Прэ́гці, прэ́гціса ’вельмі хацець’ (ТС), прэ́гчыся ’моцна, прагна імкнуцца, дамагацца чаго-небудзь’, ’прыкладаць непамерныя намаганні для дасягнення мэты; высільвацца’ (ТСБМ, Сцяшк.), са скуры прэ́гчыся ’старацца як моц-сілы’ (Янк. БФ). Гл. пра́гнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́гнуць1 ’аслабець, зваліцца’ (КЭС, лаг.; Нас.), ’хацець піць’ (Юрч.), ’(аб вуснах) трэскацца ў час спёкі’ (Др.-Падб.). Да смага, смагнуць (гл.).

Мя́гнуць2 ’моцна ўдарыць па мятай частцы цела’ (Шат.). Да шмякнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хаце́нне, ‑я, н.

Жаданне. [Шэмет:] Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш. Лобан. // Страсная пачуццёвая цяга. У яго нутры забурліла хаценне, але хмурная міна Зосі атручвала яго сэрца, і ён моцна злаваў. Гартны. На ўсякае хаценне ёсць цярпенне. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выстарча́ць ’набываць стараннем, клопатамі’ (Нас.); ’дастаўляць усё па жаданню, хацець чаго-небудзь нязбытнага’ (Бір. Дзярж.), вы́старчыць ’хапіць’ (Сцяц.); ’выпрасіць’ (Праблемы філал., 4). Ст.-бел. выстарчити ’схапіць’. Запазычанне з польск. wystarczać ’хапаць, быць дастатковым’ (Булыка, Запазыч., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахце́ць ’кіпець, гатавацца’ (Сцяшк. Сл.), ряхце́ць ’тарахцець’ (Бяльк.). Утварэнне гукапераймальнага паходжання, параўн. рахтаць (гл.), параўн. таксама імітатыўнае ўкр. ряхті́ти ’бліскаць, мігцець’. Сюды ж таксама рахце́ць ’вельмі хацець’ (слонім., Жыв. НС), параўн. выраз аж дрыжыць — пра моцнае жаданне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́гнуць ’прагнуць, жадаць’ (Ян.). Укр. регнути ’вельмі хацець’, польск. дыял. rechać się ’пра свінню: юраваць’, каш. reχac są ’тс’, палаб. ragni‑să ’рухаецца’. Прасл. *regnǫti звязана з дзеясловам *regotati. Тут значэнне ’смяяцца’ другаснае, першаснае — ’іржаць’. Цэлы шэраг дзеясловаў, якія абазначаюць роў жывёлаў, адначасова абазначаюць і працэс цечкі, гону, бо звычайна менавіта гэты перыяд характарызуецца ровам, параўн. рус. рёв ’час цечкі ў скаціны; роў’. Слова рэгнуць — відаць, першапачаткова азначала ’быць у перыядзе полавай актыўнасці’, а потым набыло больш адцягненае значэнне ’хацець, імкнуцца’. У плане семантыкі параўн. яшчэ в.-луж. rjut ’спешка, страснае жаданне’ < *rʼuti ’раўці’ (Мяркулава, Этимология–1974, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канада́ ’жанчына, якая ўмее прасіць’, канадзіць ’выпрошваць’ (КЭС. лаг.), ігп. ’вельмі хацець’ (Сл. паўн.-зах.); смал. канайть ’прасіць’, арханг. ку́нда ’той, хто неадчэпна прыстае’. Няясна. Магчыма, звязапа з літ. gandas ’чуткі, гавэнда’. Параўн. семантычна блізкае ўкр. бойк. конападити ’канькаць’, ’назаляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няхо́ха (нехоха) ’чалавек, абыякавы да ўсяго’ (Ян.). Няясна, магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад не хацець, параўн. ілюстрацыю да слова: «ён у нас нехоха такі, не хоча нічога делаць» (там жа); паралель: даха ’тое, што дае’: Бацькава рука не браха, а даха (ТС, пад рука).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па-ро́знаму, прысл.

Неаднолькава, розна. У залежнасці ад настрою бацька па-рознаму рэагаваў на тыя скаргі. Паслядовіч. — Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш. Лобан. Мой час па-рознаму бяжыць: То з гулам, як вясновы гром, То ціхенька, нібы ручай, То скокам-бокам, нібы ліст. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Но́раст ’нераст’ (Касп.; полац., З нар. сл.; мядз., Сл. ЦРБ; брасл., Сл. ПЗБ), ’ікра (рыб, жаб)’ (брасл., Сл. ПЗБ), рус. норост, норос, порость ’нераст; ікра рыб ці жаб’. Звязваюць з рус. норохтиться ’збірацца што-небудзь зрабіць, хацець, мець намер; храбрыцца, збіраючыся на якую-небудзь справу; спяшацца’, якое дакладна адпавядае літ. narstytis праставаць’, сюды ж польск. narościć ’апладняць (пра курэй)’, серб.-харв. naraščat se ’спарвацца (пра курэй)’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *norstь (гл. нораў), якое можна супаставіць з літ. norėtiхацець, прагнуць’ і з прасл. *погиъ (гл. нораў). Звязана чаргаваннем з *nerstь, гл. нераст (Фасмер, 3, 84). Параўн. таксама: Атрэмбскі, WSl, 10, 273–274; Варбат, ОЛА, 1975, 134–136; Шаўр, Slavia, 49, 208–214; SP, 25, 33–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)