*Інвэ́нцыя, інвэ́ньція ’імкненне што-н. зрабіць, звычайна дрэннае’ (Бяльк.). Ст.-бел.инвенция ’знаходлівасць, вынаходлівасць’ (сярэдзіна XVII ст.) запазычана са ст.-польск.inwenсуja, якое з лац.inventio (Булыка, Лекс. запазыч., 131). У рускай инвенция з 1705 г. таксама праз польскае пасрэдніцтва (Біржакова, Очерки, 363; Фасмер, 2, 130). Семантычныя змены на беларускай глебе.