По́начы ’ноччу, уночы’ (ТСБМ, Касп.), ’апоўначы, сярод ночы’ (Сл. ПЗБ), по́начы ’тс’ (ТС), ’цёмна’ (Клім., Жыв. НС), по́вночы ’тс’ (Жыв. НС). Укр. по́ночі ’цёмна’, ’у цемры’. Ад *па пачы ’ўначы’, з далейшым развіццём семантыкі да ’цёмна’, дзе па/по мае значэнне ’пры’, параўн. по́дню ’ў дзённы час’, г. зн. ’пры дзённым святле’ (Варл.). Цікавую паралель уяўляе серб. дыял. по̏ноћи ’ноччу’, паводле якога ўтворана по̏дне(в)и ’днём’ (Мілеціч, СДЗб, 9, 434); параўн., аднак, по́ноћсярэдзіна ночы’, што адпавядае прасл. *polъnoktь (гл. поўнач), на думку Вукавіча (ЈФ, 17, 77) — другаснае, утворанае ад поноћи. Да ноч (гл.), параўн. яшчэ *паначота (гл.). Інакш Цыхун (Загароддзе–2, 112), за зыходную прымае форму з паў- (пов‑): по́внучэ на улыцэ, першапачаткова ’поўнач, сярэдзіна ночы’, з якога развілося значэнне ’цёмна’, чаму пярэчыць ЕСУМ (4, 470): укр. по́вночі з по́ночі пад уплывам пі́внічсярэдзіна ночы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ндзіць ’паліць у печы’ (Сцяшк. Сл.). Відавочна, звязана з каш. kuundälСярэдзіна вогнішча для выпальвання вугалю; месца, куды ўводзіцца агонь’. Ці не з с.-в.-ням. zünden ’запальваць агонь’? Субстытуцыя »ям. 2, як kt патрабуе тлумачэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́цер ’конь, кабан напаўпакладаны або з прыроднай анамаліяй’ (ТС). Відаць, утворана шляхам адваротнай дэрывацыі з нутрэц ’тс’; менш верагодна захаванне першаснай формы, суадноснай, напр:, са славен. noter ’унутр’, рус. ну́терьсярэдзіна, вантробы’ і пад. Гл. нутро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пато́ля, ‑і, ж.

1. Спачувальныя адносіны да слабейшых; спагада. Злосць.. вяла проста туды, дзе можна было прыткнуцца да другога, надзейнага чалавека, знайсці нейкую апору, нейкую патолю. Мележ.

2. Патуранне, патаканне. [Бацька:] — Ты будзеш яшчэ даваць яму [сыну] патолю!.. Баранавых.

3. Задаволенасць, супакоенасць. Чакала [Галя] ўвесь канец лета, усю восень, і от ужо сярэдзіна зімы, але ні час, нішто не неслі ёй патолі. Сабаленка. Не прынесла, аднак, патолі паэту і тое, «што прайшло, мінула». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буйстра́ ’быстрыня; месца хуткага цячэння ў рацэ’ (Яшкін). Бясспрэчна, з *быстра́. Параўн. рус. дыял. (калуж.) быстра́сярэдзіна цячэння ракі’. У бел. слове фанетычная дыялектная змена (ы > у пасля губных) і, мабыць, уплыў слова буй‑ны. Параўн. яшчэ быйстра́ ’паласа хуткага цячэння ў рацэ’ (Яшкін).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сток ‘спад, сцёк’ (Ласт., Бяльк.; беласт., Сл. ПЗБ), ‘месца, дзе сходзяцца канцы (вобада, абруча і інш.)’ (ТС), сто́кі ‘крыж, сярэдзіна, паясніца’, ‘падстаўка пад вулей’, ‘сутокі’ (Сцяшк. Сл.), сто́чкі ‘сутокі’ (Жд. 3). Укр. стік, сток ‘сутокі’, рус. сток, сто́ки ‘тс’, польск. stok ‘сутокі, скат, сцёк, ручай’. Да цячы, ток (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Інвэ́нцыя, інвэ́ньція ’імкненне што-н. зрабіць, звычайна дрэннае’ (Бяльк.). Ст.-бел. инвенция ’знаходлівасць, вынаходлівасць’ (сярэдзіна XVII ст.) запазычана са ст.-польск. inwenсуja, якое з лац. inventio (Булыка, Лекс. запазыч., 131). У рускай инвенция з 1705 г. таксама праз польскае пасрэдніцтва (Біржакова, Очерки, 363; Фасмер, 2, 130). Семантычныя змены на беларускай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залаты́, -а́я, -о́е.

1. гл. золата.

2. у знач. наз. залаты́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Манета з золата, чырвонец.

3. Колеру золата, бліскуча-жоўты.

Залатыя валасы.

Залатая восень.

4. перан. Шчаслівы, радасны.

З. час.

З. век.

5. перан. Цудоўны, выдатны.

З. чалавек.

Залатыя рукі (умелыя).

6. перан. Дарагі, любімы.

Залатыя мае дзеткі.

Залатое сячэнне (спец.) — гарманічная прапорцыя, у якой адна частка адносіцца да другой, як усё цэлае да першай часткі.

Залатая моладзь — пра моладзь з забяспечаных слаёў грамадства, якая вядзе марнатраўнае жыццё.

Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі, смелых рашэнняў.

Залатое вяселле (разм.) — пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця.

Залатое дно — пра невычэрпную крыніцу багацця, даходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ава́тсярэдзіна дня, самая гарачыня летам, калі кароў на пашы кусаюць авадні’ (Янук.) да авад. Цікава параўнаць з вад у тым жа значэнні (гл.), тым больш, што паралельна да авадзень маем таксама вадзень. Тое, што абат і (а)вад непасрэдна звязаны з назвай авада, авадня, даказваецца параўнаннем рус. бзык ’шаленства жывёлы ад моцнай спякоты і аваднёў і ’авадзень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Журна́л ’кніга запісаў’, у пачатку XX ст. таксама ’часопіс’ (Гіст. лекс., 264). Рус. журна́л першапачаткова (пачатак XVIII ст.) ’дзённік, кніга дзённых запісаў’, потым (сярэдзіна XVIII ст.) ’літаратурнае выданне’ (Біржакова, Очерки, 167). Франц. journal ’дзённы запіс’, з XVII ст. ’выданне’, Блох-Вартбург, 347). Слова пашыралася ў большасці еўрап., у тым ліку слав. моў. У бел. з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)