Перага́саць (піріга́сыць) ’патаптаць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ‑гасаць, роднаснага з гойсаць (гл.). Параўн. чэш. hasati ’гойсаць’, ’несціся стрымгалоў’, hasotшумны танец, карагод’, ’гаўканне’, славац. hasať ’скакаць, вытанцоўваць’, польск. hasać ’тс’, ’бегаць, гарэзаваць’, укр. гаса́ти. Паводле Махэка₂ (162), звязана з hosati ’бегчы скокам’, якое з *hop‑s‑a‑ti. Генетычна роднасныя з бел. гойсаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разда́гацца ’пачаць бегчы з тупатам’ (Юрч. СНЛ). Утварэнне ад гукапераймальнага выклічніка даг!, параўн. з іншай вакалізацыяй рус. ды́гать ’гнуцца’, ’хістацца’, укр. дигота́ти, диготі́ти ’дрыжаць’, пол. dygać ’кланяцца’, ’прысядаць’, якія звязваюць са ст.-в.-ням. tūhhan, с.-в.-ням. tûchen, с.-н.-ням. dûken, англ. duck ’хіліцца ўніз’, ’ныраць’ (Фасмер, 1, 557). Параўн. таксама тур. dağdağa ’шум, гам, крык’, dağdağaliшумны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыпя́чы, ‑ая, ‑ае.

1. З шыпеннем.

2. Шумны шчылінны пярэднеязычны зычны гук, пры вымаўленні якога язык прымае лыжкападобную форму. Калі ж заднеязычныя асновы г, к чаргуюцца з шыпячымі ж, ч, то ў клічнай форме такія назоўнікі заканчваюцца галосным а. Граматыка. / у знач. наз. шыпя́чыя, ‑ых. — Не расіла, — пасміхаецца Надзя: яна не выгаворвае шыпячых. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаманлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць пагаварыць; гаваркі, гаварлівы. Нейкім асаблівым чуццём .. [Мікалай] адчуў неабходнасць падпарадкавацца гэтаму вясёламу, гаманліваму хлопцу з яснымі вачамі. Шамякін. // Ажыўлены, шумны (пра натоўп, гурт людзей і пад.). Вунь, быццам вецер прашумеў, прамільгнула гаманлівая купка дзяўчат, і ўжо з ваколіцы даляцела задзірыстая прыпеўка. Марціновіч. // перан. Шумлівы, незмаўкальны. Над рачулкай гаманлівай Заводзяць песні салаўі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажы́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ажывіць.

2. у знач. прым. Вясёлы, бадзёры, узбуджаны. Калі Віктар адышоў, Мая, усё яшчэ ўзрадаваная, ажыўленая, са шчаслівымі іскрамі ў вачах, хапіла Мікалая за руку і засмяялася. Карпюк. Грукаючы ботамі, у пакой забег ажыўлены Валодзя. Даніленка. // Які выяўляе ажыўленне. Ажыўлены погляд. Ажыўленая ўсмешка. // Цікавы, жывы, займальны. Ажыўленая размова. // Поўны руху, мітусні, дзейнасці; шумны. Ажыўлены парк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кага́л, ‑у, м.

1. Яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына ў Польшчы 16–19 стст.

2. перан. Разм. Шумны натоўп, зборышча. У час перакуру ў гаманлівым кагале .. [Тодар], здаралася, забываўся, неасцярожна заглядаўся на дзяўчыну. Вышынскі.

3. у знач. прысл. кага́лам. Разм. Сумесна, гуртам, усе разам. Адзін тут нічога не зробіш. Кагалам, гамузам трэба. Ермаловіч. Бабы кагалам наваліліся на .. [Лявона], адабралі кубак. Кудравец.

[Ад стараж.-яўр. kâhâl — сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Напоўніць, запоўніць звыш меры. Перапоўніць балон газам. Перапоўніць засекі збожжам. □ Шумны і бесклапотны натоўп перапоўніў.. тэатр. Мікуліч. // перан. Поўнасцю ахапіць, празмерна напоўніць якімі‑н. пачуццямі, перажываннямі і пад. Крыўда і пакуты перапоўнілі Міхаськаву цярплівасць. Якімовіч. Крывавая трагедыя ў Рассеках узварухнула, перапоўніла жахам навакольныя вёскі. Асіпенка.

•••

Перапоўніць чашу (цярпення) — пазбавіць сіл, магчымасці цярпець, выносіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грыму́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум. Грымучы млын. □ З гор бягуць ручаі грымучыя. Бураўкін. Грымучае полымя імкліва кацілася па лесе. Шчарбатаў. Бумажкоў акідае вачамі грымучую калону нямецкіх танкаў. Чорны.

2. Шумны, гучны. Грымучы голас. □ З грудзей нашых панясецца Вір песень грымучых І ў адзін голас зліецца, У адзін магучы. Купала.

•••

Грымучая змяя гл. змяя.

Грымучая ртуць гл. ртуць.

Грымучы газ гл. газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праспе́кт 1, ‑а, М ‑кце, м.

Вялікая, звычайна шырокая і прамая вуліца ў горадзе. Убраліся ў чырвань праспекты і плошчы І ў цвецень вясковую — дрэвы садоў. Хведаровіч. За апошнія гады гэты, некалі шумны і ажыўлены, праспект неяк прыціх, быццам пасталеў. Шыцік.

[Ад лац. prospectus — від, агляд.]

праспе́кт 2, ‑а, М ‑кце, м.

1. Падрабязны план, змест (навуковай работы, навучальнага дапаможніка, часопіса і пад.). Праспект падручніка.

2. Даведачнае выданне рэкламнага характару.

[Ад лац. prospectus — від, агляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папуга́й, ‑я, м.

1. Трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі, у тым ліку і чалавечую мову. Хоці праціскаўся скрозь шумны натоўп туды, адкуль чуўся птушыны гоман.. Тут былі і яркія, з вялікімі дзюбамі, туканы, і стракатыя папугаі, і рознакаляровыя галубы, і безліч іншых маленькіх і вялікіх птушак. Арабей.

2. перан. Разм. Пра чалавека, які не мае свайго погляду, паўтарае чужыя словы, думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)