Зне́цікі ’знянацку’ (Нас., Мат. Гом.), знеціўка ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. зне́тики, зах., смал. зне́тику ’тс’, укр. зне́тельки ’тс’ (Жэлях.); параўн. в.-луж. znětka ’з сучаснага моманту’. Знецікі < знеціўкі ў выніку сцягвання; *знеціўкі і зне́ціўка — спалучэнні прыназ. з з р. скл. назоўніка *неціўка, *нецівак < nečevъkъ ’бяспамяцтва’, суадносным з нячывіль (гл.). Гл. знячэўку. Мяркулава, Этимология, 1977, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазы́чыць ’даць каму-н. што-н. у доўг; узяць у каго-н. што-н. у доўг, на час’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Шпіл., Мядзв., Бессон., Шат.), позы́чыць (ТС). Рус. зах. позы́чить ’тс’, ст.-рус. позычити (XIV ст.). З польск. pożyczyć ’браць, даваць у доўг’ ад pożytek ’карысць, выгада’ (Фасмер, 3, 304). Адносна ‑з‑ гл. зычыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пантофлі ’дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), панто́плі (Нас., Шат., Касп., Бяльк.), панты́каль (Мат. Гом.) ’тс’, панто́плі ’лёгкі абутак’ (Сл. Брэс.). З польск. pantofel, pantofla ’тс’ (Кюнэ, Poln., 85). У польск. праз ням. Pantoffel з франц. pantoufle, італ. pantofola < сяр.-грэч. παντόιφελλος ’увесь з карка’ (гл. Праабражэнскі, 2, 12; Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папа́р ’поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Шн.), папа́р, попа́р, пупа́р ’тс’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дэрыват ад пар (гл.), або, улічваючы палес. попа́рыты ’араць зямлю восенню для вясновага севу’ (Выг.), нулявы дэрыват ад гэтага дзеяслова. Сюды ж папа́рына ’расліннасць на папары’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паслуга́ч ’слуга’, ’саўдзельнік, памочнік у дрэннай справе’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас.), паслуга́ч і паслуга́чы ’хлопец, які памагае святару пры набажэнствах’ (КЭС, лаг.; астрав., Сл. ПЗБ). Польск. posługacz ’служыцель’, ’слуга’, ’прыбіральшчык’. Да паслужыць < служы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач са значэннем ’характарыстыка асобы па яе схільнасці да пэўнага дзеяння, з асуджэннем’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераку́с ’трава, якая мае газоўкі ў выглядзе шчаціны’ (Нас.). Відаць, гэта ’зязюлін лён, Polytrichum’ (адносіцца да мохападобных). Параўн. польск. mech włoskowy, biały mech, szczotka, рус. кастр. перекусник ’перекус, кукушкин лён’. Да перакуса́ць < пера- і куса́ць (гл.). Магчыма, сюды ж пераку́с//крыва́ўніца ’зязюлін лён’ (Гарэц.). Можа, крываўнік (?), як і ў польск. мове: krwawnik, krwawnica — ’Achillea L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́ме ’полымя; гарачыня’ (Нас.), томя ’полымя’ (Сл. ПЗБ; Шатал.; Сцяшк. Сл.), ’тс’ (іўеў., Борай., ЛА, 2). З польск. płomień ’тс’, канчатак, як у прасл. *pol‑mę > полымя (гл.), магчыма, праз польск. ст.-мазав. płomię, якое ўжывалася ў мове т. зв. крэсавякаў (А. Рымша, Ю. Крашэўскі, Э. Ажэшка, В. Спасовіч і інш., гл. Банькоўскі, 2, 625).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыку́таць, прыку́таць ’закрыць, прыкрыць, прычыніць’ (Ян., Бяльк., Растарг.), таксама прыху́таць ’пахаваць’ (Жд.), з развіццём семантыкі прыку́таць ’прымусіць’ (Ян.); сюды ж аддзеяслоўнае прыку́тка ’прыкрыццё (напр., дзвярэй)’: нещитная прикутка дзверей (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ку́таць ’закрываць’ < прасл. *kǫtati/*kutati. Параўн. рус. дыял. прику́тать ’захутаць, добра ўкрыць’, ’пакрыць (пра зямлю)’, ’закрыць, прыкрыць; зачыніць’, укр. прику́тати ’прыкрыць, захутаць зверху’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыле́га ’прэласць’: хлеб аддае прыле́гаю (ваўк., Арх. Федар.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыле́глы ’які сапсаваўся ад доўгага ляжання’, запазычанага з польск. przyległy ’тс’. Адтуль і ўкр. приле́глий ’прэлы’. Аднак нельга выключыць і адваротны дэрыват ад прыляжа́лы ’прагніўшы ад доўгага ляжання’ (Нас.), параўн. рус. дыял. прилежа́ться ’сапсавацца (ад доўгага ляжання, дрэнных умоў захоўвання і да т. п.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысціба́й ’прыхвасцень’ (Бяльк.). Пранікненне з рускай тэрыторыі, параўн. рус. кур. пристеба́й ’тс’; семантыка яшчэ выводзіцца са значэння дзеяслова пристебаться, які, паміж іншым, азначае ’прычапіцца, прывязацца’. Бел. прысцёбваць ’сцёбаць, хвастаць злёгку час ад часу’ такой семантыкі не мае. Зрэшты, магчыма, утворана ад іншага значэння гэтага дзеяслова — ’часта выпіваць’ (Нас.), відаць, за чужы кошт. Далей гл. сцяба́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)