Туск ‘выпат, пот’ (пін., Нар. лекс.), ‘пот, вільгаць’: гарачка, аж туск з его іде (Альп.). Няясна. Найбольш блізкім фармальна і семантычна з’яўляецца серб.-харв. ту̀ска ‘вытапкі, выжаркі’, якое Скок (3, 507) выводзіць з trȕska ‘шлак, нагар’, параўн. таксама рус. бранск. туска́ ‘невялікая, малая колькасць’ (СРНГ). Далёкія семантычна рус. дыял. туск ‘змрок, бяльмо’ < прасл. *tǫskъ (Страхаў, Palaeoslavica, 22, 1, 224), ту́ски ‘вочы’, як здаецца, з’яўляюцца выпадковымі супадзеннямі. Гл. таксама рус. туск ‘туман, цемната’, гл. Фасмер, 4, 126 (з няпэўнай этымалогіяй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валы́ніць ’зацягваць, адкладваць якую-небудзь справу’ (Бір. Дзярж.). Ад назоўніка валынка2 ’валакіта, цяганіна’ (гл.). Рус. волынить, укр. волинити. Можна меркаваць, што семантычна падтрымліваецца сувяззю з вол — маруднай жывёлінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фразеалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фразеалогіі. Фразеалагічныя даследаванні.

2. Які з’яўляецца фразеалагізмам. Фразеалагічны зварот. // Які змяшчае ў сабе фразеалагізмы. Фразеалагічны слоўнік.

•••

Фразеалагічныя адзінствы — устойлівыя звароты, цэласнае значэнне якіх у пэўнай ступені матывавана асобнымі значэннямі слоў, што ўваходзяць у склад такіх зваротаў, напрыклад: «першы блін комам», «трымаць камень за пазухай».

Фразеалагічныя выразы — устойлівыя, семантычна непераасэнсаваныя звароты, якія складаюцца цалкам з слоў са свабоднымі значэннямі; да іх адносяцца прыказкі, прымаўкі, выслоўі, крылатыя словы, а таксама ўстойлівыя словазлучэнні намінатыўнага характару, напрыклад: «прыхільнікі міру», «сацыялістычнае спаборніцтва».

Фразеалагічныя зрашчэнні гл. зрашчэнне.

Фразеалагічныя спалучэнні — устойлівыя звароты, у склад якіх уваходзяць словы як з фразеалагічна звязаным, так і з свабодным значэннямі, пры гэтым цэласнае значэнне такіх спалучэнняў вынікае са значэння асобных слоў, напрыклад: «закляты вораг», «расквасіць нос».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Азыза́ць (БРС, Бір., Касп., Шат.), азызнуць (КЭС), азызлы ’апухлы’ (Шат., КЭС), азызнівець ’апухнуць’ (Бір. дыс.) да аслізлы (гл.) ’гладкі? Семантычна параўн. гладкі ў значэнні тлусты’ і гладкі ў значэнні ’аслізлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукав́аць ’ствараць гукі, падобныя на «ку‑ку»’ (ТСБМ, Нас.). Гукапераймальнае. Параўн. укр. кукувати, рус. куковать, польск. kukować, в.-луж. kukować ’тс’. Балтыйскія паралелі (літ. kaũkti ’быць’) далёкія семантычна і марфалагічна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пецярэ́ня ’мянушка каровы, якая нарадзілася ў пятніцу’ (лаг., Сл. ПЗБ; Варл.). Семантычна звязана з пяць, пяты дзень ’пятніца’, паводле мадэлі аўтарэня (гл.); суфіксацыя, магчыма, пад балтыйскім уплывам (Лекс. балтызмы, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́залка ’паглыбленне (равок) паміж загонамі пры ворыве ў роскідку’ (слуц., Лекс. і грам., 15). З ро́звалка, якое з раз- і валі́ць (гл.). Семантычна ро́звалка — тое ж, што і ро́скідка (гл. роскід).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́тнік ’расходнік, Sedum L.’ (Кіс.). Семантычна непразрыстае слова (Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 28), параўн. іншыя назвы адцытнік, сыць; магчыма, да сыты, параўн. накосіла сытніку кобану (ПСл), або да сытны ’тлусты’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́свіца ’збанок’ (Янк. 1). Утворана ад ву́сце (устье > *устьица > *уствица) або ад вуста́; параўн. ст.-чэш. ústicě ’шкляная пасудзіна’ (Махэк₂, 671, ад ústa), параўн. таксама семантычна падобныя ўтварэнні тыпу гарла́ч і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́бус ’неразумны чалавек’ (трак., Сл. паўн.-зах.). Семантычна стаіць бліжэй да каш. labas ’прыдуркаваты, нехлямяжны, гультаявалі’, якое запазычана з н.-ням. laps ’дурны’, прус. labas, labasch ’бадзяга’, lebas ’гультай’ (Слаўскі, 5, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)