Ро́спускі ’мажары’ (Бяльк.), ’драбіны, сані без кузава вазіць бярвенне і дошкі’ (Касп.), ’падсанкі’ (добр., ЛА, 2), ’развалкі’ (Мат. Гом.), ’воз, калёсы для вывазкі лесу’ (Ян.), рус. дыял. ро́спуска, роспускі ’воз’, ’развалы’, ’верхняя частка саней’, ’воз для перавозу леса’. Усходнебеларуска-паўночнаруская ізалекса. Да распуска́ць, ад раз‑/рас‑ і пускаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распуска́нне ср.

1. распуска́ние;

2. распуска́ние, растворе́ние;

3. раста́пливание;

4. расправле́ние;

5. разжа́тие;

6. развора́шивание, разбра́сывание;

7. развя́зывание;

8. распуска́ние;

1-8 см. распуска́ць1, 3-9

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пурга́ ’завіруха, мяцеліца’ (ТСБМ; ЛА, 1; Бяльк.; ТС). З рус. пурга́ ’тс’, што выводзяць з карэл. purgo ’тс’, фін. purku ’тс’, параўн. ханты purke ’дым’ (Фасмер, 3, 408), фін. purkaa ’выліваць; разбіраць; распускаць (напр., косы)’ і пад. (Чарных, 2, 84). Далейшыя збліжэнні гл. Анікін, 458 (з уральск. purkl ’мяцеліца’, ст.-цюрк. bor ’бура’ і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́зі ’нюні’, пызя ’плакса’ (Клім.), параўн. пЫ (пізікі) пускаць ’плакаць; распускаць нюні’ (ТС). Першаснае значэнне, хутчэй за ўсё, ’надутыя губы, пакрыўджаны выраз твару’, што дазваляе звязаць слова з пы́згры ’мыса’ (гл.), польск. pyzaty (гл. пызы). Параўн. пыса, пыца (гл.). Да гукапераймання пиги (перадае плач) адносіць укр. пюі ’румзанне’. ЕСУМ (4, 367), параўн. пігутка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распаўсюджваць, шырыць, пашыраць, пускаць, распускаць, сеяць, разводзіць, разносіць, папулярызаваць, прапагандаваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Трашы́ць ‘патрашыць (напр., рыбу)’ (Мат. Гом., Жд. 2, Янк. 1). Малаверагодна выводзіць з прасл. *trošiti ‘ўжываць, рабіць прыгодным для спажывання’, параўн. серб. тро̀шити ‘крышыць, раздрабняць’, ‘размінаць, таўчы’, балг. тро́ша ‘крышыць, рэзаць на кавалкі’, макед. троши ‘тс’, ст.-слав. трошити ‘рассейваць, раздрабняць’, ‘траціць, распускаць’, што ўзыходзяць да *troxa (Сной₂, 785; Скок, 3, 507; Фасмер, 3, 346), гл. трохі. Зыходзячы з семантыкі ‘вымаць вантробы, чысціць’, больш верагодна з патрашыць шляхам адсячэння пачатковага складу, успрынятага як прыстаўка дзеяслова закончанага трывання, гл. патрахі, потрахі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спуск1 і ро́спуст ’развод, скасаванне шлюбу’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Банк і Некр.), ’нястрыманы чалавек’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’распушчаны чалавек’ (клец., Нар. лекс.). Укр. ро́спуск ’роспуск, канікулы’, ро́спуста ’свавольства, непадпарадкаванне’, рус. старое ро́спуск і ро́спуст ’развод’, ст.-рус. роспускъ ’тс’ (XV ст.), стараж.-рус. роспустъ ’тс’ (1150 г.), рос‑/распускатися ’разводзіцца’ (1156 г.); польск. rozpustny, rozpusta, ’незвязаны, вызвалены’, ст.-польск. rozpust ’распуста, разбэшчанасць’, н.-луж. rozpušćeńc, в.-луж. rozpušćenc ’распуснік’, ст.-чэш. rozpuščenie ’гарэзлівасць, свавольства, развязнасць’, чэш. дыял. v rozpust (jísti, píti) ’вельмі многа (есці, піць)’, ’без межаў’, чэш. rozpust(i)lý, rozpustilec, славац. rozpustený ’гарэзлівы, свавольны’, славен. rásputni ’распушчаны’, razpuščatiраспускаць’, серб. ра́спустан, распу̀ститисе ’распусціць’ (на канікулы), ’развесціся (аб сужэнстве)’, харв. ráspust ’роспуск’, ’канікулы’, ràspusta ’распуста’, raspuštènik ’разведзены’, макед. распуштеник ’тс’, балг. разпуштам ’разводзіць сужэнцаў’, ст.-слав. кънигы распоустьны ’ліст аб скасаванні шлюбу’. Прасл. *orz‑pustъ, утворанае ад *orz‑ ’раз-/рас-’ і *pustъ > пусты́. Гэтыя формы трэба разумець як “свабодны”, “вызвалены”, “не абавязаны”. Формы з ‑sk‑ узніклі ў выніку адваротнай аналогіі з формаў, якія маюць ‑šč‑ (Махэк₂, 501). Гл. таксама распуста.

