь з магера1 (як вынік піцця — белая гарачка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віж1 ’шпіён, чалавек, які імкнецца непрыкметна выведаць, высачыць пра другіх’ (Янк. I, Жд., 2, КТС), ст.-бел. вижь ’судовы прыстаў, судовы выканаўца, які меў абавязак дастаўляць у суд адказны бок, абвінавачаных і рабіць агляды і дазнанні’ (Гарб.), укр. віж ’камісар, судовы прыстаў (у старых судах)’, польск. widz ’сведка’, ст.-польск. widz ’віж’. Да прасл. vidjь ’той, хто бачыць’ < viděti.

Віж2 ’глядзі’ (Нас.), рус. вижь ’вось, вось жа, глядзі’, вишь ’тс’, ст.-рус. вижь, ст.-слав. виждь, чэш. viz, макед. види ’тс’ і г. д. Прасл. vidjь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віхла́1 ’аб чалавеку рухавым, энергічным, у якога хутка ідзе работа’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.). Да віхаць ’хістацца’, віхляць’, завіхацца ’спяшаць, намагацца рабіць што-небудзь’. Параўн. польск. wichlacz ’махляр, падманшчык’; ’рухавы чалавек’.

Віхла2 ’лаза, вярба, Salix L.’ карэліц., свісл. (Весці АН БССР, 1969, 4, 124). Ад віхаць, віхацца ’качацца, хістацца, як, напрыклад, польск. wikło, wikła ад wikłać ’віхаць’. Далей яно звязана з віць (Брукнер, 613). Націск на канчатку ў назвах дрэў (асіна́, альшына́, характэрны для гэтых гаворак (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамёлка ’луста, кавалак’ (Сцяшк. МГ). Няяснае слова. Магчыма, першапачатковым значэннем было ’штосьці тоўстае, вялікае, нязграбнае’. Тады можна параўнаць з укр. дыял. гаме́ла ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’ (Грынч.), чэш. дыял. gámeľa ’дурны, нехлямяжы’ (гл. Махэк₂, 149, дзе даецца вельмі няпэўная этымалогія). Для ўкр. слова Рудніцкі (554–555) прапануе з запытаннем сувязь з гам!, га́мати ’есці’. Што можа быць сувязь з ’есці’ і ’луста’ параўн. у Насовіча: га́мзаць, гамзі́ць ’есці’, гамзу́ля ’вялікая луста хлеба’. Да чэш. дыял. gámeľa і да магчымых сувязей гэтай групы слоў з лексемамі са значэннем ’есці’ параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 253–254 (пад gamajda).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няго́да ’непагода, непагадзь’ (Чач., Некр.; слонім., Арх. Бяльк.; петрык., Шатал.), него́да, нэго́да ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’непагадзь; бяда, няшчасце’ (Бяльк.), ’дрэннае надвор’е; нязгода’ (Гарэц.), ’дрэннае надвор’е; дрэнны настрой’ (Сл. ПЗБ), ’няшчасце, няўдача’ (Яруш.), укр. него́да ’дрэннае надвор’е, непагадзь’, рус. негода ’дрэннае надвор’е; дрэнны чалавек’, чэш. nehoda ’дрэннае надвор’е; няшчасны выпадак’, славац. nehoda ’няшчасце’, славен. negóda ’няшчасце, няшчасны выпадак; штосьці непрыемнае’, серб.-харв. нѐгода ’няшчасце’. Да *godъ (гл.) з першасным значэннем ’падыходзячы, спрыяльны час’. Распаўсюджанне тыпалагічнай мадэлі паводле матэрыялаў Лінгвістычнага атласа Еўропы гл.: Іанеска–Руксандою, Revue roumaine de linguistique, 28, 253–262. Параўн. пагода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каланты́рыць ’выпрошваць, клянчыць’ (Бяльк., Нас.), калантырыцца ’тс’. Рус. смал. колотырить ’тс’, арл., бран., смал., арханг. колотырникчалавек, які выпрошвае, клянчыць’. Магчыма, сумесная бел.-рус. інавацыя, генетычна да колотить ’калаціць’, параўн. валаг., вяц. колотиться ’прасіць’, алан. ’жабраваць’. Развіццё семантыкі не вельмі яснае, магчыма, калаціцца ’трэсціся’ > ’скнарнічаць’ > ’таргавацца > выпрошваць, жабраваць’. Утворана з экспрэсіўным суфіксам; Праабражэнскі (1, 337–338) меркаваў адносна рус. колотырить, што слова ўтворана ад колотыра колотить, семантыку якога праясняе «денежки сколачивать», колотить копейки. Такі варыянт тлумачэння, асабліва з боку семантыкі, не вельмі пераконвае. Адносна ўтварэння параўн. яшчэ калантыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камандзі́р ’начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна’ (ТСБМ), къмандзе́рчалавек, які ў час работы любіць камандаваць іншымі’ (міёр., З нар. сл.), камандзе́р ’тс’ (Грыг., Яруш., Нас.), камандзе́рка ’жанчына ў гасціне, якая зацягвае песні, пачынае забавы, гульні, забаўнік’ (Нас.). Форма з ‑ір несумненна запазычана праз рус. мову (у якой існуе з канца XVII ст.). Форма з ‑ер, відаць, больш старая; параўн. ст.-рус. кумендеръ ’званне высокага рангу ў духоўна-рыцарскім ордэне’ (XIV ст.), ст.-польск. komender (XV ст.), хаця на яе аказала ўплыў форма камандзір, першакрыніца якой франц. commandeur ’камандзір’ (Шанскі, 2 (К), 222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камлю́к1 ’камель’ (ТСБМ, Др.-Падб., Юрч.; КЭС, лаг.), камлю́х, кымлюшок ’тс’ (Яўс.); міёр. камлю́к, къмлюшок ’тонкае паленца дроў’ (Нар. сл.), камлюшок ’сцёрты венік’ (шкл., Мат. Маг.); камлю́к ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Др.-Падб.; гродз., З нар. сл.), ’хлопчык-таўстун’ (калінк., З нар. сл.), ’моцны, хуткі’ (полац., Нар. лекс. і З нар. сл.), камлюкава́ты ’камлісты’, ’невысокі, прысадзісты’ (КЭС, лаг.; ТСБМ). Да камель1. Утворана пры дапамозе суф. ‑ʼук (‑ʼух). Сюды ж і свісл. камлукаваты ’тоўсты, нязграбны’ (Сцяшк. Сл.).

Камлю́к2 ’камень’ (нараўл., Мат. Гом.). Ад каменю́к, параўн. укр. каменю́ка ’камень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)