засвяці́ць 1, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак., што.

1. Запаліць што‑н. для асвятлення. Стэпа знайшла запалкі, засвяціла агонь. Гартны.

2. Сапсаваць прамянямі святла (пра святлоадчувальную плёнку, паперу і пад.).

засвяці́ць 2, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.

Пачаць свяціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свіце́цца, свіці́цца ‘прасвечвацца’, ‘быць чуць бачным’ (Гарэц., Касп., Шат., Стан., Сл. ПЗБ, ТС): голэ це́ла сьвіці́цца (Сл. нар. фраз.). Магчыма, з свяці́цца ‘тс’ (гл. свяці́ць): страха свяці́лася (Сл. ПЗБ) у выніку прыпадабнення да наступнага складу, аднак не выключаны ўплыў літ. svitéti ‘ззяць, свяціць’, параўн. світы́й ‘шчаслівы, радасны’, якое выводзяць з літ. дыял. šviñtas ‘святы’ (Сл. ПЗБ, 4, 399).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Міхце́ць, драг. мыхті́ты ’стракацець, пералівацца (аб колеры)’ (Клім.), ’свяціць няроўным бляскам’ (в.-дзв., шальч., Сл. ПЗБ). Да мігаце́ць, міга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́хнуць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; тух, ту́хла; незак.

1. Пераставаць гарэць, свяціць; гаснуць.

Агонь тухне.

Свечка тухне.

2. перан. Слабець, памяншацца.

Надзея тухне.

|| зак. пату́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; пату́х, -хла, ату́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; ату́х, -хла і сту́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; стух, -хла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць ружовым, ружавейшым. Шчокі дзяўчыны паружавелі ад хвалявання, і гэта прыдавала ёй асаблівую прываблівасць. Колас. У цёмным небе зорка праляціць, Паружавее неба на Усходзе, І сонца будзе кожны дзень свяціць І ўпершыню для некага ўзыходзіць. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які перастаў гарэць, свяціць. Патухлая лямпа. Патухлая зорка. □ Гугновіч увесь час хадзіў за сталом, трымаючы патухлую люльку ў руцэ. Пестрак. // Які перастаў дзейнічаць, функцыяніраваць.

2. перан. Цьмяны, без жыцця (пра вочы, погляд). Бародка сядзеў пануры, маўклівы, змораны на выгляд, з патухлымі вачамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Світа́нне ‘світанак; золак (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Сл. ПЗБ). сьвіта́ньня ‘тс’ (Бяльк.), ст.-бел. свитане: зпоранку на свитаню (XVII ст.; Карскі 2-3, 433), параўн. славен. svitanje ‘тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад світа́ць ‘днець’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), што да прасл. *svitati, параўн укр. світа́ти, свита́ти ‘світаць, слаба свяціцца’, польск. świtać ‘світаць’, чэш. svítati ‘тс’, в.-луж. switać, н -луж. switaś ‘тс’, харв. svȉtati, славен. svítati ‘тс’, ст.-слав. свитати ‘світаць, днець’. Праславянскі дзеяслоў выводзіцца як шматкратны з прасл. *svьtětiсвяціць’ (гл. свяціць) і мае паралелі ў літ. švitéti ‘ззяць, свяціць’ < і.-е. *kʼu̯ei̯t‑ ‘свяціцца, светлы, белы’, параўн. гоц. hweits ‘белы’, нарв. kvit, дац. hvid, ст.-англ. hwít, англ. white, ст.-в.-ням. (h)wïz, ням. weiss ‘белы’ (Глухак, 600; Бязлай, 3, 352; Сной₂, 716). Сюды ж світа́льна зорка ‘заранка’ (гродз., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саромецца, бянтэжыцца, канфузіцца; стыдацца (абл.); чырванець (перан.) □ свяціць вачамі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Прасве́т ’светлая паласа на неасветленым’, ’прамежак, свабодная прастора паміж блізкімі прадметамі’ (ТСБМ, Нас.), ’праём акна’ (ТСБМ, Шушк.). Рус. просве́т, укр. просві́ток, польск. przeswit, чэш. průsvit. Нульсуфіксальны дэрыват ад прасвяціць < свяціць. Сюды ж прасве́тны ’празрысты’ (ашм., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасве́та ’асвета’ (Др.-Падб.). Запазычанне з укр. просві́та ’тс’, якое, верагодна, з просвіща́ти ’рабіць каго-небудзь асвечаным’, што, у сваю чаргу, паходзіць са ст.-слав. просвѣштати ’асвятляць; асвячаць’ ад про‑ і свѣтитисвяціць’ (ЕСУМ, 4, 601).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)