адрабі́ць сов.
1. в разн. знач. отрабо́тать;
а. ава́нс — отрабо́тать ава́нс;
а. сем гадзі́н — отрабо́тать семь часо́в;
2. (колдовство, чары) снять
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Любяса ’празмернае, высушваючае каханне’ (усх.-бел., КЭС), смал. любя́са ’чары’, кастр. любя́ся ’з любоўю, любячы’. Рэгіяналізм. Уяўляе сабой вельмі старое ўтварэнне ад lʼubъ з суфіксам ‑es‑, як lʼutese ’празмерная, цяжкая праца’ < lʼutъ ’вялізныя пакуты, цярпенне’ (Слаўскі, SP, 2, 29–31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́гія, ‑і, ж.
1. Сукупнасць прыёмаў, здольных, паводле забабонных уяўленняў, выклікаць звышнатуральныя з’явы; чараўніцтва, чары.
2. перан.; чаго. Вялікая сіла ўздзеяння на каго‑н. Магіл мастацкага слова. □ Я зноў зялёнай магіі дарог Душою падарожніка прадаўся. Бураўкін.
•••
Белая магія — паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва пры дапамозе нябесных сіл.
Чорная магія — паводле сярэдневяковых забабонных уяўленняў — чараўніцтва пры дапамозе пякельных сіл.
[Лац. magia ад грэч. magéia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; зак.
1. каго-чаго. Даць доступ куды-н. вялікай колькасці каго-, чаго-н.
Н. людзей у залу.
Н. вады ў ванну.
Н. холаду ў хату.
2. што і чаго на каго (што). Надаць сабе, сваім паводзінам нейкі выгляд, характар (разм.).
Н. на сябе строгасць.
3. каго-што на каго-што. Накіраваць для нападу (разм.).
Н. сабак на звера.
4. што. У народных павер’ях: з дапамогай нейкай вышэйшай сілы наслаць на каго што-н.
Н. чары, хваробу.
5. што і чаго. Дадаць, павялічыць у памеры пры раскроі.
Н. на швы.
|| незак. напуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. на́пуск, -у, м. (да 1—3 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Моняла, мо́няло ’марудны чалавек’ (драг., стол., Нар. лекс.), монятысь ’павольна рабіць’ (драг., Лучыц-Федарэц), укр. монятися ’мяцца, марудзіць, кешкацца’, рус. алан. моньжа ’вялы, хілы, хворы’, ’маруда’, ’п’яны чалавек’, арх. моня ’непаваротлівая, ціхая дзяўчына’. Няясна. Фасмер (2, 651) дапускае, што, магчыма, слова паходзіць ад імя Моня < Митрофан. Непераканаўча. Магчыма, што лексема моня паходзіць з народных вераванняў. Параўн. літ. mõnas ’лясун’, mõnai ’чары’ і іншыя слав.: польск. zmora, паўд.-слав. mora, бел. мана́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Адзець каго‑н. [Маці] апранула малую і паставіла за стол на лаву. Брыль. // Адзець, нацягнуць на сябе якую‑н. вопратку. Пад дзень.. [Толіку] стала холадна, і ён апрануў кажух. Чорны. Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ.
2. Забяспечыць неабходнай вопраткай. Апрануць сям’ю.
3. Адзець прыгожа, выстраіць. Апрануць як на баль.
4. перан. Пакрыць. Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары. Колас.
5. перан. Увасобіць што‑н. у якой‑н. форме. Апрануць мядзведзем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скапы́ціцца, ‑пычуся, ‑пыцішся, ‑пыціцца; зак.
Разм.
1. Зак. да капыціцца.
2. перан. Памыліцца, зрабіць што‑н. няправільна. — Мы от тут акурат і баяліся скапыціцца... Шынклер.
3. перан. Паваліцца, упасці. Шчэхула як стаяў, так і скапыціўся, грымнуўшыся на падлогу. Машара. // Захварэць, злегчы. — Бачыш, не ў пару скапыціўся, — сказаў.. [дзядзька Даніла], відаць, думаючы пра тое, што праз тыдзень-два трэба будзе пачынаць сяўбу. Асіпенка.
4. Памерці, згінуць. Вядзьмар жа керхаў, керхаў ды і скапыціўся: відаць, Тодараў дручок быў мацнейшы за яго чары. Якімовіч. І дзед злуецца ды гадае, Калі скапыцяцца паны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ На́рат 1 ’чорт?’: Каровы карат не возьме (Адамчык), на́ратка: шукаць нараткі ’шукаць бяды сабе, на сваю галаву’ (карэл., Янк. Мат.). Няясна. Магчыма, мае агульнае паходжанне з парт ’упарты, наравісты чалавек’ (з *на + рътъ ’вастрыё’, гл. Фасмер, 3, 46) або з наридка ’чары’ (гл.). Не выключана сувязь з карат ’нерат, верша’, пераносна ’безвыходнае становішча’ ў сувязі з канструкцыяй рыбалоўнай лавушкі.
◎ На́рат 2 ’нерат, верша’ (Сл. ПЗБ), нараток ’тс’ (полак., З нар. сл.: докш., Сл. ПЗБ), ’вераўчаная сетка ў форме мяшка, у якую кладуць сена для каня, адпраўляючыся ў далёкую дарогу’ (полац., Нар. лекс.; міёр., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.; Сл. ПЗБ). Гл. норат, нерат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае здзіўленне; незвычайны. Дзіўным здавалася Лабановічу, што такое вялікае сяло, як Мікуцічы, не можа справіцца з грэбляю. Колас. Малым прысніўся дзіўны сон, Што нехта ў шынялі паходным Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон І стаў пытаць пра ўсё лагодна. Танк. «Чу, фыр-р-р!» — пачуўся нейкі дзіўны гук, які нават цяжка перадаць. Ляўданскі.
2. Чароўны, дзівосны. Чуецца музыка дзіўная У повесцях сонных імшараў... Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары. Купала. Косцю думалася, як было б добра, каб Валя была разам з ім у гэту дзіўную месячную ноч, што так мякка ляжала над стэпам. Адамчык.
•••
Дзіва дзіўнае гл. дзіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, розных штук; гарэза; смешны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), ’кемлівы’ (Нас.), ’незвычайная з’ява’ (Яруш., Нас.), ’насланнё, вера ў забабоны’, (Сцяшк. Сл.), ’надакучлівы’ (Сл. ПЗБ), праку́днік, ‑ніца, праку́дны. Рус. проку́да ’бязглуздая выхадка; шкода; прайдзісвет’, кудь ’злы дух, вядзьмарства, чары’, ц.-слав. прокуда ’вядзьмарства’, серб. дыял. проку̏да ’нягоднік’, балг. проку́да ’дрэнная звычка; выгнанне з роднага месца’, ст.-слав. прокуда ’сорам, ганьбаванне’, прокоудити ’ганьбіць; рабіць шкоду’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, параўн. рус. проку́дитъ ’тс’, польск. przekudzic ’псаваць; дакучаць’, балг. проку́дя ’рабіць выгнанцам; праганяць’, ст.-слав. коудити, коуждѫ ’караць, асуджаць, ганьбаваць’. Да незафіксаванага *кудзіць (гл. кудзеснік), што ўзыходзіць да прасл. *kuditi. Гл. Фасмер, 3, 374, з літ-рай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)