Карце́ць ’карцець, хацецца’ (Нас., Касп., Бяльк., Шат.), ’трывожыць, непакоіць’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ, Юрч., Янк. 1), ’згараць ад нецярплівасці штосьці зрабіць’ (Гарэц.), укр. кортить кого ’карціць зрабіць што-небудзь, падмывае зрабіць што-небудзь’, рус. кортеть ’карцець, адчуваць боль’. Апошняе значэнне можа быць крытэрыем для рэканструкцыі семантыкі праславянскага слова. Да яго добра пасуе серб.-харв. кр̀тити ’мучыць’, параўн. семантыку ў выразе тыпу «пакутлівае жаданне» або «знемагаць, чакаючы што-небудзь». Балтыйскія паралелі да прасл. kъrtiti (параўн. яшчэ балг. къртя ’ламаць, біць’, рус.-ц.-слав. чрьстирубіць’): літ. kir̃stiрубіць’, лат. cirst (Слаўскі, 2, 71–72). Гл. таксама кароткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́бка 1, ‑і, ДМ рубцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рубіць ​2.

ру́бка 2, ‑і, ДМ рубцы; Р мн. рубак; ж.

1. Надбудоўка на верхняй палубе судна, дзе знаходзяцца пасты кіравання суднам. І ўжо капітаны сапраўднага флоту У рубках стаялі, гатовыя ў рэйс. Калачынскі.

2. Кабіна ў дырыжаблі, дзе знаходзіцца камандзір і размешчаны прылады кіравання.

[Ад гал. roef — каюта.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руба́цца ’біцца сякерай’ (ТС), руба́ць ’сячы, цяць’ (Ласт.). Укр. руба́ти, руба́тися ’сячы, сячыся, рубацца’, польск. rąbać ’сячы’, чэш. rubati, славац. rubať ’сячы’. З прасл. *rǫbati () з тым жа коранем *rǫb‑, што і ў руб, рубіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Істру́б ’зруб’ (Нас., Касп., Юрч., Мат. Гом.; Растаргуеў, Бранск.), изрубъ (Шн., 2, 382). У рускіх гаворках з тым жа значэннем истру́б, изру́б, исру́б. У рускай пісьменнасці иструбъ ’зруб’ адзначана з XVII ст. Варыянт з устаўным ‑т‑ і пратэтычным і‑. Гл. зруб, рубіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́руб ’участак, дзе высечаны лес’ (Мат. Гом., Інстр. II); ’зруб’ (Мат. Гом.); ’вышыня зруба ад падлогі да столі’ (Інстр. II). Рус. дыял. вы́руб ’паляна з карчамі і кустамі; від плоту; дзеянне па дзеяслову вырубіць’, польск. wyrąb, в.-луж. wurub. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырубіць < рубіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падрадзі́цца, ‑раджуся, ‑радзішся, ‑радзіцца; зак., з інф.

1. Наняцца, абавязаўшыся выканаць што‑н. на пэўных умовах. [Герасім Іванавіч:] — Прыходзіць неяк ранічкаю Ахрэм да мяне і кажа: давай, Гараська, падрадзімся настаўніку хату рубіць. Карамазаў.

2. Даць згоду зрабіць што‑н., узяцца зрабіць якую‑н. работу каму‑н. З вучнямі пятага і шостага класаў [Ніна] яшчэ хадзіла на калгасны ячмень [свірэпу] рваць. Сама падрадзілася. Лобан. Кукарэка, ахвотны да размовы, падрадзіўся ісці і паказаць дом старшыні. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́курстаць ’выселіць, выгнаць’ (КЭС, лаг.). Польск. уст. з Літвы kurstać ’будзіць, абуджаць, падганяць’. Запазычанне з літ. (pa)kìrsti ’абуджацца, адкрываць вочы (пасля сну)’, якое звязана абляутам з kar̃das ’паўторны гук’, kardìntis ’станавіцца прыметным’, апошнія словы ў сваю чаргу звязаны з kir̃sti ’біць, удараць, рубіць’ (параўн. слав. čersti ’рэзаць’) (гл. Фрэнкель, 258 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́піца ’хваставая частка пазваночніка ў жывёлін’ (ТСБМ). Укр. рі́пица ’тс’, рус. реп́ица ’тс’, польск. rząp ’хвасцец’, в.-луж. rjap ’хрыбет’, славен. rep ’хвост’, серб. і харв. ре̑п ’тс’. Прасл. *rępъ/*rępь азначала, напэўна, кароткі хвост, абрубак хваста, сам хвост як працяг хрыбта. Магчыма, роднаснае прасл. *rǫbitiрубіць’ і ням. Rumpf ’тулава’ (Трубачоў, Этимология–1964, 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

будаваць; ставіць, стаўляць (разм.); узводзіць, узносіць / з бярвення: рубіць / з цэглы ці з камення: мураваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Про́лубка, пралу́бка ’палонка’ (Нас.; Нік. Очерки; Гарэц.; Касп.; Бяльк.; паўн.-усх., КЭС; ашм., Стан.), про́луб, пролу́б(к)а, пралы́бка ’тс’ (Сл. ПЗБ), рус. про́лубь, пролу́бка ’тс’; укр. про́луб ’тс’, польск. дыял. przełąbka ’тс’, славац. prieluba ’палонка; засек’. Лічыцца другасным да адпаведных форм з *rǫbati і *rǫbitiрубіць’ (гл. прарубка); л (ł, l) у выніку дыстантнай асіміляцыі да р (r) у прэфіксе *pro‑, *prě (гл. пра-). Гл. Борысь, Зб. Ліміту, 194; Фасмер, 3, 377.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)