Лісці́цца ’падлізвацца, лашчыцца’ (ТС). Кантамінацыя лексем ліс і ⁺льсціцца (пры існаванні рус. льстить), якое з lьstiti () < lьstь < ст.-герм., гоц. lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’ (гл. Фасмер, 2, 487). Параўн. таксама ліслі́вы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)