Ро́спуск2 ’вясенняе бездарожжа’ (ТС), рус. арханг. ро́спуск ’адліга, бездараж’. Утвораны ад роспуст (гл.) пад уплывам параўнальна новага (Махэк₂, 501) дзеяслова распускаць ’аслабляць’. Фанетычная блізкасць з роспуст прывяла да змешвання лексічнага значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ла1, му́ло, драг. мэ́ло, бран. мы́лца ’рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое ўжываецца для мыцця’, (перан.) ’белая пена ў коней ад поту’ (ТСБМ, Бяльк., КЭС, Сл. ПЗБ, Растарг.), шальч., гродз., драг. ’нясмачныя ежа’ (Сл. ПЗБ). Укр. мило, рус. мыло, польск., н.-, в.-луж. mydło, чэш. mýdlo, славац. mydlo, славен. mílo, серб.-харв. ми̏ло, ц.-слав. мыло. Прасл. mydlo, утворанае ад myti > мыць (гл.). (Міклашыч, 207; Фасмер, 3, 24). Аднак Трубачоў (Этимология–1963, 42) пераканаўча абгрунтоўвае пачатковую прасл. рэканструяваную форму ў выглядзе mūtlo. Сюды ж мыліцца ’намыльвацца’, мыліцьраспускаць мыла ў вадзе’ (ТСБМ, Юрч., Бяльк.).

Мы́ла2 ’памылка’, мыла зʼесці ’памыліцца, атрымаць адмову’ (Нас.). Можна бачыць тут кантамінацыю польск. myłka ’памылка’, mylać, mylić ’памыліцца’ і бел. мыла ’нясмачная ежа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распуска́цца несов.

1. в разн. знач. распуска́ться;

2. (о цветах, почках) распуска́ться, раскрыва́ться;

3. распуска́ться; разбало́вываться, избало́вываться;

4. избало́вываться, развраща́ться;

5. распуска́ться, растворя́ться, расходи́ться;

6. (о воске и т.п.) раста́пливаться;

7. (о пружине) разжима́ться;

1-7 см. распусці́цца;

8. страд. распуска́ться; избало́вываться; растворя́ться; раста́пливаться; расправля́ться; разжима́ться; развора́шиваться, разбра́сываться; развя́зываться; разноси́ться; см. распуска́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; незак.

Разм.

1. што і без дап. Шпарка, несупынна гаварыць. Эдзік жа балбатаў без перапынку, расказваў пра леташняе жыццё ў палатцы і пра ўсё, што толькі траплялася на язык. Гаўрылкін. // без дап. Бегла гаварыць на замежнай мове. Балбатаць па-французску.

2. без дап. Гаварыць гучна, але невыразна. [Платон:] — Салдатня балбатала, бразгала кацялкамі, вёдрамі — ранак марозны, усё аж грыміць. М. Ткачоў. // Утвараць гукі, падобныя на невыразную гаворку (пра птушак). За бярэзнікам, каля сасновага бору, балбатаў цецярук. Ляўданскі. [Лубяніха:] — У двары індыкі балбочуць, куры-цацаркі важна пахаджваюць. Ракітны.

3. што і без дап. Распускаць чуткі; гаварыць пра тое, пра што лепш маўчаць. [Кулеш:] — Балбочуць у вёсцы, што партызаны заходзяць да Масола. Праўда гэта? — Сам кажаш, што балбочуць. Значыць, балбатня і ёсць, — адказала Палагея. Шамякін. [Цётка К у ліпа:] — Ад злога вока нікуды не схаваешся. Цяпер пачнуць рознае балбатаць. Жычка.

4. без дап. Займацца пустымі размовамі, а не справай. Балбатаць, вядома, лягчэй, чым рабіць. Паслядовіч.

5. без дап. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць. Так весела ў каменьчыках Балбоча ручаёк. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)