Перага́саць (піріга́сыць) ’патаптаць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ‑гасаць, роднаснага з гойсаць (гл.). Параўн. чэш. hasati ’гойсаць’, ’несціся стрымгалоў’, hasot ’шумны танец, карагод’, ’гаўканне’, славац. hasať ’скакаць, вытанцоўваць’, польск. hasać ’тс’, ’бегаць, гарэзаваць’, укр. гаса́ти. Паводле Махэка₂ (162), звязана з hosati ’бегчы скокам’, якое з *hop‑s‑a‑ti. Генетычна роднасныя з бел. гойсаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)