праме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Сонечны, светлы. Праменны ранак па-над Бугам Асыпаў срэбрам паплавы. Мы крочым з вёскі росным лугам Да бугскай воднай сінявы. Арочка. На вершалінах блізкіх і далёкіх гор ніклі праменныя фарбы захаду. Самуйлёнак. // перан. Поўны ўнутранага ззяння, радасці, запалу. Цяпер на Дзяміда Сыча пазіралі ясныя і праменныя вочы дарослага чалавека. Паслядовіч. Гэта нашы аркестры зазыўна гучаць, гэта нашых рабочых праменная радасць. Хведаровіч.

2. Спец. Які ўзнік у выніку выпраменьвання. Праменная энергія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́рат ’нерат’ (Бяльк.). Да не́рат (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.

Ме́рат2 ’д’ябал’ (Уласт). Рус. наўг., цвяр. ме́рет ’тс, нячысцік’. З рус. ме́рек: пск., цвяр. ’трызненне’, ’прывід, здань’, вяц. ’д’ябал’, зах.-рус. мере́кать ’здавацца, уяўляцца’, перм. мерещить ’тс’, вяц. меречить ’намервацца рабіць благое’, балг., макед. мера́к ’моцнае жаданне да чаго-небудзь, цяга, ахвота’. Можна меркаваць, што ‑т у выніку спарадычнага чаргавання ўзыходзіць да ‑k‑ (*мерекʼ > *меретʼ > ме́рат). Да прасл. merk‑/mьrk. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. mérkti ’жмурыцца’, лат. mir̃kšţêt ’маргаць’, гоц. maurgisранак’ (Фасмер, 2, 602 і 605). Паводле Уласта (Крывіч, 4, 1923, 30), звязваецца з мара́1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зардзе́цца і заірдзе́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

1. Стаць ярка-чырвоным; пачырванець. Даніла прахапіўся, як толькі зардзеўся на ўсходзе малады вясновы ранак. Сабаленка. // Пачырванець ад сораму, хвалявання і пад. Зіна, пабачыўшы.. [Сяргея і Васіля], адразу зардзелася і разгублена забегала па пакоі, то падаючы крэслы, то выціраючы стол. Няхай. Заірдзелася ў Нямка правая шчака і задрыжалі, сцяліся пад рыжаватымі вусамі губы. Кулакоўскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучыцца сваім ярка-чырвоным колерам, паказацца (пра што‑н. ярка-чырвонае). Заірдзеліся між травы суніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́ркнуць ’цямнець, паступова траціць яснасць’, ’слабець’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. ме́ркнути, рус. ме́ркнуть, н.-луж. smerkaś, в.-луж. smjerkać, ст.-чэш. mrkati, mrknuti, чэш. smrknouti, славац. mrkať sa, mrknúť, славен. mŕkniti, mrkati, серб.-харв. мр̏кнути, макед. мркне се, балг. мръкне се, ст.-слав. мрькнѫти. Прасл. mьrknǫti (аснова merk‑/mork‑ > гл. марока). Самым блізкім і.-е. адпаведнікам будзе ст.-інд. вед. marka‑ ’зацьменне сонца’. Іншыя з асновай *merg‑ (ст.-ісл. myrkr, нарв. myrk, швед. märk, ст.-англ. mierce, ст.-сакс. mirki ’цёмны’, а таксама літ. mérkti ’міргаць, жмурыцца’, лат. mir̃klis ’погляд, імгненне’, гоц. maurginsранак’, ст.-сакс. morgan ’тс’ (Махэк₂, 379; Фасмер, 2, 605; Скок, 2, 467–8; Бязлай, 2, 201). Куркіна (ОЛА, 1972, 215–218) гэту прасл. аснову перадае як mъrk‑, ставячы яе ў рад роднасных mъrg‑ і mъrd‑, якія развіліся з mъr‑ < і.-е. *mer‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морак1 ’змрок, цемра’ (ТСБМ; Сцяшк.). Укр., рус. мо́рок, польск., н.-луж., в.-луж. mrok, чэш., славац. mrak, славен. mrȃk, серб.-харв. мра̑к, макед., балг. мрак, балг. мракът, ст.-слав. мракъ. Прасл. morkъ, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. mérkti, лат. miȓgt ’міргаць, маргаць’, гоц. maúrgins, ст.-в.-ням. morganранак’ (Бернекер, 2, 78; Траўтман, 182; Фасмер, 2, 657; Бязлай, 2, 199). Да і.-е. *meig‑ (Мяркулава, Этимология–1973, 59). Сюды ж морак ’абмарачэнне’ (ТС), ’адурэнне’ (Рам. 8) — параўн. літ. mán ãkys apmar̃ko ’ў мяне пацямнела ў вачах’.

Морак2 ’мор, пошасць’ (ТСБМ). З польск. po‑morek ’заразная хвароба на жывёлы’.

*Морак3, мо́рок ’недабітая цурка пры гульні ў цурку’ (ТС). Няясна.

Морак4 ’прымурак’ (маст., Сцяшк. Сл.). З польск. murek ’тс’, у якім адбыўся гіперправільны пераход польск. ó [y] ў бел. о [o].

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., што і без дап.

1. Гатаваць на агні (мяса, рыбу, грыбы і пад.). Раскладалі вялікі агонь, на ражнах смажылі сала. Чарнышэвіч. Не паспела паказацца ў пакоі Вольга Сцяпанаўна, як Тарас Іванавіч закамандаваў: — Смаж яечню! Колас.

2. безас. Пра сухасць у роце, выкліканую смагай, жаданнем піць. Ад селядца смажыць. □ Смажыць. Даўно апаражнілі бутэлькі з вадой, што былі ў дзяўчат. Пташнікаў. На другім ад Ланска прыпынку.. [Мікалай] сказаў Данілу, што ідзе напіцца халоднай вады — смажыла надта пасля сала, — і выйшаў. Пальчэўскі.

