Ґа́паразява’ (Сцяц. Словаўтв.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. дыял. gapa, gap ’тс’ (якое звязваецца па паходжанню з польск. gapa ’варона’; гл. Слаўскі, 1, 255–256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахоўрыць, полбу рыць ’абыякава папрасці’ (ТС). Да рус. пск., цвяр. χάβραразява’, ’неахайны’, пск. ’непаваротлівая жанчына’, якое Фасмер (3, 252) звязвае з ховря, хавронья ’свіння’ < ад імя ўласнага Хавронья, Февронья, якія з с.-грэч. Φεβρωνία.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тарбе́не, торбе́не н. р. ’целяпень’ (ТС). Ад торба (гл.) з семантыкай ’маларухомы, тоўсты чалавек’ і рэдкай суфіксацыяй, параўн. разявеня ’разявака’ (гл. разява). Адносна магчымага балтыйскага ўплыву ва ўтварэннях на ‑еня гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́пка1 ’насечка, метка на бервяне’ (Бяльк.) — як вынік дзеяння ад ля́паць1 (гл.).

Ляпка2 ’пройгрыш, страта’ (КТС — Дунін–Марцінкевіч). З лексікі карцёжнікаў. Да польск. lapa ’ашуканства’, якое з ням. Lappeразява, расцяпа’ (Варш. сл., 2, 684).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разявака, разява, размазня, расцяпа, цюхцяй, целяпень, целяпей; цяцера, варона (перан., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Лапаву́хі, лыпаву́хі ’аблавухі’ (Шат., ТСБМ, Яўс.; паўн.-усх., КЭС) ’някемлівы, непаспешлівы’ (ТСБМ), рус. наўг., валаг. лопоу́хий ’кіжлай, цяльпук, цюхцяй’, ’разява’, ’ёлуп’, а ў літаратурнай мове і ’аблавухі’. Бел.-рус. ізалекса старажытнай пары. Балтызм, параўн. літ. lapaaũsis ’лапавухі’, ’разява’. Ёсць і інш. балт.-усх.-слав. ізалекса: літ. aplėpaũsis, nulėpaũsis, лат. ļutausis, lutàusisбел. віславухі, рус. вислоухий ’аблавухі; павольны, някемлівы, няўклюдны’. Першая частка звязана са значэннем ’вісець, абвісаць’. Такі ж сэнс і ў літ. luzgaũsis (дзе luzgė — ’галіна павіслай бярозы’). У ідэнтычных (паводле семантыкі) лексемах польскай, украінскай і паўднёва-славянскай моў першая частка звязана з klepati: польск. klapouchy, укр. клапоухий, капло(в)ухий, славен. klapoúch, серб.-харв. кле̏мпав, балг. клепоу́х ’аблавухі’, макед. клапушест ’нязграбны, няспрытны’. Сюды ж лыпаву́шка, лыпаву́шына ’аблавушка’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разява́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑вацы, Т ‑вакай (‑аю), ж.

Разм.

1. Той, хто бяздумна прыглядаецца да каго‑, чаго‑н. Збягаліся цікаўныя да сенсацый разявакі, газетныя рэпарцёры і ўсякі іншы народ. Лынькоў. На тратуарах спыняліся разявакі, праводзячы вачыма салдат. Гурскі.

2. Тое, што і разява. — Няхай не будзе разявакам і кладзе грошы так, каб не губляць, — даводзіў Толя. Пальчэўскі. Азіраюся назад, на свае сляды, і бачу на тым месцы, дзе круціўся, раздушаны грыб. А-я-яй, разявака... Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ратазе́й ’разявака’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ротазе́й, ратазі́ня ’тс’ (Нас.), ратазе́іна ’тс’ (міёр., Нар. словатв.), ратазе́ў ’тс’ (Юрч. Вытв.). Параўн. рус. ротозе́й ’тс’, дыял. ротозёва ’тс’. Складанае слова з рот (гл.) і аддзеяслоўнага ‑зей (з варыянтамі) ад зяваць (гл.). Параўн. разява (гл.). Параўн. кампазіт з адваротным парадкам кампанентаў раззеўрат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́рба ’тоўстая трэска’ (трак., віл., іўеў., шальч., Сл. ПЗБ), шальч. ’тоўсты пласт зямлі’, ’тоўсты кавалак сала’, польск. lurba ’тоўстая трэска’, рус. ёнаўск. лю́рба ’неахайны чалавек’ Запазычаны з літ. liùrba ’тоўстая трэска’, liùrba, liùrbis ’тупы, разява’, ’няўклюдны або неахайны чалавек’ (Грынавяцкене і інш., Liet. term., 182; Лаўчутэ, Сл. балт., 32). Сюды ж ваўк. лю́рба твар’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ля́маць, лельч. ля́мать ’балбатаць, ляпаць’ (Нар. лекс.) і пін. ля́маты ’паволі есці’ (КЭС) з’яўляюцца дыялектнымі сінонімамі да ле́мзаць1, 2 ’тс’ (гл.) з выпадзеннем зычнай ‑з‑, якая пашырае аснову. Параўн. рус. пск., калін., перм., арханг. ля́мать ’паволі есці, вяла жаваць ежу’. Чаргаванне ля‑/ле‑, як у рус. урал. ле́мза́, лемзя́ ’расцяпа, разява’, свярдл. ля́мза, лямза́ ’тс’, пск., цвяр. ля́мза ’павольны, някемлівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)