Напопускі ’наўздагон’ (карэл., Сцяшк. Сл.). З на-, по- і пускаць, параўн. прыпусціць ’кінуцца бегчы’, рус. взапуски ’навыперадкі’ і інш., першапачаткова, відаць, ад папусціць ’уступіць, паддацца, даць сябе апярэдзіць’, словаўтварэнне як у наперагонкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́туці ’няма’ (Касп., в.-дзв., расон., шум., Сл. ПЗБ), рус. нетути, нетуть ’тс’. Да нет (нету), ‑ці (‑ти, ‑ть), першапачаткова форма dat. ethicus 2‑й ас. адз. л. асабовага займенніка (Фасмер, 3, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нехарму́зный ’нехлямяжы, непрыгожы’ (Юрч.), нехорму́зны ’вельмі непрыгожы, непрывабны’ (ТС). Няясна. Магчыма, ад хорма, ’форма’, параўн. нехорматны ’неахайны, неакуратны’ (ТС), з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. нехору́зны ’вельмі непрыгожы’, рус. кехольный і нехолюзный ’неахайны’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пага́нка 1 ’ядавіты грыб’ (ТСБМ, Касп.). Рус. пога́нка ’тс’. Да паганы (гл.).
Пага́нка 2 ’вадаплаўная птушка, мяса якой мае непрыемны смак’ (ТСБМ, Нас.). Да пага́ны (гл.); з тлумачэння значэння відавочная і матывацыя назвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпа́йла ’манюка, той, хто нясе лухту’ (Шат.). Рус. валаг., перм. ля́пало ’пляткар’. Да ля́паць ’гаварыць абы-што’. (Аднак параўн. літ. lẽpas ’балбатун’, lẽpaila ’гультай, вялы чалавек’.) Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 93.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпе́та ’балбатун’ (смарг., Сцяшк. Сл.), лепе́та ’сабака (у загадцы)’ (ТС). Укр. лепе́тя, рус. кубан. лепе́тя ’тс’, валаг. лепе́та ’той, хто гаворыць невыразна’, кур. ’сабака (у загадцы)’. Балтызм. Параўн. літ. lepetà ’балбатун’ і лепет.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лізе́рка ’лінія, граніца дзялянкі ў лесе’ (рагач., Сл. паўн.-зах.), рус. арл. лизёрка, бран., разан. лизирка ’вузкая прасека’ — у выніку распадабнення віру слове візірка (гл.). Тое ж і ў разан. лизирсвизир (гл. візір]).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лісці́цца ’падлізвацца, лашчыцца’ (ТС). Кантамінацыя лексем ліс і ⁺льсціцца (пры існаванні рус. льстить), якое з lьstiti (sę) < lьstь < ст.-герм., гоц. lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’ (гл. Фасмер, 2, 487). Параўн. таксама ліслі́вы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мабіліза́цыя ’прызыў ваеннаабавязаных запасу на ваенную службу’, ’перавод усіх галін народнай гаспадаркі, уключаючы ўзброеныя сілы, з мірнага становішча на ваеннае’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з фр. mobilisation < лац. mobilis ’рухомы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малацьба́, мыладзьба́, молоцьба́, маладжба́ ’выбіванне зерня з каласоў, струкоў; час, пара, калі малоцяць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., ТС, Ян.). Укр., рус. молотьба, польск. młoćba, чэш., славац. mlatba. Паўн.-слав. moltьba. Да малаціць, молат (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)