3. Апякаць прамянямі, паліць (пра сонца). Сонца не пякло, а смажыла зямлю. Капыловіч. Калі ўспыхвае пунсовы ранак, сонца неміласэрна пачынае смажыць стэп. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хво́я, ‑і, ж.

1. Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з высокім прамым ствалом і доўгай ігліцай; сасна. Люблю я лес, адвечны бор, Дзе ўзносяць хвоі ўгору шапкі. Колас. Стромкія хвоі ўзнімалі свае вяршыні над лесам, нібы яны сябравалі з Вялікай Мядзведзіцай. Краўчанка.

2. зб. Абл. Ігліца. Крайнія хаты стаялі амаль пад самымі соснамі, так што шышкі і хвоя заляталі ў двары. Шамякін. // Пра пах ігліцы. Пахла хвояй. Чырвоныя мурашкі паўзлі па сухім моху, па пнях. Бядуля.

3. Галінка хвойнага дрэва. Чырвань, хвоя на дамах, Лозунгі, вядома. Броўка. // Хваёвы лес; сасняк. Зялёны ранак сонечнай нядзелі Не можа радасць цішыні ўтаіць. Відаць, субота добра пагудзела, Калі ў хвоях шум яшчэ стаіць. Чэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разасла́ць 1, разашлю, разашлеш, разашле; ‑шлём, ‑шляце; зак., каго-што.

Паслаць, адправіць у розныя месцы. Разаслаць пісьмы. Разаслаць запрашэнні. □ Стараста разаслаў ганцоў ва ўсе куты вёскі Ямішчы. Колас. Зараз жа пасля нарады Грамабой разаслаў пасланцоў — дзяўчыну, жонку, Міколу. Крапіва.

разасла́ць 2, рассцялю, рассцелеш, рассцеле; зак., што.

1. Разгарнуўшы, паслаць на якой‑н. паверхні. Дзед разаслаў на траве пінжак і прылёг. Шашкоў. Першае, што Ніна зрабіла, — гэта паздзірала газеты з акон, са стала, фіранкі павесіла, настольнікі разаслала. Лобан. // Раскласці тонкім слоем па якой‑н. паверхні. — Ну, як там лён? — тонам гаспадара спытаў Віктар. — Увесь разаслалі? Кулакоўскі. // перан. Распаўсюдзіць на паверхні чаго‑н. Ранак выдаўся які! Паглядзі на гоні: Сонца, нібы ручнікі, Разаслала промні. Смагаровіч.

2. Разабраць для сну (пра ложак, пасцель). Думалася і нам выспацца. Мы і пасцелі разаслалі, і от.. прыселі пагаварыць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінь, ‑і, ж.

1. Сіні колер. Красавік — Гэта першыя краскі вясны, Некранутая сінь Танканогай пралескі. Звонак. Не абняць, не змераць вокам Шыр палёў і неба сінь. Хведаровіч. Вочы ў мяне Не згубілі яшчэ сваю сінь. Танк. // Сіняя прастора, сіняя паверхня (пра неба, мора, паветра). З аднаго боку — шырачэзная марская сінь, з другога — неаглядныя прасторы Калхідскай нізіны. Самуйлёнак. Каб толькі там, дзе ясені Вартуюць сінь высокую, Не чуць, як хтосьці ў засені Заве любоў далёкую. Гілевіч. // Сіні туман, смуга. Вочы яе блукалі па абшары і нічога, апрача мутнаватай сіні, не бачылі. Бядуля. Па мокрай сенажаці.. [Гэлька] ішла ціхімі крокамі, шукаючы вачыма ў туманнай сіні якую-небудзь будыніну. Чарот. // Пра вечар, ранак. Сінь за акном пагусцела, дрэвы згорбіліся. Шашкоў. Развіталіся яны на золку, калі сінь за акном парадзела. Карпаў.

2. У горнай справе — назва некаторых руд, якія маюць сіні колер. Медная сінь. Жалезная сінь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; незак.

Разм.

1. што і без дап. Шпарка, несупынна гаварыць. Эдзік жа балбатаў без перапынку, расказваў пра леташняе жыццё ў палатцы і пра ўсё, што толькі траплялася на язык. Гаўрылкін. // без дап. Бегла гаварыць на замежнай мове. Балбатаць па-французску.

2. без дап. Гаварыць гучна, але невыразна. [Платон:] — Салдатня балбатала, бразгала кацялкамі, вёдрамі — ранак марозны, усё аж грыміць. М. Ткачоў. // Утвараць гукі, падобныя на невыразную гаворку (пра птушак). За бярэзнікам, каля сасновага бору, балбатаў цецярук. Ляўданскі. [Лубяніха:] — У двары індыкі балбочуць, куры-цацаркі важна пахаджваюць. Ракітны.

3. што і без дап. Распускаць чуткі; гаварыць пра тое, пра што лепш маўчаць. [Кулеш:] — Балбочуць у вёсцы, што партызаны заходзяць да Масола. Праўда гэта? — Сам кажаш, што балбочуць. Значыць, балбатня і ёсць, — адказала Палагея. Шамякін. [Цётка К у ліпа:] — Ад злога вока нікуды не схаваешся. Цяпер пачнуць рознае балбатаць. Жычка.

4. без дап. Займацца пустымі размовамі, а не справай. Балбатаць, вядома, лягчэй, чым рабіць. Паслядовіч.

5. без дап. Булькаць — пра ваду, што бяжыць або кіпіць. Так весела ў каменьчыках Балбоча ручаёк. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)