ча́ры, -аў.

1. Чарадзейства, чараўніцтва.

Яна ведала нейкія ч.

2. Прывабнасць, чароўнасць, абаяльнасць.

Ім валодалі непазбыўныя ч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́ры

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. ча́ры
Р. ча́раў
Д. ча́рам
В. ча́ры
Т. ча́рамі
М. ча́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ча́ры

1. уст. (волшебство) ча́ры, -раў ед. нет; (колдовство) вядзьма́рства, -ва ср.;

2. перен. ча́ры, -раў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ча́ры ед. нет

1. волшебство́ ср., колдовство́ ср.;

2. перен. ча́ры, очарова́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ча́ры, ‑аў; адз. няма.

1. Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, пры дапамозе якіх можна ўздзейнічаць на людзей і прыроду; чараўніцтва, вядзьмарства. [Юстап:] Гіну я праз людскія чары. Згубіў мяне благі чалавек — паслаў чорта на невінаватую душу. Калюга. Праходзіць не так многа часу, і ягады ўжо пачынаюць выглядваць з рыльца [гарлачыка]. Вось што значыць чары! Даніленка.

2. Чароўная сіла, прывабнасць, якая захапляе. І ўсё тут поўна мяккіх чараў: І роўнядзь ціхая палёў, І постаць стромкіх тапалёў. Колас. Косця ўжо нічога больш не бачыў, быў цалкам пад уладай чараў дзяўчыны. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ча́ра ча́ры
Р. ча́ры ча́р
Д. ча́ры ча́рам
В. ча́ру ча́ры
Т. ча́рай
ча́раю
ча́рамі
М. ча́ры ча́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ча́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ча́р ча́ры
Р. ча́ру ча́раў
Д. ча́ру ча́рам
В. ча́р ча́ры
Т. ча́рам ча́рамі
М. ча́ры ча́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чарадзе́йства, -а, н.

1. Вядзьмарства, чары.

2. перан. Тое, што і чары (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́жаны; зак., каго-што.

Варажбой зняць чары з каго-н.

|| незак. адваро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чараўні́цтва, -а, н.

1. Сіла, дзеянні чараўніка; вядзьмарства, чары.

2. Дзеянні знахара шляхам замоў; знахарства.

|| прым. чараўні́цкі, -ая, -ае і чараўні́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)