Ламаццё ’ламота ў плячах’ (Шат.), рус. ломотьётупы. працяглы боль’. Бел.-рус. ізалекса. Ад ламотайпрасл. lomota. Да ламаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссаць, ссу, ссеш, ссе; ссём, ссяце́, ссуць; ссі; незак., што.

1. Уцягваць у рот губамі і языком (што-н. вадкае).

С. малако.

2. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі.

С. соску.

С. лапу.

С. палец.

3. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.).

|| наз. сса́нне, -я, н. (да 1—3 знач.); прым. сса́льны, -ая, -ае.

Ссальныя рухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пу́нка ’пятка яйца’ (воран., ЛА, 1), ’тупы канец яйца’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), запазычана з ліг. pūnė ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тупе́ць ‘станавіцца тупым, неўспрымальным’ (ТСБМ), ст.-бел. тупети ‘слабець’: на блисканѧ з грому ѡko людское тупѣе (ГСБМ). Гл. тупа, тупы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кассё, я́; мн. ко́ссі (з ліч. 2, 3, 4 кассі́), ко́ссяў; н.

Ручка ў касе ​2; касільна. [Васіль] уткнуў кассё ў мяккую зямлю, трымаючыся моцна рукой за тупы край касы, стаў мянташыць. Мележ. Ля коссяў на плячах прывязаны абмотаныя ў анучку адклёпаныя косы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пату́піць, патупі́ць ’апусціць уніз (вочы, галаву)’ (ТСБМ, бялын., Янк. Мат.). Рус. поту́пить (взор) ’тс’. Усх.-бел. — руская ізалекса. Да тупы́ (гл.); пату́піць — г. зн. ’нібы прытупіць погляд’ (Фасмер, 3, 346).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махлю́й ’дурнаваты’ (міёр., З нар. сл.), ’цюхця, павольны, няцямкі, тупы, неразумны’ (полац., А. Баханькоў). Відавочна, ад махла (гл.), якое ад махаць ’хлусіць са зменай семантыкі: ’хлус’ > ’ненармальны’ > ’дурны’. Гл. таксама махале́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тупілі́чыць ‘рэзаць’ (Юрч.). Экспрэсіўнае кантамінаванае ўтварэнне, гл. тупы, пілікаць. Сюды ж тупілі́чыцца ‘рэзаць, выразацца’, тупілі́чыньнік ‘той, хто рэжа няўмела або тупой прыладай’ (Юрч. СНЛ), тупілі́чанне ‘няўмелае рэзанне тупой прыладай’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́ш1 ’стары нож’, ’тупы, малапрыгодны прадмет’ (дзярж., Нар. сл.) — адназоўнікавае ўтварэнне з суф. -аёь. Да лом (гл.).

Ламаш2 ’лайдак’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.), чэш. lamać ’гультай’. Відавочна, балтызм (параўн. літ. lamažas ’неахайны’, lämazis ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тума́к1 ‘удар па патыліцы’ (Нас., Шат., Байк. і Некр.; брагін., Нар. словатв.), ‘моцны ўдар’ (в.-дзв., хойн., Шатал.), ‘удар кулаком’ (зах.-пал., Бел. дыял. 3, Растарг.), ‘кухталь’ (Некр. і Байк., Яўс., Юрч. Фраз. 2, Мат. Гом.), тума́ка ‘тс’: даў яму тумаку (Бел. літ. XIX ст.), тумакі́ ‘штуршкі, кухталі ў спіну ці ў бокі’ (Мядзв.). Укр. тума́к ‘штуршок, кухталь’, рус. тума́к ‘удар, штуршок кулаком’. Слова няяснага паходжання, асабліва з улікам тумак2 і тумак3. Фасмер (4, 119) не прымае прапанаваную Патабнём (РФВ, 4, 213) і Гараевым (380) версію пра сувязь з літ. stùmti (з s‑mobile) ‘штурхаць, біць, рухаць, замыкаць на засаўку’, а таксама з марыйск. tumak ‘дубіна’ (Маркаў, РФВ, 73, 102). Сувязь з укр. товкмачити ‘біць, калаціць, трэсці’ (ЕСУМ, 5, 674), а таксама з рус. токма́чить ‘біць, таўчы’ выглядае больш прывабнай (гл. такмачы). На базе фразеалагізма рус. дать по шапке ‘пабіць’ Арол (4, 116) збліжае з тат. tumag ‘шапка’.

Тума́к2 ‘дурань, недалёкі чалавек’ (Юрч. Фраз. 2), ‘някемлівы чалавек’ (Мат. Гом.), ‘дурань, цёмны неадукаваны чалавек’ (Яўс., ТС), ‘тупы, неразвіты чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), ‘дурань, тупіца’ (Рэг. сл. Віц.), ‘недарэка’ (Руб.), ‘тупы, абмежаваны чалавек’ (Юрч. Вытв.), тумачо́к, тумачо́чак ‘дурань, недалёкі чалавек’ (Юрч. СНЛ). Параўноўваюць з рус. разан. тумата́ ‘слепата, цемната’ і далей праз апошняе значэнне да ‘неразвітасць, неадукаванасць, дурасць’, што не выключае сувязі з марыйск. тума́к ‘дубіна’ (Жураўлёў, Язык и миф, 120). Грунтуючыся на рэканструкцыі рус. дыял. тума́ ‘лухта, глупства, дзіва’ (Даль), укр. тума́ ‘хмуры, маўклівы чалавек’, як *top‑maтупы розум, тупы чалавек’ < *topiti ‘рабіць тупым’, Ліўканен (Отглаг. сущ., 169) мяркуе пра зыходнае значэнне ‘тупы розум’. Сюды ж таксама славен. túmpastтупы, недалёкі’ (Сной₂, 791), якое выводзіцца са славен. tȍp < прасл. *tǫ̑pътупы, неразумны, абмежаваны’.

Тума́к3 ‘помесь зайца-беляка з зайцам-русаком’ (ТСБМ), ‘фарбаванае футра зайца’ (там жа), ‘звярок, пушыстую шкуру якога вырабляюць на каўняры’ (Нас.). Укр., рус. тума́ ‘метыс, напаўрускі-напаўтатарын, паўукраінец-паўтурак’, укр. тума́ ‘жывёла змешанай пароды’, тум ‘свойская жывёла палепшанай пароды’, тума́к ‘помесь беляка і русака’, ‘фарбаванае футра зайца’, ‘куніца лясная, Martes martes L.’, рус. тумак ‘метыс’, ‘падфарбаванае футра зайца’, ‘сібірскі тхор’, польск. tumak ‘куніца’, tumaki ‘футра з куніцы’ (запазычаны праз рус. мову). Запазычанне з цюркскіх моў, параўн. тат. тӯма ‘прыплод’, ‘нашчадак’, канцавое ‑к мяркуецца з цюрк. tuma‑g у якасці памяншальнага суфікса, гл. Анікім 565; іншыя меркаванні ў Фасмер, 4, 119; ЕСУМ, 5, 674; Шыпава, Сл. тюрк., 333–334; Дабрадомаў, Этимология–1970, 103–115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)