Прыле́га ’прэласць’: хлеб аддае прыле́гаю (ваўк., Арх. Федар.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыле́глы ’які сапсаваўся ад доўгага ляжання’, запазычанага з польск. przyległy ’тс’. Адтуль і ўкр. приле́глий ’прэлы’. Аднак нельга выключыць і адваротны дэрыват ад прыляжа́лы ’прагніўшы ад доўгага ляжання’ (Нас.), параўн. рус. дыял. прилежа́ться ’сапсавацца (ад доўгага ляжання, дрэнных умоў захоўвання і да т. п.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)