сухенькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Памянш.-ласк. да сухі. Сухенькія дровы. Сухенькія грыбы. Сухенькая скарынка. Сухенькі ручнік. ▪ Будынкі пана Чарнецкага вельмі сухенькія. Гараць, як запалкі. Бядуля. Сухенькая, тоненькая, як былінка,.. была гэтая бабулька! Чарнышэвіч. Цётка падсоўвае мне масла, тварог, а сама ўважліва разглядае мяне, і яе сухенькі, зморшчаны твар поўны добразычлівасці. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)