ра́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

Пачатак дня, раніца.

Добрага ранку! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ра́нак ра́нкі
Р. ра́нку ра́нкаў
Д. ра́нку ра́нкам
В. ра́нак ра́нкі
Т. ра́нкам ра́нкамі
М. ра́нку ра́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ра́нак, -нку м. у́тро ср.;

з ра́нку да ве́чара — с утра́ до ве́чера

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́нак, ‑нку, м.

Пачатак дня; раніца. З самага ранку. Ад ранку да вечара. □ [Дзень] пачаўся ціхім жнівеньскім ранкам, калі асцярожна ўзыходзіць сонца, нібы вобмацкам прабіраючыся праз заслону туману. Пестрак.

•••

Добрага ранку! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́нак м Mrgen m -s, -; Frühe f -;

до́брага -ку! gten Mrgen!;

ра́ннім ра́нкам frühmorgens, am frühen Mrgen;

з ра́нку да ве́чара von früh bis spät

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ра́нак ’пачатак дня, раніца’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ра́нкі мн. л. ’тс’ (Нас., Бяльк., ТС), ’самым ранкам’ (Растарг.). Параўн. укр. ра́нок, рус. дыял. ра́нок, польск. ranek ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад рана, магчыма, дэмінутыўнае. Гл. ра́на2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ра́нка ра́нкі
Р. ра́нкі ра́нак
Д. ра́нцы ра́нкам
В. ра́нку ра́нкі
Т. ра́нкай
ра́нкаю
ра́нкамі
М. ра́нцы ра́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вясёлы, -ая, -ае.

1. Поўны радасці, весялосці, які выражае радасць, весялосць.

В. настрой.

В. твор.

Весела (прысл.) смяяцца.

2. Які выклікае, нараджае весялосць.

В. спектакль.

3. Прыемны для вока, не змрочны.

Вясёлая расфарбоўка.

В. ранак.

|| памянш. вясёленькі, -ая, -ае.

|| наз. весяло́сць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.

Памыць (твар, рукі, шыю).

У. дзіця.

У. рукі (таксама перан.: ухіліўшыся, зняць з сябе адказнасць за што-н.). Ранак, умыты росамі (перан.).

|| незак. умыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. умы́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; незак. умыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. умыва́нне, -я, н.; прым. умыва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ра́ніца ’першыя гадзіны дня, самы пачатак дня’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, Станк.), ра́нніца ’ранні час, ранак’, параўн. ст.-бел. ранинаранак’ (XVI ст.; Карскі 2-3, 28). Арэальнае ўтварэнне ад рана (гл.), параўн. у іншых славянскіх мовах: серб. ранѝца ’ранняя чарэшня’, славен. ranica ’ранняя расліна ці плод’, ranina ’ранні вінаград’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)