махро́вый в разн. знач. махро́вы;

махро́вый пио́н махро́вая піво́ня;

махро́вое полоте́нце махро́вы ручні́к;

махро́вый реакционе́р презр. махро́вы рэакцыяне́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шыўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вышываць — вышыць; вышыванне (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑вак. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выстаўцы народнай творчасці шырока прадстаўлена вышыўка.

3. Тое, што вышыта або вышываецца. Ручнік з вышыўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скара́ч, ‑а, м.

Абл. Ручнік з доўгімі махрамі. Бярэ дзед скарач, канцы ў вадзе мочыць, выкручвае, прылаўчаецца ямчэй па мухах секануць. Колас. — Змоўкні кажу! — уз’елася маці і, схапіўшы скарач, хвасянула .. па плячах. Крапіва. [Маці] борздзенька выцерла скарачом лаву каля стала. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуўршнікручнік’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, кантамінацыя выціра́льнік і рушні́к (з метатэзай уршні́к) з ы > у ў «моцна лабіялізаванай» пазіцыі (паміж в і у).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́шва ’карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць у настольнік, ручнік’ (ТСБМ, Інстр. 1, Сл. Брэс.), ’навалачка’ (брэсц., Нар. лекс.), про́шыўка ’тс’ (Сл. Брэс.). Рус. про́шва, про́шивка ’аблямоўка, палоска іншага колеру (у тым ліку карункавая або вышываная), якія ўшываюцца ў адзежу, настольнік, ручнік і да т. п.’, укр. про́шивка ’каўнер жаночай кашулі’. Дэрыват ад прашы́ць з суф. ‑ва (адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34) і прашыва́ць з суф. ‑ка, гл. шыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́шва, ‑ы, ж.

Карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць у настольнік, ручнік і пад. [Дзяўчына] пачала расціраць ружаватую пляму, якую пакінула прошва на яе шчацэ. Стаховіч. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы і або вышывала, або пляла з нітак прошвы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рахма́чручнік, у якім носяць палудзень на поле, махрач’ (Бяльк.), рахманы́ ’канцы асновы, якія адразаюцца пасля датыкання кроснаў; трапкач’ (чач., Жыв. сл.; ЛА, 4). Відавочна, вынік перастаноўкі гукаў у махрач, махрачы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак.

1. каго-што. Абгарнуць, абкруціць чым-н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад.

А. хворую нагу.

А. яблыню на зіму.

2. Звязаць, каб змацаваць што-н.

3. што. Зрабіць надвязку па краях чаго-н.

А. каўнерык каляровай ніткай.

А. ручнік карункамі.

|| незак. абвя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абвяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся (да 1 знач.); незак. абвя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. абвя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. і абвя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухе́нькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Памянш.-ласк. да сухі. Сухенькія дровы. Сухенькія грыбы. Сухенькая скарынка. Сухенькі ручнік. □ Будынкі пана Чарнецкага вельмі сухенькія. Гараць, як запалкі. Бядуля. Сухенькая, тоненькая, як былінка,.. была гэтая бабулька! Чарнышэвіч. Цётка падсоўвае мне масла, тварог, а сама ўважліва разглядае мяне, і яе сухенькі, зморшчаны твар поўны добразычлівасці. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскара́ч ’кусок палатна з махрамі, ручнік для нашэння гаршчкоў (з ежай) у поле’ (Гарэц., Касп.), рыскыра́ч ’тс’ (талач., Шатал.; дубр., Нар. словатв.), раскара́ч, ръскъра́ч ’трапкач, прыстасаванне з канцоў недатканага палатна, у якое ўвязвалі пасуду з ядой’ (кругл., дубр., горац., ЛА, 5), раскара́чручнік (для посуду)’ (кругл., ЛА, 4; Стан.). Дээтымалагізацыя ў выніку сцяжэння падвойнага зычнага на стыку прыстаўкі і кораня ў зыходным прэфіксальным утварэнні рас‑скара́ч, гл. скарач. Можна дапусціць кантамінацыю славянскай (тыпу раскара́ка, гл.) і балтыйскай па паходжанні лексем аналагічна да раскярэ́ша, гл. (раскарака, керайша, параўн. Непакупны, Связи, 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)