ца́ля, ‑і, ж.
Мера даўжыні, роўная 2,54 см. Чужое зямлі мы не хочам — сваёй не саступім ні цалі. Дудар. Праз усё сваё жыццё меў.. [Мікалай] справу з вяршкамі, цалямі, сажнямі... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уважа́ть несов. паважа́ць; (почитать) шанава́ць;
уважа́ть чужо́е мне́ние паважа́ць чужу́ю ду́мку (чужы́ по́гляд);
заста́вить себя́ уважа́ть прыму́сіць сябе́ паважа́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
старэ́ча, ‑ы, м.
Разм. зневаж. да стары (у 1 знач.). Старому хто скварку, хто [аладку] падсуне: Пацешся, старэча, з чужое гулянкі. Гаўрусёў. Прывязаўшы каня, скінуўшы яму сена, патупаў старэча па сходцах. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прысво́іць ’зрабіць сваёй уласнасцю што-небудзь чужое’ (ТСБМ), прысво́іцца ’асвойтацца, прывыкнуць’ (ТС), прысво́йчыць ’прыручыць; прысвоіць’ (Шат.). Рус. присво́ить ’прысвоіць’, укр. присвоїти ’прысвоіць; прыняць у сваю кампанію, у сваё кола, прызнаць за свайго’, польск. przyswoić ’прысвоіць’, чэш. přisvojiti, славац. prisvojiť. Гл. асво́іць, свой.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засво́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што.
1. Успрыняўшы што-н. новае або чужое, зрабіць уласцівым, прывычным для сябе.
З. звычку.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Праглынуўшы, перапрацаваць у сабе (ежу, лякарства).
Арганізм добра засвоіў ежу.
3. Зразумеўшы, запомніць як мае быць.
З. школьны матэрыял.
|| незак. засво́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. засвае́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прамыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і без дап.
Разм. Тое, што і прамыкаць. Я вінавата нешта прамычаў і хацеў падхапіцца з канапы. Але дзе там! Цела нібы чужое, і ў галаве памутнела зноў. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зо́рыць ’глядзець’, за́рыцца ’квапіцца, заглядацца на чужое’ (маг. віц., Шат.; Мат. Маг.; З нар. сл.; Шатал.; Нар. сл.). Рус. за́риться ’заглядацца’, пск., маск., сіб. зар́ить ’глядзець, шукаць вачыма’, дыял. зо́рить ’глядзець, сачыць, наглядаць’, укр. зори́ти ’глядзець, сачыць вачыма’, зари́ти ся ’заглядацца’ (Жэлях.). Славен. zóriti ’глядзець, сачыць вачыма’. Таго ж кораня, што зрок, зрэнкі, але з іншай ступенню чаргавання галоснага (zьr‑/zor‑; параўн. узор, надзор). Прасл. корань zьr/zor‑ узыходзіць да і.-е. *gʼher‑ ’прамянець, блішчаць’: літ. žerė́ti ’блішчаць’; параўн. зара. Фасмер, 2, 104; Траўтман, 366; Покарны, 1, 441–442; Варбат, Этимология, 1980, 32. Семантычны пераход ’глядзець’ — ’квапіцца, заглядацца на чужое’ прадстаўлен у зайздросціць, рус. видеть — завидовать і інш. Супрун, Полесье и этногенез славян, 1983, 61.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.
Сілай забіраць чужое дабро; рабаваць. Акупанты грабілі беларускі народ, вывозілі ў Германію збожжа, жывёлу, лес. «Весці». // Разм. Разараць паборамі, узяткамі. Дваранскія камітэты прама грабілі сялян пры дапамозе царскага ўрада. Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. чым на каго і без дап. Узмахам падняць руку (для нанясення ўдару).
З. палкай.
2. перан., на што. Намерыцца зрабіць што-н. вялікае, складанае, значнае або атрымаць што-н.; зрабіць спробу незаконна захапіць што-н.
З. на новую тэму.
З. на чужое дабро.
|| незак. зама́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. зама́хванне, -я, н. і зама́х, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Кра́сці ’ўпотай браць чужое’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., ТС, Бяльк.). Укр. красти, рус. красть, ст.-рус. красти ’тс’, ст.-слав. красти, балг. крада, макед. краде, серб.-харв. кра̏сти, славен. krásti ’тс’, польск. kraść, чэш. krásti, славац. krásť ’тс’. Прасл. krasti практычна не мае надзейных паралелей у іншых індаеўрапейскіх мовах. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 12, 102–105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)