хіме́ра

‘міфалагічная істота; рыба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хіме́ра хіме́ры
Р. хіме́ры хіме́р
Д. хіме́ры хіме́рам
В. хіме́ру хіме́р
Т. хіме́рай
хіме́раю
хіме́рамі
М. хіме́ры хіме́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стварэ́нне, -я, н.

1. гл. стварыць.

2. Тое, што створана кім-н.; твор мастацтва.

Геніяльнае с.

3. з азначэннем. Жывая істота — чалавек, жывёліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эльф, -а, мн. -ы, -аў, м.

У германа-скандынаўскай міфалогіі: дух прыроды, казачная істота, добразычлівая да людзей.

Жылі ў тым лесе эльфы і феі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяспо́лы, -ая, -ае.

Які не мае адзнак полу.

Бясполая істота.

Бясполае размнажэнне — форма размнажэння, пры якой арганізм узнаўляе сябе самастойна, без усялякага ўдзелу іншай асобіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачва́ра, -ы, мн. -ы, -ва́р, ж.

1. Казачная, страшная істота, звычайна вялікіх памераў.

Валасатая п.

2. Пра надта непрыгожага чалавека.

3. перан. Пра жорсткага, амаральнага чалавека, вырадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўкалю́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Міфічная істота, напалову чалавек, напалову воўк; чалавекавоўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

троль, ‑я, м.

У скандынаўскай міфалогіі — істота (часцей волат), звычайна варожая людзям.

[Швед. troll.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кента́ўр, ‑а, м.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі — істота з конскім тулавам і чалавечым торсам.

[Грэч. kentauros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фе́я, ‑і, ж.

У заходнееўрапейскай міфалогіі — істота жаночага полу, здольная рабіць цуды; чараўніца.

[Фр. fée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эльф, ‑а, м.

У заходнееўрапейскай міфалогіі — казачная істота, дух прыроды, добразычлівы да людзей.

[Ням. Elf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)