свяці́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. свячу́ све́цім
2-я ас. све́ціш све́ціце
3-я ас. све́ціць све́цяць
Прошлы час
м. свяці́ў свяці́лі
ж. свяці́ла
н. свяці́ла
Загадны лад
2-я ас. свяці́ свяці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час све́цячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

свяці́ць², свячу́, све́ціш, све́ціць; незак., каго-што.

Выконваць над кім-н., чым-н. царкоўны абрад асвячэння.

С. ваду.

С. хату.

|| зак. асвяці́ць, асвячу́, асве́ціш, асве́ціць; асвячо́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свяці́ць¹, свячу́, све́ціш, све́ціць; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выпраменьваць святло.

Цэлы дзень свеціць сонца.

Свеціць, ды не грэе (загадка).

2. Накіроўваць святло так, каб каму-н. было ўсё відаць.

С. ліхтарыкам.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Быць азораным радасцю, шчасцем і пад. (разм.).

Вочы свяцілі радасцю.

|| зак. пасвяці́ць, -свячу́, -све́ціш, -све́ціць (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свяці́ць I несов.

1. свети́ть;

ме́сяц свяці́ў у акно́ — луна́ свети́ла в окно́;

ён мне ~ці́ў запа́лкамі — он мне свети́л спи́чками;

2. (виднеться) свети́ться;

у во́кнах све́цяць агні́ — в о́кнах све́тятся огни́;

3. (воспринимать зрением) ви́деть;

паку́ль во́чы све́цяць — пока́ глаза́ ви́дят;

с. го́лым це́лам — ходи́ть в лохмо́тьях;

с. вача́мі — горе́ть от (со) сты́да, хло́пать глаза́ми

свяці́ць II несов., церк. святи́ть;

с. ваду́ — святи́ть во́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свяці́ць 1, свячу, свеціш, свеціць; незак.

1. Выпраменьваць святло ў прастору. Некалькі дзён быў дождж, а сёння свеціць сонца. Брыль. Спі, маленькі мой сыночак! Вочкам не міргні: Свеціць месяца кружочак, Ты ж аб долі спі. Купала. Па небе плыў, амаль што бег месяц, была ноч, свяцілі то тут, то там, прарэзаўшыся праз рэдкія хмары, зоры. Сачанка. Грукала цяпер ужо цішэй і недзе збоку, далёка за Лонвай. Толькі маланкі свяцілі і свяцілі, ад іх рабілася цямней і на дарозе, і ў полі. Пташнікаў. // Накіроўваць святло асвятляльнага прыбора ці іншай крыніцы святла ў які‑н. бок. Убачыўшы Курловіча,.. [Дзям’ян] працягнуў з падкрэсленай пашанай: «А-а-а!» — і стаў, ідучы, старанна свяціць яму пад ногі. Дуброўскі. Архіп Паўлавіч дастаў ліхтарык і доўга свяціў ім. Шашкоў. // перан.; каму. Прыносіць радасць, шчасце, здавальненне. Я помню толькі ясныя раніцы, ясныя дні і вечары, бо Ганіна каханне свяціла мне, як само сонца. Чарнышэвіч. Жыў чалавек на свеце, Якому лёсам суджана было Сказаць, Што шчасце толькі смелым свеціць, Што толькі ў рэвалюцыі святло... Свірка.

2. Ззяць, адбіваючы святло, прамені. На гімнасцёрцы ветэрана свяцілі медалі. // Вылучацца сярод іншых прадметаў сваім светлым колерам, быць бачным, віднецца (пра што‑н. светлае). Белымі прамавугольнымі плямамі свяціла падлога. Гэта сталяр уставіў на месца праламаных дошак новыя. Нядзведскі. Меншы [хлопец] быў у вялікай чорнай кепцы — пасунулася аж на вочы; з’ехалі штаны, і на спіне свяціла голае цела — вузкай белай палоскай. Пташнікаў. // Выглядаць, быць старым, трухлявым і пад. (пра дзіравае адзенне, збудаванне і пад.). Пакрыўленае гуменца свяціла прарэхамі ў страсе. Пестрак.

3. перан. Іскрыцца святлом радасці (пра вочы); быць азораным унутраным святлом (пра твар). Ты ж, як праходзіш знаёмаю сцежкай, свеціш сустрэчным гарэзнай усмешкай. А. Вольскі. Аб шчасці марыцца, калі Нязгасным бляскам вочы свецяць... Тарас.

4. Траціць здольнасць бачыць; слепнуць (пра вочы). [Дзед:] Вочы дрэнна ўжо свецяць, Пачытай ты мне, голубе. Гілевіч. Ледзь не грудзьмі ўзлёгшы на руль, выехаў [каваль] з гаража, узяўся на дарогу і тут адчуў, што і рукі млеюць, і вочы слаба свецяць. Кулакоўскі.

5. перан. Заставацца неўміручым, вечным. Але песня не памерла, яна свяціла і будзе свяціць праз вякі, бо толькі ў ёй ідэал народнага шчасця. Навуменка. Памяць пра Коласа... Гэта яго кнігі, якія будуць свяціць вечна. «ЛіМ».

•••

Свяціць вачыма — аказацца ў няёмкім становішчы, знаходзіцца ў стане разгубленасці.

Свяціць голым целам — быць апранутым у падраную вопратку, бедна.

свяці́ць 2, свячу, свеціш, свеціць; незак., каго-што.

Выконваць над кім‑, чым‑н. царкоўны абрад асвячэння; асвячаць. Свяціць ваду. Свяціць хлеб. □ З самае раніцы ў царкву, што стаяла за мястэчкам, ішлі людзі свяціць вярбу. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свяці́цьII царк. wihen vt; inweihen vt, insegnen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

свяці́цьI

1. luchten vi, schinen* vi;

2. (каму-н.) j-m luchten, j-m das Licht hlten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Свяці́ць ‘выпраменьваць святло; ззяць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.). Укр. світи́ти, рус. свети́ть, стараж.-рус., ст.-слав. свѣтити, польск. świecić, в.-луж. swecić, н.-луж. swesiś, чэш. svítiti, славац. svietiť, серб.-харв. svétiti, славен. světili, балг. све́тя ‘тс’. Прасл. *světitiсвяціць’. Роднасныя літ. švaitýti, švaitaũсвяціць’, ст.-інд. 3 а. адз. л. aş́vait ‘заблішчаў’; гл. Траўтман, 310; Фасмер, 3, 575. Сной₁ (623) узводзіць да і.-е. базы *ku̯ei̯t‑ ‘свяціцца; светлы, белы’. Іншая ступень чаргавання ў світаць, свіцецца (гл.). Аддзеяслоўныя ўтварэнні свяці́ла ‘светач для лучыны’ (гарад., Нар. лекс.), свеце́льнік ‘прыстасаванне для асвятлення хаты лучынай’ (ТС), якому адпавядаюць ст.-польск. świetelnik ‘падсвечнік’, серб. дыял. светелник ‘металічная падстаўка для лучыны пры асвятленні хаты’ (СДЗб, 29, 525) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасвяці́ць¹ гл. свяціць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свети́ть несов. свяці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)